Мікола Лупсякоў: беларускі пісьменнік

Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсяко́ў (4 сакавіка 1919, Масква — 12 лютага 1972, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Мікола Лупсякоў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мікалай Радзівонавіч Лупсякоў
Псеўданімы Хвошч Мікіта і Гомельскі Мікола
Дата нараджэння 4 сакавіка 1919(1919-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1972(1972-02-12) (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1919 года ў Маскве ў сялянскай сям’і.

У 1921 годзе сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае (цяпер — у Жлобінскім раёне). У 1932 годзе сям’я пераехала ў суседнюю вёску Вішанькі, дзе бaцькa — колішні мaтpoc лiнкopa «Пeтpaпaўлaўcк», a пaзнeй лeдaкoлa «Тaймыp» — пpaцaвaў cтapшынёй кaлгaca.

У 1935 годзе паступіў на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 годзе — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе.

У 1941 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ў 1942 годзе Смаленскага артылерыйскага вучылішча актыўна ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасля лячэння пісьменнік быў дэмабілізаваны з дзеючай арміі.

Працаваў у газеце «Казахстанская правда  (руск.)» (1943—1944), рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1944 года.

Памёр 12 лютага 1972 года ад сардэчнага прыступу, не дажыўшы менш за месяц да свайго 53-годдзя. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Пры падтрымцы Кузьмы Чорнага ў 1935 годзе надрукаваў у альманаху «Аднагодкі» апавяданне «Нeчaкaнae».

Пасля дэмабілізацыі і вяртання ў Беларусь выдаў зборнікі апавяданняў «Першая атака» (1944), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968). Пасля смерці пісьменніка выйшлі зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» (1974), «Дняпроўская чайка» (1988).

Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню…» (1964).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына  (руск.), П. Паўленкі  (руск.), А. Гайдара, У. Курачкіна  (руск.) і іншыя.

Цікавыя факты

Кузьма Чорны, які вельмі клапаціўся аб чысціні беларускай мовы і які дапамог маладому аўтару выступіць у друку, перад смерцю з жалем і расчараваннем занатуе ў сваім «Дзённіку», што Лупсякоў, як і большасць іншых беларускіх пісьменнікаў, так і не авалодаў належным чынам беларускай мовай.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Зноскі

Літаратура

  • Лупсяко́ў Мікола (Мікалай Радзівонавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 438. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Tags:

Мікола Лупсякоў БіяграфіяМікола Лупсякоў ТворчасцьМікола Лупсякоў Цікавыя фактыМікола Лупсякоў УзнагародыМікола Лупсякоў ЛітаратураМікола Лупсякоў12 лютага191919724 сакавікаМаскваМінскПісьменнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кобрынскі раёнАвантуры Пранціша ВырвічаРышард КапусцінскіУладзімір НякляеўМіхась БельскіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Рымскі форумПолацкі езуіцкі калегіумДагаворВіктар КарамазаўНавум Якаўлевіч ГальпяровічВожык (часопіс)Уладзімір Іванавіч КарызнаСпіс вуліц ГроднаСаюз беларускіх пісьменнікаўУладзімір КараткевічІван НавуменкаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтВялікдзеньБеларускі лацінскі алфавітБеларусь у вайне 1812 годаМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Карная аперацыя «Bamberg»Беларуская фантастычная прозаЯн БаршчэўскіЯн ЧыквінЯўгенія ЯнішчыцФінгерынгАперацыйная сістэмаСтары замак (Гродна)Міхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіБарбара РадзівілУННВСімвал26 красавікаТраецкае прадмесцеВуліца Дзяржынскага (Барысаў)АстравецПубліцыстыкаКастрычніцкая рэвалюцыяЛеанід Міхайлавіч ГалубовічКупалінка (песня)КалгасСымон БудныАльгердЮрась СвіркаУладзімір Васільевіч ГніламёдаўАперацыя «Баграціён»Спіс вуліц МінскаМаскоўская вобласцьУладзімір ДубоўкаГрунвальдская бітваАленаPawaСексКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Беларуская моваСент-Стывен (Нью-Брансуік)Тры чарапахі (песня)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Генадзь Валер’евіч ШутаўДзьмухавецАдвечным шляхамПатрыятызмОдноклассникиДругая сусветная вайнаКуфарiwde3Іван ШамякінБеларусь 2Жанчына зверхуКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАпавяданнеМікола МятліцкіВітаўт🡆 More