Жоўтагаловы Каралёк

Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) — дробная пеўчая птушка сямейства каральковых атрада вераб’інападобных.

Жоўтагаловы каралёк
Жоўтагаловы Каралёк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Regulus regulus Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Цэлы год      Толькі ў сезон размнажэння

     Міграцыі
Ахоўны статус
Жоўтагаловы Каралёк
Сістэматыка
на Віківідах
Жоўтагаловы Каралёк
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562698
NCBI  68468

Апісанне

Гэта самы маленькі прадстаўнік арнітафауны ў Еўропе і Беларусі (гутарковая назва «еўрапейскі калібры»). Іншая адметная асаблівасць гэтай птушкі — яркая залаціста-жоўтая палоска на цемені, «карона», дзякуючы якой птушка набыла сваю навуковую і беларускую назву.

Даўжыня цела 9—11 см, маса 5—7 г. Апярэнне мяккае, пушыстае. Спіна шаравата-эялёная, брушка светла-шэрае, хвост цёмна-буры, на крылах па дзве белыя палоскі, на галаве жаўтавата-аранжавы чубок з цёмнымі падоўжанымі палоскамі па баках. Верх галавы ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая, у самкi жоўтая пляма менш яркая. Маладыя падобныя да самкi або без жоўтай плямы.

Песня пачынаецца цiха, потым хутчэй i гучней, у канцы шчабятанне «сюіціці-сюіціці-сюіціці-сітр» (чым адрознiваецца ад чырвонагаловага каралька). Позыў — высокае «сi-сi», падобнае да галасоў многіх сiнiц i чырвонагаловага каралька.

Пашырэнне

Распаўсюджаная ў зоне лясоў Еўразіі. Арэал уключае Еўропу, у Азіі разарваны (на ўсходзе праз Паўднёвую Сібір да Сахаліна і Японіі, у Цянь-Шані, поўначы Ірана і ад Гімалаяў на ўсход да цэнтральнай часткі Кітая). На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від. Нацыянальная птушка Люксембурга.

Паўночныя папуляцыі мігрыруюць, часам назіраюцца інвазіі. Паўднёвыя папуляцыі аселыя і качуючыя.

Біятоп: сасновыя бары з невялікай колькасцю елак або піхты, радзей у iншых барах, яловыя лясы. У Швейцарыi даходзiць да 2000 м над узроўнем мора. Восенню і ўзімку — розныя тыпы лясоў, парослыя кустамi мясцiны i нават зараснікі чароту.

Адрозніваецца шэраг падвідаў.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі і іх лічынкамі.

Вельмі рухавая птушка, пастаянна пырхае з адной галіны на другую, на тонкіх галінках рухаецца жвава, у тым ліку і ўніз галавой. Як правіла, трымаецца ў верхняй частцы кроны дрэў і малапрыкметная з зямлі. Гняздуе ў хвойных і мяшаных лясах, у тым ліку глухой цёмнахваёвай тайзе, а таксама ў вялікіх садах і парках з удзелам старых яловых дрэў. Гнёзды пераважна на елках. Узімку збіваецца ў змешаныя чародкі з дробнымі сініцамі і вандруе па-за межамі гнездавых біятопаў, сустракаючыся ў лісцяных лясах і ў хмызняковых зарасніках. У гнездавы перыяд скрытная птушка, у астатні час года вельмі даверлівая і падпускае чалавека на блізкую адлегласць. Вандроўны, часткова пералётны від, сваім спосабам жыцця шмат у чым нагадвае сініц.

Яйкі (8-11, часам 6-13) авальныя, з адным вузейшым канцом, крэмава-белыя або светла-карычневыя; плямкі вельмі дробныя, светла-карычневыя, чырванаватыя або шэра-карычневыя, звычайна згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 13,5 х 10,0 мм.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Жоўтагаловы Каралёк АпісаннеЖоўтагаловы Каралёк ПашырэннеЖоўтагаловы Каралёк Асаблівасці біялогііЖоўтагаловы Каралёк ЛітаратураЖоўтагаловы Каралёк СпасылкіЖоўтагаловы Каралёк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Цыбуля мядзведжаяАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАнтон АўсянікТворны склонМаксім Філімонавіч УсНарачанская група азёрІсламская дзяржаваСупрацьстаянне ў Ігл-ПасБайкаБеларускі фальклорФК ПармаНайбольшы агульны дзельнікЧыанджурФанемаЖазеф ФешБорыс ДжонсанБеларуская Народная РэспублікаЛуі Даву28 сакавікаУтраНавелаРазбуры турмы мурыAMZ DzikМукаАгнэта ФэльтскугЯўген Васільевіч МаўлееўАлесь АдамовічТадэвуш ТышкевічВікіманіяШарашоваСянная мукаСэрца на далоніЖыгімонт КейстутавічМаксім ТанкЗборная Калумбіі па футболеАнглійская моваПалавы актФеафан СпаведнікШвагерАдам МіцкевічЮгаславіяАнальны сексГеркуланумТэрміналогіяМаніёкСяргей Іванавіч ГрахоўскіНіл Гілевіч27 сакавікаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЛішайнікіНанатэхналогіяВялікдзень ва Украіне2001ТэрмінБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЛітоўская хронікаКузьмінічы (Чавускі раён)Бясхвостыя земнаводныяМесны склонПаца-ВацаЕва ВежнавецЯўген Аляксандравіч ГлебаўМіхась ПазнякоўМіхась СтральцоўЧырвоным па БелымВінцэнт Дунін-МарцінкевічПа што ідзеш, воўча?Палавыя губыToyota Motor Corporation🡆 More