Класавая Барацьба

Класавая барацьба — гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання антаганізму, які існуе ў грамадстве, выкліканага рознымі сацыяльна-эканамічнымі інтарэсамі і ўмовамі жыцця паміж прадстаўнікамі розных класаў.

Класавая Барацьба

Гэты тэрмін найбольш яскрава выражаны ў філасофіі марксізму.

Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс у сваёй працы «Маніфест Камуністычнай партыі» сцвярджалі, што гісторыя ўсяго чалавецтва заснавана на барацьбе двух класаў — эксплуататараў і эксплуатаваных. У сучасным грамадстве Маркс і Энгельс таксама вылучаюць два класы — буржуазію і пралетарыят. У дадзеным выпадку дзяленне грамадства на класы абумоўлена стаўленнем класаў да сродкаў вытворчасці, дзе буржуазія валодае сродкамі вытворчасці, а пралетарыят не валодае. У выніку класавай барацьбы павінна адбыцца рэвалюцыя, якая вядзе да змены вытворчых адносін і становішчу класаў у грамадстве. Па палажэннях марксізму класавая барацьба спыняецца ў бескласавым грамадстве — камунізме.

Ідэі класавай барацьбы атрымалі развіццё ў марксізме-ленінізме. У працы Уладзіміра Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя» адзначана, што антаганізм паміж класамі непазбежны ў капіталістычным грамадстве і павінен урэшце прывесці да ўстанаўлення дыктатуры аднаго з асноўных класаў, і адзінай альтэрнатывай дыктатуры пралетарыяту ён лічыў дыктатуру буржуазіі.

Літаратура

  • Карл Маркс; Фрыдрых Энгельс (1848). Маніфест камуністычнай партыі.
  • Уладзімір Ленін (1918). Дзяржава і рэвалюцыя.

Tags:

Марксізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чорны замак АльшанскіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВалерый Станіслававіч МянжынскіАдам МіцкевічАнглійская моваБуры мядзведзьСтоле СандбекСкланеннеЕўдакія Якаўлеўна ЛосьРэнесанс у БеларусіЗеляночыКанстытуцыя 3 мая 1791 годаБабруйскПалавы актМідленд (Антарыа)Мікалай Радзівіл ЧорныБеларуская дыяспараАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіЕва (карціна)Сяргей Паўлавіч АбламейкаБарыс КітМагіла льва (паэма)Беларуская энцыклапедыяДадаізмСпіс вуліц Мінска2024Беларуская фантастычная прозаЯўгенія ЯнішчыцСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБу ВідэрбергМы, беларусыПольшчаІван НавуменкаБайкаХайкуАндрэй ГорватІгар Міхайлавіч ПракаповічSandvineЗнак бядыГарады БеларусіПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Залог ПяцілеткіМаркем (гара)Піянеры-героіУліковы нумар плацельшчыкаГамерМікалай ЦудатворацДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуСлуцкі поясЭрэбуні (аэрапорт)27 красавікаGoogleПавел Аляксандравіч ХарланчукРыгор БарадулінВярба размарыналістаяНацыянальны інстытут адукацыіДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваБэзУсход АФКЧэмпіянат свету па футболе 1930СтудзеньФагот (страва)БелсатСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаЗакаханасцьСхема БЧБКапіталізмБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіДзве душыВань (прозвішча)Кірыла ТураўскіЭміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаКазімір Вікенцьевіч Камейша🡆 More