Паланізм

Палані́зм (ад лац.: polonus — польскі) — слова, запазычанае з польскай мовы.

У беларускай мове

У беларускую мову паланізмы пачалі пранікаць з канца XIV стагоддзя. Актыўнае папаўненне слоўніка беларускай мовы паланізмамі працягвалася да 1930-х гадоў. Запазычанне іх адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносін беларусаў з палякамі як суседнім народам і прадстаўнікамі польскага народа, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польскай мовы на беларускую).

Сярод паланізмаў выдзяляюцца грамадска-палітычныя тэрміны («айчына», «братэрства»), ваенныя («моц», «палкоўнік»), бытавыя словы («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасць словаў з іншых моў (лац. «колер», ням. «карэта»).

Лексыцы польскага паходжання ў сучаснае беларускае мове ўласцівыя спалучэнні ен (эн), ён (он), ан на месцы насавых галосных ę ąпарэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); -дл- («кавадла», «страшыдла»); -лу- паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы -іск-авятрыска»); -унакпакунак»); -ізн-абялізна»); цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі е (э): «бэз», «пэўны»; я (а) на месцы ўсходне-славянскіх е (э): «жалязка», «бляск»; гук ц (на месцы ч): «цудоўны» (руск.: чудесный), «цурацца» (руск.: чураться).

У іншых мовах

У рускую мову паланізмы пачынаюць пранікаць у вялікай колькасці з XVIXVII стст., у тым ліку праз старабеларускую мову і праз жывыя беларускія і ўкраінскія гаворкі. Прыклады паланізмаў у рускай мове: быдло, вензель, дозволить, доконать, доскональный, забияка, клянчить, отчизна, повидло, подлец, подначить, поединок, пончик, поручик, предместье, сума, фигляр, хлопец, шарить, шкодливый, шляхта. Пад уплывам польскай мовы ў рускай мове ўзніклі такія граматычныя адзінкі і з'явы як, адсутныя ў старажытнарускай мове злучнікі «если» (jeśli) і «так что» (tak co), часціца «якобы» (jakoby), канструкцыя «что за» (co [to] za), «принимать за кого» (przyjąć za kogo).

Шмат паланізмаў ва ўкраінскай мове: «натхнення», «коштовність», «вартість».

Шэраг паланізмаў ёсць у нямецкай мове, напрыклад «Gurke» (агурок), «Steiglitz» (шчыгол), а таксама ў іншых еўрапейскіх мовах. У некаторых выпадках іх цяжка адрозніць ад іншых славізмаў, якія прыйшлі з чэшскай і лужыцкай моў, напрыклад такіх як «Quark» (тварог).

У англійскай мове паланізмы звычайна звязаны з польскай культурай, напрыклад «kielbasa» (каўбаса), «hetman» (гетман).

Зноскі

Tags:

Лацінская моваПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пласт ГаліцынаМікіта Сяргеевіч КрыўцоўБеларускі лацінскі алфавітКалізейА хто там ідзе?Час UnixКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьАперацыйная сістэмаІван НавуменкаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Сэрца на далоніВіртуальная машынаНацыянальна-вызваленчы рухКанчатакБаладаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)МінскМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)СпадарВера Аляксандраўна Палякова-МакейМесны склонПраспект Ракасоўскага (Мінск)Анатоль Іванавіч БутэвічІгар Хведаравіч СідарукСалігорскКатоўскае (возера)АфарызмБярозка (часопіс)Марыя Магдалена РадзівілВерасБарыс Іванавіч СачанкаДзяржаўная прэмія БССРАркадзь КуляшоўБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Ева ВежнавецПаўстанне 1863—1864 гадоўЗыбіцкая вуліцаГлеб Іванавіч УспенскіПрымыканне (лінгвістыка)ЛюбоўЮрый Уладзіміравіч ТалубееўБеларуская Грэка-Каталіцкая Царква1992Адам ГлобусПатрыятызмБеларуская энцыклапедыяХведар Хведаравіч ГурыновічMacOSКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяШчасцеКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАлесь БачылаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўПершы падзел Рэчы ПаспалітайБелсатНавум Якаўлевіч ГальпяровічПа што ідзеш, воўча?МоваСінонімыКірыла Тураўскі25 красавікаГенадзь Пятровіч ПашкоўРамантызмГродзенская вобласцьБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціПесня пра зубраТры чарапахі (песня)Мінская вобласцьЯ размалюю для цябе небаСукенкаБеларуская граматыка (1934)Гасцінец (значэнні)Радыевугляроднае датаваннеСтаражытнабеларуская літаратураКіраўнікі МінскаАстравецЯнка Купала🡆 More