Папа Рымскі Францыск: 266-ы Папа Рымскі (2013—цяперашні час)

Францыск, Каталіцкая Царква ў Беларусі афіцыйна ўжывае імя Францішак, свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья (ісп.: Jorge Mario Bergoglio; нар.

17 снежня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 266-ы Папа Рымскі (з 13 сакавіка 2013), перад гэтым аргенцінскі кардынал.


Францыск
лац.: Franciscus PP.
Папа Рымскі Францыск: Біяграфія, Цікавыя факты, Спасылкі
Герб
266-ы Папа Рымскі
з 13 сакавіка 2013
Папярэднік Бенедыкт XVI
дапаможны біскуп
20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
каад’ютар[d]
3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
Кардынал-святар (San Roberto Bellarmino[d])
21 лютага 2001 — 13 сакавіка 2013
Archbishop of Buenos Aires[d]
28 лютага 1998 — 13 сакавіка 2013
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
Папярэднік Antonio Quarracino[d]
Пераемнік Mario Aurelio Poli[d]
тытулярны біскуп
20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997
Дыяцэзія Auca[d]
Папярэднік Theodor Hubrich[d]
Пераемнік Mieczysław Cisło[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
30 лістапада 1998 — 13 сакавіка 2013
Дыяцэзія Eastern Ordinariate of Argentina[d]
Папярэднік Antonio Quarracino[d]
Пераемнік Mario Aurelio Poli[d]
Патрыярх Захаду[d]
з 13 сакавіка 2013
Папярэднік Бенедыкт XVI
Provincial of the Jesuits of Argentina and Uruguay[d]
1973 — 1979
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэалогіі[d]
Дзейнасць ксёндз, хімік, пісьменнік, багаслоў, прапаведнік, спавядальнік, pastor, рымска-каталіцкі біскуп, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 17 снежня 1936(1936-12-17)[…] (87 гадоў)
Бацька Марыа Хасэ Берголья[d]
Маці Рэджына Марыя Сілвары[d]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Хорхэ Марыа Берголья нарадзіўся ў Аргенціне ў сям’і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы з пяці дзяцей. Атрымаў дыплом тэхніка ў хіміі. Вучыўся ў семінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў каледжы Святога Іосіфа, у Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі. Выкладаў літаратуру, філасофію і тэалогію ў трох каталіцкіх каледжах Буэнас-Айрэса.

13 снежня 1969 Берголья быў пасвечаны ў святары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным архібіскупам Джомніа. Прызначаны прафесарам тэалагічнага факультэта ў каледжы Сан-Мігель у аргенцінскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргенціны.

Уражанае яго навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэна ў рэшце рэшт павысіла Берголья, і ён у 19731979 з’яўляўся правінцыялам Аргенціны. У 1980 быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — семінарыі святога Іосіфа. Займаў гэту пасаду да 1986. Затым у Германіі скончыў сваю доктарскую дысертацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кардоўскі архібіскуп, дзе яго непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, з тытулам тытулярнага біскупа Аука (20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997). Каад’ютар (біскуп з правам спадчыны епархіі) архібіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Архібіскуп Буэнас-Айрэса (з 28 лютага 1998). Вялікі канцлер Каталіцкага ўніверсітэта Аргенціны. Кардынал-святар (с 21 лютага 2001) з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў архібіскупам Буэнас-Айрэса і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргенціны. Берголья заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацвердзіў царкоўнае вучэнне па асуджэнні гомасексуалізму, хоць і заклікае не зневажаць гомасексуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргенціны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Берголья спрабавалі завесці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасці двух святароў-езуітаў. Гэтым святарам Берголья прапанаваў пакінуць службу, каб не нерваваць улады. У той час як ксяндзы заклікалі да звяржэння ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Берголья не было.

13 сакавіка 2013 года Хорхэ Марыа Берголья стаў новым Папам Рымскім з імем Францыск (Францішак). Гэта першы Папа-лацінаамерыканец, першы — Папа-езуіт.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, Папа Францішак выступіў з рознымі ініцыятывамі, каб садзейнічаць міру.  Здзейсніўшы вельмі незвычайны крок, Францішак адправіў на дапамогу Украіне двух высокапастаўленых кардыналаў (Конрада Краеўскага і Міхаіла Чэрні).  25 сакавіка Францыск асвяціў і Расію, і Украіну.

Акрамя іспанскай, свабодна гаворыць на італьянскай і нямецкай мовах.

Цікавыя факты

Любімымі пісьменнікамі Папа называе Хорхэ Луіса Борхеса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілберта Чэстэртана. Аматар футболу.

Францыск стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 года ў Беларусь быў перададзены дакумент на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэнне Касцёлу. Дакумент быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці.

Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.

Зноскі

  • Francis I pope // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  • Папа Францішак ці Францыск? — svaboda.org, 14.03.2013, 12:16.
  • "Pope Francis dispatches 2 cardinals to Ukraine". Politico. 2022-03-06. Праверана 2022-04-25.
  • "Папа: мы давяраем сябе Марыі, каб залучыцца ў Божы мірны план". Vatican News. 2022-03-25. Праверана 2022-04-25.
  • Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове(недаступная спасылка) // БЕЛТА
  • Папа Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Хартыя’97
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Францыск (Папа Рымскі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Папа Рымскі Францыск БіяграфіяПапа Рымскі Францыск Цікавыя фактыПапа Рымскі Францыск СпасылкіПапа Рымскі Францыск17 снежня1936Іспанская моваАргенцінаБуэнас-АйрэсПапа Рымскі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Міжнародны стандартны кніжны нумарЛюдзі на балоце (фільм)ПатрыятызмЯкуб КоласБеларусам замежжаНацыянальны характарБярнард БукаткаШаленстваРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўКіеўская РусьМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеБрэстАльгердПолацкПісьменнікБеларуская літаратураЛарыса ГеніюшВінцэнт Дунін-МарцінкевічФранцішка Уршуля РадзівілHromadske.TVАлена2020Максім БагдановічRunciniaЦягнікПлошча Якуба КоласаБеларуская Народная РэспублікаІван ЧыгрынаўЛітваЗайменнікKufar.bybyovqСям’яАляксей ДудараўСідрСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Трагедыя ў НалібокахЛеанід Дранько-МайсюкПершы падзел Рэчы ПаспалітайДзітваЗямляНарысНафтаМарат Сяргеевіч МаркаўМінскі інавацыйны ўніверсітэтКарла ТальявініГродзенская вобласцьГенадзь ТумашЗямля пад белымі крыламіВасіль ВіткаНавум Якаўлевіч ГальпяровічАлесь ТаболічПятрусь БроўкаДудуткіТлумачальны слоўнік беларускай мовыНапалеон ОрдаАндаракГасцінец (значэнні)Марыя Магдалена РадзівілПрыслоўеОрдэн Дружбы народаў (СССР)Сымон БудныРаслінаводстваЯн ЧыквінРаман Аляксандравіч СкірмунтГедзімінМікола МятліцкіВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Прыродны газКаталіцтва ў БеларусіНазоўны склонАлесь ПетрашкевічАдвечным шляхам🡆 More