Паўстанне Камвіны Нсапу

Паўстанне Камвіны Нсапу, таксама сустракаецца напісанне Камуіна Нсапу — паўстанне, узнятае апалчэннем Камвіна Нсапу супраць сіл дзяржаўнай бяспекі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якое ахапіла правінцыі Лулуа, Касаі, Усходняе Касаі, Ламамі і Санкуру.

Баі пачаліся пасля таго, як у жніўні 2016 года міліцыя на чале з Камвінай Нсапу напала на сілавікоў.

Паўстанне Камвіны Нсапу
Тэрыторыя, ахопленая паўстаннем.
Тэрыторыя, ахопленая паўстаннем.
Дата з 8 жніўня 2016 па студзень 2019
Месца Дэмакратычная Рэспубліка Конга: правінцыі Лулуа, Касаі, Усходняе Касаі, Ламамі і Санкуру
Прычына непрызнанне ўладамі Камвіны Нсапу правадыром з-за падтрымкі ім апазіцыі
Вынік большая частка паўстанцаў капітулявала і прызнала ўрад Ф. Чысекеды
Праціўнікі
  • Паўстанне Камвіны Нсапу ДР Конга:
    • Узброеныя сілы
    • Паліцыя
    • Рэспубліканская гвардыя
    • Нацыянальнае разведвальнае агенцтва
  • Праўрадавыя апалчэннi:
    • Бана Мура
    • Мясцовыя атрады
  • Паўстанне Камвіны Нсапу Паўстанцы Камвіны Нсапу:
    • Розныя незалежныя апалчэнцы
Камандуючыя
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Жазеф Кабіла (да студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Фелікс Чысекеды (са студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Дыдона Банзе
Паўстанне Камвіны Нсапу Жан-П’ер Мпандзі «Камвіна Нсапу» †
Паўстанне Камвіны Нсапу Ндайэ Калонга Нсабанга Здаўся
Паўстанне Камвіны Нсапу Локанда Луакатэбуа Здаўся
Паўстанне Камвіны Нсапу Мубіай Дэвей Здаўся
Страты
Дэмакратычная Рэспубліка Конга больш за 70 загінулых, 40 абезгалоўленых паліцэйскіх, некалькі параненых як мінімум 128 забітых, 1343 здаліся
Агульныя страты
Усяго загінула: каля 5000 чалавек (ацэнка ААН на жнівень 2018); звыш за 3300 (ацэнка Каталіцкай Царквы на чэрвень 2017)
Бежанцы: 1 млн унутраных, 35000 беглі ў Анголу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канфлікт меў этнічную падаплёку; апалчэнцы з’яўляліся прадстаўнікамі народа луба і здзяйснялі забойствы на глебе міжнацыянальнай нянавісці.

Прычыны

У 2011 годзе Жан-П’ер Мпандзі быў прызначаны шостым кіраўніком клана Баджылы Касанджы пасля вяртання з Паўднёвай Афрыкі, дзе ён адшукваўся за незаконны гандаль алмазамі. Яго племянное імя было Камвіна Нсапу, што азначала «чорны мураш». Ён меў значны кантроль над зямлёй і павінен быў атрымаць прызнанне цэнтральнай уладай, нават калі ён абраны ў адпаведнасці з традыцыямі племя. Дадзеная ўмова змушала папярэдніх правадыроў падтрымаць урад ДРК, каб атрымаць яго адабрэнне.

Так як рэгіён Камвіна Нсапу падтрымаў апазіцыю на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, то на асноўныя пасады ў мясцовай уладзе ўрад прызначыў сваіх прыхільнікаў, а не абраных правадыроў племян. Цэнтральны ўрад таксама адмовіўся прызнаць прызначэнне Камвіну Нсапу мясцовым лідарам з-за яго пазіцыі адносна прэзідэнта Жазефа Кабіла. Гэта прымусіла правадыра аспрэчыць уладу цэнтральнага ўрада, і ў чэрвені 2016 года ён пачаў заклікаць да паўстання.

