Лукаш Калюга: пісьменнік, перакладчык

Лукаш Калюга, сапр.: Канстанцін Пятровіч Вашына (27 верасня 1909, в.

Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 5 кастрычніка 1937, Чалябінская вобласць, НКУС; Псеўданімы: Кастусь Палявецкі;) — беларускі празаік, перакладчык.

Лукаш Калюга
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 верасня 1909(1909-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1937(1937-10-05) (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт мінскага Белпедтэхнікума. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З мая 1929 — член літаратурнага аб’яднання «Узвышша». У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці ВСНГ (да канца 1932), на Беларускім радыё.

Арыштаваны ДПУ БССР 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 4.11.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на Урал, адбываў ссылку ў Ірбіце (цяпер Краснаярскі край). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляны паводле прысуда Чалябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Л. Калюгі № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем «Вясна», якое К. Чорны ў чэрв. 1927 змясціў у часопісе «Чырвоны сейбіт» (творы Л. Калюгі, надрукаваныя пад псеўданімам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). Псеўданім Лукаш Калюга, верагодна, узяты ад вёскі ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1928 часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў М. Гарэцкі. У 1929 часопіс «Узвышша» надрукаваў шэраг апавяданняў Л. Калюгі. У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988.

Пераклаў аповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (з К. Чорным, 1930), раман Ю. Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).

Бібліяграфія

  • Ні госць ні гаспадар. Мн., 1974;
  • Творы. Мн., 1992;
  • Творы. Мн., 2011.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Лукаш Калюга БіяграфіяЛукаш Калюга ТворчасцьЛукаш Калюга БібліяграфіяЛукаш Калюга ЛітаратураЛукаш Калюга СпасылкіЛукаш Калюга1909193727 верасня5 кастрычнікаДзяржынскі раёнМінская вобласцьНКУСПеракладчыкПразаікСкварцы (Дзяржынскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Часціны мовыБеларусы ў Афганскай вайнеПалаткаPornhubПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)ТалстоўстваФранцішак БагушэвічRSSHahniidaeКнігаўкаЭліпсоідВілейкаАдраджэннеПадарожжа з ЖыгамонтамСяргей Аляксандравіч ПадсасонныПалавы актАдам МіцкевічНазоўны склонАртур ВольскіДобрапісСонцаУладзімір Мінавіч МазгоЛеанід Міхайлавіч ГалубовічОрдэн Дружбы народаў (СССР)Юраўскі карагодПартызанскі праспект (Мінск)Точка BYЎ100 найвялікшых беларускіх песеньІдэяЭякуляцыяПімен ПанчанкаКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Тадэвуш КасцюшкаРабінавая ночVPNГерб Беларускай Народнай РэспублікіПятрусь БроўкаЭнрыка КарузаМарына Яўгенаўна АнікееваВялікае Княства ЛітоўскаеРэкі і каналы БеларусіУладзімір Пятровіч БутрамееўOnliner.byШвецыяБеларускі лацінскі алфавітАлесь ЖукПарнафільмБеларусьГанна Сяргееўна КурнікаваВасіль БыкаўПартыя свабоды (Нідэрланды)Азартная гульняЛітоўская моваМаксім ГарэцкіШэраньСінільная кіслатаМайк ПенсБалясінаРазбітае сэрца пацанаСцяг БеларусіНацыянальны інстытут адукацыіТыянептынЛявон ВольскіСексГарады-героіБеларуская краёвая абаронаЖавальная гумкаСаюз беларускіх пісьменнікаўЖлобінВісарыён Сцяпанавіч ГарбукЛітаратура і мастацтва (газета)🡆 More