Касачовыя

Касачовыя (Iridaceae) — сямейства аднадольных раслін.

Касачовыя
Касачовыя
Батанічная ілюстрацыя з «New International Encyclopedia», 1900.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iridaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
  • Geosiridaceae Jonker, nom. cons.
  • Gladiolaceae Raf.
  • Hewardiaceae Nakai, nom. illeg.
  • Isophysidaceae F.A.Barkley
  • Ixiaceae Horan.
Касачовыя
Сістэматыка
на Віківідах
Касачовыя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43190
NCBI  26339
EOL  4183
GRIN  f:584
IPNI  30001783-2
FW  55861

Апісанне

Амаль усе касачовыя — шматгадовыя травы, часта эфемероіды з мясістымі карэнішчамі, клубнямі і цыбулінамі. Толькі прадстаўнікі паўднёваафрыканскіх родаў з’яўляюцца своеасаблівымі вечназялёнымі паўхмызнякамі з разгалінаванымі адраўнелымі сцябламі вышынёй да 0,5 м. Сцёблы некаторых травяністых раслін дасягаюць вышыні да 1,8 м. У іншых прадстаўнікоў, наадварот, сцябло рэдукавана, ад яго ў час цвіцення над паверняй зямлі з’яўляецца на вельмі кароткай стрэлцы кветка.

Лісты без чаранкоў, размешчаны звычайна двухрадна і маюць похвенную аснову і пласцінку з паралельным жылкаваннем. Найбольш распаўсюджаная форма ліставых пласцінак мечападобная, асабліва ў карэнішчавых форм. У некаторых раслін пласцінкі маюць цыліндрычную ці чатырохгранную форму. Для большасці цыбулевых і клубневых касачовых характэрна прысутнасць похваў нізавых лістоў. Ва ўсіх касачовых маюцца таксама верхавыя, похвападобныя лісты, прыкветнікі і прадлісты, якія ўтвараюць абгортку ці пакрывала для адной ці некалькіх кветак.

Кветкі актынаморфныя ці зігаморфныя, і тады двухбакова-сіметрычныя; звычайна адносна буйных памераў і сабраны ў верхакветныя суквецці, якія, аднак, могуць рэдукавацца да адной кветкі. У іншых кветкі сабраны ў аднабаковае коласападобнае суквецце, пры гэтым кожная кветка акружана абгорткай з прыкветнікаў і двухкілевага перадліста, а ў некаторых відаў кветкі сабраны даволі густымі галоўкамі.

Калякветнік касачовых венчыкападобны, трохмерны і складаецца з 2 кругоў свабодных ці зрослых у больш ці менш доўгую трубку сегментаў. Яны часта адрозніваюцца адзін ад другога па форме і велічыні, што можна бачыць на прыкладзе касача, які мае вельмі складаную будову ў сувязі з высокай спецыялізацыяй да энтамафіліі. Усе сегменты калякветніка звужаны ў аснове ў пазногцік. Долі вонкавага круга звычайна шырокія, з раснічкамі, адагнутыя кнізу і з’яўляюцца пасадачнай пляцоўкай для насякомых-апыляльнікаў; а ўнутранага круга — меншых памераў, гладкія, адагнутыя ўверх, прыкрываюць тычынкі разам з трыма лістападобнымі рыльцамі з сасочкамі на іх ніжнім боку (над тычынкай) песціка. Колер кветак касачовых розны — ад чыста-жоўтага да сіне-фіялетавага. Часта сегменты калякветніка вельмі страката афарбаваны. Тычынак 3, рэдка 6. Ніці тычынак больш-менш зрастаюцца адна з адной у трубачку, якая ахоплівае завязь. Гінецэй касачовых сінкарпны і ўтвораны 3 пладалісцікамі. Завязь амаль ніжняя, 3-гняздовая. Слупок песціка звычайна дзеліцца на 3 ліста-падобныя рыльцы з сасочкамі на іх ніжнім боку (над тычынкай). Апыленне пераважна шмялямі.