Паўстанне

Камвіна Нсапу падбухторваў сваіх людзей ксенафобскай прапагандай, называючы ўрадавыя сілы бяспекі «замежнымі наймітамі і акупацыйнымі войскамі». Ён сабраў апалчэнне і 8 жніўня 2016 года здзейсніў напад на паліцыю. 12 жніўня ён быў забіты разам з васьмі іншымі апалчэнцамі і 11 паліцыянтамі ў Цхімбулу. Кангалезская абсерваторыя па правах чалавека асудзіла яго забойства і выказала здагадку, што Нсапу павінен быў быць арыштаваны.

Некалькі яго паслядоўнікаў адмовіліся верыць, што ён памёр, узмацніўшы свае напады на сілы бяспекі. Па меры таго, як гвалт з боку апалчэння Камвіны Нсапу ўзрос, паўстанне пашырылася, і ўсё большая колькасць мясцовых жыхароў паднімалася супраць урада. Аднак са смерцю Камвіны Нсапу паўстанне разбілася на шматлікія рухі, якія змагаліся за розныя мэты.

23 верасня паўстанцы напалі на аэрапорт у горадзе Кананга. Па выніку бою дзесяць вайскоўцаў і каля сарака мяцежнікаў былі забіты.

28 студзеня 2017 года падчас сутычкі чатыры апалчэнцы былі забіты і два паліцыянты паранены. Тым часам паўстанцы заклікалі адхіліць губернатара Алекса Кандэ і выказалі пратэст супраць візіту прэм’ер-міністра Самі Бадыбанга ў рэгіён паўстання. 31 студзеня рымска-каталіцкі святар з парафіі святога Альфонса ў горадзе Кананга, які спрабаваў перашкодзіць баевікам прымаць дзяцей са школ у свае атрады, быў выкрадзены, але пасля быў вызвалены.

9 лютага ў Цхімбулу пачаліся баі паміж апалчэнцамі і ўзброенымі сіламі ў выніку этнічных рэпрэсій з боку мяцежнікаў. У баях як мінімум шэсць чалавек загінулі, у тым ліку адзін мірны жыхар. На наступны дзень сутычак узброенымі сіламі зафіксавана ад 60 да 75 забітых. Таксама як мінімум два вайскоўцы паранены. 14 лютага прэс-сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Ліз Тросэл абвясціла, што паміж 9 і 13 лютага ўрадавымі сіламі былі забіты па меншай меры 101 чалавек.

Праз некалькі дзён было выкладзена відэа, дзе кангалезскія вайскоўцы забіваюць мірных жыхароў у вёсцы Мванза Ломба. Міністр правоў чалавека Мары-Анжэ Мушобеква заявіла, што відэа не было праверана аўтэнтыфікацыяй, а міністр сувязі Ламберт Мендэ Омаланга заявіў, што яго здымалі ў іншай краіне, каб нашкодзіць рэпутацыі арміі ДРК.

Адначасна паведамлялася, што два журналісты нібыта атрымалі пагрозы смерці за асвятленне канфлікту.

18 лютага баевікі атакавалі Вялікую Малорскую семінарыю. Гэта быў першы раз, калі яны напалі на католікаў. Неўзабаве пасля нападу абодва біскупа Лвізы, фельчан Мванамы Галумбулула і архіепіскап Кіншасы Ларан Монсэнва Пасіня, асудзілі гвалт, а віцэ-губернатар Лулуа Джасцін Мілонга заклікаў паўстанцаў пачаць мірныя перамовы з урадам. Між тым міратворчыя войскі MONUSCO увайшлі ў Нганзу і Малале ў Кананге, каб аднавіць парадак.

