Паўночнаэтрускія Алфавіты

Паўночнаэтрускія, або альпійскія алфавіты — 5 алфавітаў, якія адбыліся ад этрускага і ўжываныя рознымі мовамі ў Альпах.

паўночнаэтрускія алфавіты
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы рэцкая, лепантыйская, венецкая
Гісторыя
Месца ўзнікнення Паўночная Італія
Перыяд VI стагоддзе да н.э. (венецкі) — I стагоддзе да н.э.
Паходжанне

Паўночнасеміцкі алфавіт

Развілася ў руны
Уласцівасці
Статус дэшыфравана / часткова дэшыфравана (з Магрэ)
Напрамак пісьма злева направа / справа налева
Знакаў 21 у венецкім, 17 з Магрэ, 16 з Бальцана, 14 з Сондрыа, 14 у лепантыйскім

Гісторыя

Паўночнаэтрускія Алфавіты 
Паўночнаэтрускія алфавіты

Усяго адрозніваюць 5 розных паўночнаэтрускіх алфавітаў, па месцы выяўлення надпісаў:

Найбольш раннім лічыцца венецкі алфавіт, надпісы на якім адносяцца да VI стагоддзя да н.э. Найбольш познія надпісы адносяцца да I стагоддзя да н.э., гэта значыць да часу, калі ўласна этрускі алфавіт ужо даўно выйшаў з ужытку. Сваё паходжанне паўночнаэтрускія алфавіты бяруць ад ранняга варыянту этрускага алфавіту. Напрамак пісьма быў разнастайным: як злева направа, так і справа налева.

Лепантыйскі алфавіт

Лепантыйскі алфавіт (надпісы з Лугана, або, як яго яшчэ называюць, лігурыйска-кельцкі, таму што племя лепонтыяў было, верагодна, змяшанага кельта-лігурыйскага паходжання) складаўся з 14 знакаў: A, E, I, K, L, M, N, KS, O, P, R, S, T, U. Надпісы, выкананыя гэтым алфавітам, зроблены на лепантыйскай мове, адной з кельцкіх моў.

Алфавіт з Сондрыа

Алфавіт з Сондрыа таксама складаўся з 14 знакаў: A, B, C, E, Z, I, L, M, N, O, P, S, T, U. Надпісы, зробленыя гэтым алфавітам, былі рэтамоўнымі.

Алфавіт з Бальцана

Алфавіт з Бальцана складаўся з 16 знакаў: A, E, V, I, K, L, M, N, P, Ś, R, S, T, U, Ф, Х.

Алфавіт з Магрэ

Алфавіт з Магрэ (правінцыя Вічэнца) прадстаўлены вельмі малалікімі надпісамі на фрагментах аленевых рогаў. Таксама шэраг кароткіх надпісаў, зробленых гэтай разнавіднасцю паўночнаэтрускіх алфавітаў, быў выяўлены ў Вероне і Падуі. Алфавіт складаўся з 17 знакаў: A, E, V, H, I, K, L, M, N, Ś, R, S, T, U, Ф, Х, ?. Значэнне апошняга знака невядома. Надпісы, зробленыя гэтым пісьмом, былі рэтамоўнымі.

Венецкі алфавіт

Венецкая мова (не блытаць з венедамізаходнімі славянамі) адносілася да асобнай зніклай галіны індаеўрапейскай сям'і. Алфавіт складаўся з 21 знака: A, E, V, Z, H, Θ, I, K, L, M, N, KS, O, P, Ś, R, S, T, U, Ф, Х, гук f перадаваўся спалучэннем W+H. Надпісы з Эстэ маюць асаблівую «пунктуацыю», значэнне якой дагэтуль не ўсталявана. Паводле адной з тэорый, гэтыя знакі пазначалі націск, але, як заўважыў аўстрыйскі навуковы Фетэр, яны не маглі перадаваць націск, таму што большасць з гэтых кропак стаіць над знакамі для зычных. Зыходзячы з гэтага, ён мяркуе, што адсутнасць колпкі азначае адкрыты склад, гэта значыць склад, які заканчваецца на галосны гук, звычайны для мовы венетаў, а наяўнасць кропкі — закрыты, які адрозніваецца ад нормы склад.

Уплыў на іншыя пісьменнасці

Найбольш распаўсюджанай тэорыяй паходжання рун з'яўляецца тэорыя пра іх паходжанне з паўночнаэтрускіх алфавітаў; яе прапанаваў у 1828 годзе навуковец Марстандэр.

Літаратура

Дирингер, Дэвид. Глава IX. Этрусский алфавит и его ответвления в древней Италии: Венедский алфавит, Северноэтрусские алфавиты // «Алфавит». — М.: Издательство иностранной литературы, 1963. — С. 571-574. — 655 с.

Tags:

Паўночнаэтрускія Алфавіты ГісторыяПаўночнаэтрускія Алфавіты Уплыў на іншыя пісьменнасціПаўночнаэтрускія Алфавіты ЛітаратураПаўночнаэтрускія АлфавітыАльпыЭтрускі алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЭтанолПаўстанне 1863—1864 гадоўЛітваАндатраЦім БёртанПелеБахмутЗайменнікСацыял-дэмакратычная партыяГрэцыяТэкстДжэймс КукЗамкавая царква (Мінск)Аляксей Мікалаевіч СокалКалядыБанк ДабрабытБараўНджаменаБайнэтАльтэрнатыўны рокКантонскі дыялектТ-44Раёўка (Маладзечанскі раён)Аляксандр Фёдаравіч ГарцуеўУкраінская Народная РэспублікаКыргызстанМудранкаХрышчэнне РусіЯн ПазнякБеларускія татарыПімен ПанчанкаПагоняНаталля Аляксееўна АрсенневаБеларусыСмальяныОршаНіжняя сківіцаАнджэла БадаламенціМарыя АнтуанетаУладзіслаў СыракомляНавум Якаўлевіч ГальпяровічДзеепрыслоўеУладзімір Пятровіч БутрамееўСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіКаралеўства Італія (1861—1946)СпортКастрычніцкая рэвалюцыяРональд РосДжонатан СвіфтПаўсаній (географ)Барань (Барысаўскі раён)41ДагестанВалянцін Паўлавіч Таўлай1978БеларусьАнтычнасцьБеларускае выдавецкае таварыстваКастэль-НуоваЛаосЗагляне сонца і ў наша аконцаФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіВ’етнамКандрат КрапіваПаўднёвая КарэяБеларускі арабскі алфавітБілінгвізмПесня пра зубраМагілёўКазахстанЖамойцьБрагін🡆 More