2000 Марш Свабоды Ў Мінску

Марш свабоды — масавая вулічная акцыя ў Мінску 15 сакавіка 2000 года ў абарону незалежнасці Беларусі, правоў чалавека і дэмакратыі, супраць паглыблення беларуска-расійскай інтэграцыі.

Перадгісторыя

Намер прэзідэнтаў Барыса Ельцына і Аляксандра Лукашэнкі стварыць Саюзную дзяржаву быў у Беларусі сустрэты масавымі вулічнымі акцыямі пратэсту. Першы «Марш свабоды», арганізаваны апазіцыяй 17 кастрычніка 1999 года (незадоўга перад падпісаннем Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб Саюзнай дзяржаве) адзначыўся брутальнымі сутыкненнямі ўдзельнікаў з міліцыяй і АМАПам. Міліцыянты выкарыстоўвалі слезацечны газ, маніфестанты абараняліся каменнем і пліткай.

Другі «Марш свабоды» быў прызначаны на 15 сакавіка 2000 і прымеркаваны да дня прыняцця Канстытуцыі Беларусі. Акцыі папярэднічалі заявы заходніх палітыкаў пра недапушчальнасць выкарыстання сілы супраць мірных дэманстрантаў; Дзяржаўны дэпартамент ЗША і Белы дом выступілі з асобнымі заявамі. У тыя дні міжнародная супольнасць салідарызавалася ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў. Выглядае, гэта і стрымала А. Лукашэнку, які за суткі да пачатку маршу пагражаў, што ад удзельнікаў акцыі «паляціць шмаццё».

Ход падзей

Акцыя прайшла з дазволу Мінгарвыканкама, мірна. Прынята лічыць, што агулам у вулічнай акцыі ўзялі ўдзел да 40 тысяч чалавек (некаторыя сышлі, не застаўшыся на канцэрт, іншыя прыйшлі толькі на мітынг).

Арганізатары заявілі акцыю, як пачатак «Вясны-2000». Аднак ужо праз дзень гарадскія ўлады абвясцілі, што маюць намер забараніць надалей шэсці апазіцыі. Праз дзесяць дзён на Дзень Волі ў Мінску былі затрыманыя больш чым 500 чалавек.

Ацэнкі

Падсумоўваючы вынікі «Маршу свабоды-2», палітолаг Віталь Сіліцкі выказаў меркаванне, што змены ў Беларусі магчымыя толькі мірным шляхам, па прыкладзе «Аксамітнай рэвалюцыі» у Празе ў 1989. З ім не пагадзіўся Ян Максімюк, спаслаўшыся на раз’яднанасць беларускага грамадства і слабасць апазіцыі.

Зноскі

Спасылкі

Марш свабоды ў 2000-мБеларуская служба Радыё «Свабода»

Tags:

2000 Марш Свабоды Ў Мінску Перадгісторыя2000 Марш Свабоды Ў Мінску Ход падзей2000 Марш Свабоды Ў Мінску Ацэнкі2000 Марш Свабоды Ў Мінску Спасылкі2000 Марш Свабоды Ў Мінску15 сакавіка2000БеларусьМінскСаюз Беларусі і Расіі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Яндэкс.КартыНазоўнікБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Ліянель МесіЖуан ПерэйраМірскі замакПаэт1576ПутумаёКазуля еўрапейскаяБорыс ДжонсанСцягohuy1СалонікіІрына ПаляшчукСяргей Шупа2016Гай Юлій ЦэзарТомас МорНарвасадатаФК МіланПарагвайБраўзерБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАральны сексАўстра-ВенгрыяКаірМарфінРадучы (вёска)Максім БагдановічСласцёны (Чавускі раён)МіндоўгАкноКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаЧарадзейныя казкіТрыганаметрычныя функцыіТрускаўкаДагавор аб космасеМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічВінцэнт Дунін-МарцінкевічПапараць-кветкаПанямоннеДамінік РудніцкіТобі АлдэрвейрэлдЛявон ВольскіВасіль ЦяпінскіВялікая Айчынная вайна28 сакавікаУ агні народжанаяГамеланМікола МятліцкіБеларуская міфалогіяЯдзерная рэакцыяПастава на каленяхІван НавуменкаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСкандыйКуклічы (Свіслацкі раён)Тэатры БеларусіМіхась ПазнякоўДыяна (прынцэса Уэльская)2002МалавіMuroveiФК Рубін КазаньСтыль (мова)РэнесансВірусыЮджынія ЧарлзMicrosoft WindowsАкупацыя Ірака (2003—2011)ХаджПестаНіл ГілевічНанатэхналогія🡆 More