Людовік I Банапарт

Людо́вік (Луі́джы, Луі́) Банапа́рт (італ.: Luigi Buonaparte, фр.: Louis Bonaparte; 2 верасня 1778, Аяча, Францыя — 25 ліпеня 1846, Ліворна, Вялікае герцагства Тасканскае) — адзін з братоў Напалеона I, бацька Напалеона III.

Луі Банапарт
фр.: Louis Bonaparte
Людовік I Банапарт
Людовік I Банапарт
Сцяг1-ы кароль Галандыі
5 чэрвеня 1806 — 1 ліпеня 1810
(пад імем Людовік I)
Папярэднік каралеўства створана
Пераемнік Людовік II Галандскі
Нараджэнне 2 верасня 1778(1778-09-02)
Аяча, Францыя
Смерць 25 ліпеня 1846(1846-07-25) (67 гадоў)
Ліворна, Вялікае герцагства Тасканскае
Месца пахавання Сен-Лё-ла-Фарэ, Францыя
Род Банапарты
Імя пры нараджэнні італ.: Luigi Buonaparte
Бацька Карла Буанапартэ
Маці Летыцыя Рамаліна
Жонка Гартэнзія Багарнэ
Дзеці Напалеон III, Napoleon Louis Bonaparte[d] і Napoleon Charles Bonaparte[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць дыпламат, палітык, афіцэр, ваенны, пісьменнік, гісторык
Манаграма Манаграма
Званне маршал Францыі[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 5 чэрвеня 1806 па 1 ліпеня 1810 года — кароль васальнага ў адносінах да Французскай імперыі каралеўства Галандыя пад імем Людовіка I (нідэрл.: Lodewijk I van Holland). Быў досыць папулярным сярод галандцаў, дапамагаў народу падчас паводак, вучыў нідэрландскую мову, хоць гаварыў з пацешнымі памылкамі (так, свой тытул ён вымаўляў як нідэрл.: Konijn van 'Olland — «аландскі трус»). У 1808 годзе заснаваў Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў (цяпер Каралеўская Нідэрландская акадэмія навук). У 1810 годзе па распараджэнні брата адрокся ад прастола на карысць малалетняга сына, а яшчэ праз чатыры дні тэрыторыя галандскага каралеўства была анексавана Францыяй.

Наўзамен Людовік атрымаў ад брата тытул графа дэ Сен-Лё (comte de Saint-Leu) і стаў кіраўніком вялікага герцагства Клевэ-Юліх-Берг, якое фармальна ўзначальваў яго сын.

4 студзеня 1802 года ажаніўся з Гартэнзіяй Багарнэ, падчаркай Напалеона (дачкой імператрыцы Жазэфіны ад першага шлюбу). Шлюб быў складзены па загадзе імператара, а самі муж і жонка не адчувалі адзін да аднаго пяшчотных пачуццяў; пасля выгнання з Галандыі яны разыйшліся. У іх нарадзілася тры сыны:

  • Напалеон Луі Шарль (18021807);
  • Напалеон Луі (18041831), кароль Галандыі Людовік II, насіў таксама тытул вялікага герцага Клевэ-Бергскага;
  • Шарль Луі Напалеон (18081873) стаў прэзідэнтам Французскай рэспублікі, а затым — імператарам пад імем Напалеона III.

Пасля ў Гартэнзіі нарадзілася яшчэ адно (пазашлюбнае) дзіця — Шарль дэ Марні. Па некаторых даных, і Напалеон III мог быць сынам не Людовіка Банапарта.

Tags:

177818462 верасня25 ліпеняІтальянская моваАячаВялікае герцагства ТасканскаеЛіворнаНапалеон IНапалеон IIIФранцузская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сям’яЭлектронікаNürnbergМільянер з трушчобСтары замак (Гродна)Назоўны склонУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Камянецкая вежаПартызанскі праспект (Мінск)Справа «Армія з народам»Мыкалаіўка (Канатопскі раён)Расійская імперыяАдраджэннеКарлес ПучдэмонАтрыйБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціРэпартажМоўная інтэрферэнцыяФранцішак БагушэвічЗмітрок БядуляІгарыўка (Канатопскі раён)РыфмаТворны склонПрыродны газАндрэй Валер’евіч ХадановічСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКанчатакПлошчы МінскаНавіяльТраецкае прадмесцеБелы легіёнПаўночная АмерыкаВадзім КабанчукBingC++Беларуская фантастычная прозаЮрый Анатольевіч РыдкінПрывакзальная плошча (Мінск)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуPremiere (часопіс)Лявон Цімафеевіч БаразнаБеларусам замежжаУладзімір СцяпанВіктар КазькоРэч ПаспалітаяІван ЧыгрынаўВерасPawaЛінейны карабельФерментыГлеб Іванавіч УспенскіРаман Аляксандравіч СкірмунтНацыянальны характарУладзімір КараткевічБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіКазахстанПулемецкае возераВасіль Ісакавіч ТалашРуская моваЯна і яНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Хрыстос прызямліўся ў ГародніЯнка ГеніюшОўручМінская ратушаСпіс птушак БеларусіЛюбоў21vek.byЯкуб КоласЮрый Уладзіміравіч ТалубееўДзядыЗямляКрасная Гара (Краснагорскі раён)УжурТлумачальны слоўнік беларускай мовыУніверсітэт імя Дж. КрэндалаГасцінец (дарога)Чарнобыльская катастрофаТадэвуш Касцюшка🡆 More