Плады касачовых даволі аднастайныя — мнаганасенныя сінкарпныя каробачкі, якія ўскрываюцца лакуліцыдна — па сярэдняй жылцы кожнага з трох пладалісцікаў. У семені касачовых, як і ў многіх іншых сем’ях аднасемядольных, вялікі эндасперм і маленькі зародак.

Пашырэнне

Сямейства ўтрымлівае 75-80 родаў і болей 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях, але асабліва шматлікія ў Міжземнамор’і, Заходняй і Усходняй Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Роды

  • Ainea
  • Alophia
  • Anapalina
  • Aristea
  • Babiana
  • Bobartia
  • Calydorea
  • Chasmanthe
  • Cipura
  • Cobana
  • Crocosmia
  • Crocus
  • Cypella
  • Devia
  • Dierama
  • Dietes
  • Diplarrena
  • Duthiastrum
  • Eleutherine
  • Ennealophus
  • Ferraria
  • Freesia (syn. Anomatheca, Lapeirousia)
  • Geissorhiza
  • Gelasine
  • Geosiris
  • GladiolusГладыёлус
  • Herbertia
  • Hesperantha
  • Hesperoxiphion
  • IrisКасач
  • Isophysis
  • Ixia
  • Klattia
  • Larentia
  • Lethia
  • Libertia
  • Mastigostyla
  • Melasphaerula
  • Micranthus
  • Moraea
  • Nemastylis
  • Neomarica
  • Nivenia
  • Olsynium
  • Orthrosanthus
  • Patersonia
  • Pillansia
  • Pseudotrimezia
  • Radinosiphon
  • Romulea
  • Savannosiphon
  • SisyrinchiumБлакітнавочка
  • Solenomelus
  • Sparaxis
  • Sympa
  • Syringodea
  • Tapeina
  • Thereianthus
  • Tigridia
  • Trimezia
  • Tritonia
  • Tritoniopsis
  • Watsonia
  • Witsenia
  • Zygotritonia

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Tags:

Касачовыя АпісаннеКасачовыя ПашырэннеКасачовыя РодыКасачовыя ЛітаратураКасачовыяСямейства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічТры чарапахі (песня)ПолацкЗямляБелавежская пушчаБярэзінскае зледзяненнеЛютаўская рэвалюцыяЛабараторныя ўмовыСельская гаспадарка БеларусіЯкуб КоласНафтаКалгасАдраджэннеВасіль ВіткаЧжэн ЦзасіньАдольф Гітлер УунонаМіхась БашлакоўВіктар КазькоНовы Двор (Шчучынскі раён)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаМіндэльскае зледзяненнеЯўгенія ЯнішчыцСалідарныя з БеларуссюБелсатІнстытут беларускай культурыМіжнародны стандартны кніжны нумарНавум Якаўлевіч ГальпяровічГродзенская вобласцьЗвычайны прэзідэнтЭякуляцыяГарады БеларусіПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Афіцыйна-дзелавы стыльАлесь ПетрашкевічЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьСпіс вуліц МінскаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЯнка МаўрІван МележСідрКіеўская РусьОдноклассникиДзеепрыметнікВаўкалакПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Ігарыўка (Канатопскі раён)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтПомнік літары «Ў»Зянон Станіслававіч ПазнякГенадзь Валер’евіч ШутаўКалядыУніверсітэт Святога СтэфанаСалавёвэ (Ясынувацкі раён)БаранаБеларуская краёвая абаронаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)У краіне райскай птушкіПарнаграфіяАпавяданнеJava (мова праграмавання)Карла ТальявініБеларуская Народная РэспублікаКастусь ЖукІнструкцыя па транслітарацыіІван ШамякінРасіяДзяржаўная прэмія БССРГерб БеларусіІван НавуменкаРучная стымуляцыя пенісаЯнка КупалаГенадзь Васільевіч КастырчанкаБалтыйскі домМечыслаў Пароўскі🡆 More