З-за сутычак многія бацькі перасталі адпраўляць дзяцей у школы. Аднак 26 лютага віцэ-губернатар Лулуа Джасцін Мілонга заявіў, што «маразм» трэба скончыць і дзеці павінны вярнуцца да навучальных заняткаў.

26 сакавіка паўстанцы захапілі 46 паліцэйскіх. Шасцярых з захопленых баевікі адпусцілі, таму што тыя гаварылі на мясцовай гаворцы, а астатніх — абезгаловілі. Зброя і транспарт паліцэйскіх былі таксама захоплены.

Да пачатку 2018 года ўрад вызваліў большасць раёнаў у Касаі і прылеглых да іх рэгіёнах, якія раней знаходзіліся за паўстанцамі. Тым не менш баі працягваліся, і новы ўсплёск гвалту ў лютым 2018 года прымусіў каля 11 тысяч чалавек у дадзенай правінцыі пакінуць свае дамы. 15 верасня Ндаэ Калонга Нсабанга, лідар паўстанцкай кааліцыі, здаўся ўраду ў Кананзе. Большасць яго сіл, у тым ліку 7 камандзіраў, а таксама 600 байцоў, таксама склалі зброю.

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у выніку баявых дзеянняў да жніўня 2018 года было забіта каля 5000 чалавек. Пасля ўсеагульных выбараў 30 снежня 2018 года, на якіх перамог Фелікс Чысекеды, каля 743 паўстанцаў Камвіны Нсапу разам з трыма іх камандзірамі (у тым ліку Лаканда Луакатэбуа і Мубіай Дэвей) здаліся ў студзені 2019 года ўладам. Такім чынам мяцежнікі паказалі, што яны прызналі Чысекеды новым прэзідэнтам і гатовы падтрымаць яго на фоне бягучых палітычных спрэчак.

Наступствы

Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне зноў пагоршылася ў маі 2019 г. Незадаволеныя тым, што новая ўлада не выканала сваіх абяцанняў, некаторыя з паўстанцаў аднавілі супраціў. Горад Кананга асабліва пацярпеў ад уздыму гвалту. Тут адбылася серыя буйных сутычак, падчас якіх некалькі байцоў Камвіна Нсапу здолелі выратавацца, у тым ліку чатыры баевікі, якія падазраваліся ў забойстве двух экспертаў ААН. Паводле Дзіцячага фонду ААН, у рэгіёне Касаі 653 школы і 223 паліклінікі былі разрабаваны на фоне новых баёў паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі.

Злачынствы

Канфлікт паступова ператварыўся з антыўрадавага паўстання ў міжэтнічнае супрацьстаянне. Большасць людзей у апалчэнні Камвіна Нсапу паходзілі з народа луба і, як паведамляецца, тэрарызавалі пэндэ і чоквэ. 24 сакавіка 2017 года апалчэнцы забілі і абезгалоўлілі па меншай меры 40 паліцэйскіх і пашкадавалі шасцярых, якія размаўлялі на мясцовай мове.

Апалчэнне «Бана Мура», якая складалася з прадстаўнікоў чоквэ, здзейсніла шэраг нападаў на вёскі луба і лулуа. Паведамлялася, што армія і паліцыя суправаджалі апалчэнне падчас этнічных чыстак. Ахвярам атакі адсякалі канечнасці. Таксама атрады «Бана Мура» нападалі на цяжарных жанчын. Іх вінавацяць у масавым забойстве 49 непаўналетніх у 2017 годзе.

Таксама паведамляецца, што палова членаў апалчэння Камвіна Нсапу на момант удзелу ў паўстанні знаходзілася ва ўзросце да 14 гадоў, некаторыя з іх да 5 гадоў, а ўлады ДР Конга сцвярджалі, што гэта дзеці-салдаты ваявалі пад уздзеяннем наркотыкаў.

