Мілтан Фрыдман

Мілтан Фрыдман (англ.: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізму.

Мілтан Фрыдман
Milton Friedman
Мілтан Фрыдман
Дата нараджэння 31 ліпеня 1912(1912-07-31)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2006(2006-11-16)[…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Rose Friedman[d]
Дзеці David D. Friedman[d] і Jan Martel[d]
Род дзейнасці эканаміст, статыстык, выкладчык універсітэта, эсэіст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сайман Кузнец
Вядомыя вучні Гэры Бекер і Phillip D. Cagan[d]
Вядомы як стваральнік тэорыі манетарызму, родапачынальнік чыкагскай школы
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1976) «за дасягненні ў даследаванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі».

Біяграфія

Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.

Пад час Другой сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчыкаў-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфарміравалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам урада ЗША па Плане Маршала, эканамічным саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 19661984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з’яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.

Навуковая дзейнасць

Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Працы

Кнігі і артыкулы для шырокай аўдыторыі

  • Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946)
  • Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962)
  • Social Security: Universal or Selective? разам з Уілбурам Дж. Когенам (1972)
  • There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калонкі з Newsweek
  • Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980)
  • The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge
  • Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет
  • The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992
  • Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998)
  • George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR
  • George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998
  • Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994)
  • The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest
  • Reflections on A Monetary History, The Cato Journal, Vol. 23, 2004

Гл. таксама

Зноскі

  • Milton Friedman // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • Milton Friedman, economist, dies aged 94 // Financial TimesNikkei Inc., 2006. — ISSN 0307-1766; 1476-8844
  • Rockoff H. Milton Friedman // Friedman, Milton (31 July 1912–16 November 2006) // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001952 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://archive.org/details/openmind_ep494
  • http://www.legacy.com/obituaries/sfgate/obituary.aspx?pid=173292483
  • Find a Grave — 1996. Праверана 11 студзеня 2022.
  • Pinochet - Thatcher's ally // BBC News Online — 1998.
  • Brooklyn College Firsts: Marshall and Rhodes // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1991. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  • NNDB — 2002.
  • Scientific Legacy DatabaseInstitute of Mathematical Statistics. Праверана 16 снежня 2022.
  • https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
  • Архіў Інтэрнэту — 1996. Праверана 14 верасня 2023.
  • https://phillysoc.org/about/distinguished-members Праверана 14 верасня 2023.
  • Nobelprize.org
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мілтан Фрыдман, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мілтан Фрыдман БіяграфіяМілтан Фрыдман Навуковая дзейнасцьМілтан Фрыдман ПрацыМілтан Фрыдман Гл. таксамаМілтан Фрыдман СпасылкіМілтан Фрыдман16 лістапада1912200631 ліпеняАнглійская моваБруклінЗШАЛібералізм

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ефрасіння ПолацкаяНе бойся!Зімовыя Алімпійскія гульні 1988Рудня (Пухавіцкі раён)26 красавікаТраецкая набярэжная (Мінск)Медаль «За працоўныя заслугі»ВярбаЧарнобыльская АЭСПарнаграфіяКнязі полацкіяСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Рэвалюцыйнае дзеяннеЛексікаМідленд (Антарыа)Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Беларуская дыяспараГваздэцьСпіс колераўБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіТомас КромвельГрупавы сексМагілёўВань (прозвішча)Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаЮлія Анатолеўна АрцюхАстэроідКірыла ТураўскіВейшнорыяБлогНасыцкСядзібны дом (Клімавічы)ЭрэкцыяЖоўты карлікВершЗШАЛасіцыПункт расыViva BraslavРыгор БарадулінКлаўдзіа МантэвердзіМТБанкБелсатБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМухамад ІкбалColossal Cave AdventureМесны склонМіхал АнемпадыстаўДаследаваннеМсціслаўХайкуРагнеда РагвалодаўнаІван МележПрылівы і адлівыУладзімір СцяпанПолк КаліноўскагаСілабічнае вершаскладаннеВярба размарыналістаяНаркамаўкаСям’яРуская літаратураСемятычыНіна Васільеўна ГаліноўскаяРасіяАсочнікіDeutsche WelleЛімінгтан (Антарыа)ТэквандоХрыстос прызямліўся ў ГародніГерб ПінскаКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныПубліцыстычны стыльДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуApple PayVII Усебеларускі народны сходC++🡆 More