Рэакцыя

11 лютага 2017 года Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па стабілізацыі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (MONUSCO) заявіла ў сваёй заяве, што «занепакоена канфліктам у Касаі». Яна асудзіла «вербаванне і выкарыстанне дзяцей-салдат» мяцежнікамі і «непрапарцыйнае выкарыстанне сілы» кангалезскімі войскамі.

У сваім ангеле 16 лютага 2017 г. Папа Францішак заклікаў спыніць гвалт, асабліва з выкарыстаннем дзяцей-салдат. Ён сказаў: «Я глыбока пакутую за ахвяры, асабліва за дзяцей, вырваных з сем’яў і школ, каб яны выкарыстоўваліся як салдаты».

19 лютага 2017 года намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Марк К. Тонер заклікаў правесці расследаванне відэазапісу меркаванай расправы з жыхарамі вёскі Мванза Ломба. Міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі таксама заклікала правесці расследаванне па відэа. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што «Францыя асуджае крывавы гвалт, які разгарэўся ў рэгіёне». Краіна заклікала ўлады Конга і сілы бяспекі ўзяць на сябе асноўную адказнасць за абарону грамадзянскага насельніцтва.

13 сакавіка 2017 года ў Касаі былі забіты два следчыя ААН. І ўрады Конга, і апалчэненне Камвіны Нсапу абвінавацілі адзін аднаго ў інцыдэнце. Відэа, апублікаванае кангалезскім урадам 24 красавіка, паказвае на датычнасць апалчэння.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Паўстанне Камвіны Нсапу ПрычыныПаўстанне Камвіны Нсапу ПаўстаннеПаўстанне Камвіны Нсапу НаступствыПаўстанне Камвіны Нсапу ЗлачынствыПаўстанне Камвіны Нсапу РэакцыяПаўстанне Камвіны Нсапу Гл. таксамаПаўстанне Камвіны Нсапу2016Дэмакратычная Рэспубліка КонгаКасаі (правінцыя)Ламамі (правінцыя)Лулуа (правінцыя)Санкуру (правінцыя)Усходняе Касаі (правінцыя)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вялікае Княства ЛітоўскаеАлесь РазанаўКанстытуцыйная камісія (2021)КапялюшГрунвальдская бітваСям’яПарнаграфіяРамантызмБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўПершы падзел Рэчы ПаспалітайБеларусьІгар Уладзіміравіч ГолубеўЯнкава (Пухавіцкі раён)Сцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўВасіль Ісакавіч ТалашМінскі метрапалітэнАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Пеніс чалавекаСент-Стывен (Нью-Брансуік)Ордэн Дружбы народаў (СССР)Васіль ЗуёнакУніверсітэт імя Дж. КрэндалаНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Інстытут беларускай культурыВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Васіль ЦяпінскіГарбузКальварыйскія могілкіМіхась ПазнякоўКіслародМастацтва Старажытнага РымаКупаллеІван ЧыгрынаўЮлія Анатолеўна АрцюхЕфрасіння ПолацкаяКобрынскі раёнЮраўскі карагодІван ШамякінТраецкае прадмесцеАлег Антонавіч ЛойкаВіцебскАрлоўская вобласцьСасык (Кундук)Брэсцкая вобласць100 найвялікшых беларускіх песеньВітаўтПаўстанне 1794 годаКупалінка (песня)Спіс памерлых у 2024 годзеМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)АльгердЛюдміла РублеўскаяФаціма Зайнулінаўна ГабітаваМінская ратушаБелая РусьПріорбанкПастава на каленяхСтаражытнабеларуская літаратураІнданезіяМедаль Францыска СкарыныГарады БеларусіГлеб Іванавіч УспенскіЭлектронікаБеларусь у складзе Расійскай імперыіРасціслаў ЗавістовічВікіпедыяСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінФранцішка Уршуля РадзівілМоваВалерый Станіслававіч МянжынскіНарматыўны кантрольКаласы пад сярпом тваімАнальны сексПа што ідзеш, воўча?🡆 More