Атэль, Мінск Еўропа

«Еўропа» — пяцізоркавы гатэль, які знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 28 горада Мінска, адноўлены ў 2007 годзе.

Гатэль
Еўропа
Атэль, Мінск Еўропа
HGЯO
Краіна Атэль, Мінск Еўропа Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Асноўныя даты

1884Рэканструкцыя пасля пажару
і наданне сучаснага імя

1906—1908 — Перабудова ў стылі мадэрн
1944Знішчана ў час савецкага наступу

2007Адбудавана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

19 стагоддзе

Дарэвалюцыйная гасцініца ўзведзена на сродкі Веньяміна Поляка і належала яму. Ён выхадзец з мінскай купецкай дынастыі, старэйшы з яе — Майсей, саўладальнік буйнейшай у Мінску банкірскай канторы «Вейсбрэм і Поляк» і некалькіх фанерных заводаў, вёў гандаль воўнай і хлебам. У іншых Полякаў былі свае бізнесы, Ізраіль Поляк зарабляў гандлем хлебам і будаўнічымі падрадамі, Абрам Поляк -- гандляваў лесам. Веньіямін Поляк вядомы з 1890-х гадоў як гандляр каланіяльнымі таварамі.

У сярэдзіне XIX стагоддзя да паўночна-ўсходняй частцы гасцініцы прыбудаваны трохпавярховы корпус. Пасля пажару 1881 года гасцініца рэканструявана — вышыня ўсіх частак выраўнавана да трох паверхаў — і перайменавана ў «Еўропа».

20 стагоддзе

Атэль, Мінск Еўропа 
Гатэль «Еўропа» і пачатак вуліцы Францысканскай. 1910

У 1906—1909 гадах «Еўропа» перабудавана ў стылі мадэрн. Гэта было самае буйное грамадзянскае збудаванне дарэвалюцыйнага Мінска — шэсць паверхаў, 130 нумароў. Валодалі гасцініцай тым часам браты Рыгор і Якаў Полякі.

У 1913 годзе ў гасцініцы працаваў першакласны рэстаран А. Г. Саўлевіча, жаночая і мужчынская цырульня, чытальная зала. У кожным з 130 нумароў «Еўропы» былі тэлефон, рукамыйнік, электраасвятленне, вадзяное ацяпленне, ванна. Дзейнічаў ліфт. Да пад’ездаў заказвалі аўтамабіль або экіпаж.

Гасцініца была шасціпавярховым будынкам, з вылучанымі цэнтральнымі часткамі на бакавых фасадах і трыма спаранымі вокнамі ў цэнтральнай восі другога, трэцяга і чацвёртага паверхаў. На трэцім паверсе знаходзілася паўцыркульная арка-балкон, зверху ўпрыгожаная ляпнінай (балконы таксама размяшчаліся на другім-чацвёртым паверхах).

Будынак быў падзелены вертыкальнымі пілястрамі, якія аддзялялі кожнае акно ў агульны вертыкальны рад. Прастора паміж вокнамі верхніх паверхаў была аздоблена скульптурнымі элементамі — выявамі жаночых галовак, ляпнымі расліннымі матывамі. На другім паверсе вокны былі з замковымі камянямі. Будынак меў складаны фігурны карніз. Адметна выглядаў шосты паверх, пабудаваны з адступам ад карніза і багата аздоблены дэкаратыўнымі ляпнымі элементамі на атыку. На кожным фасадзе шосты паверх упрыгожваўся па цэнтры паўцыркульным фрызам. На канцы аднаго, бакавога, і большага фасадаў (другі паверх) меўся эркер.

19 лютага 1918 года, у часе акцыі вызвалення Мінска беларускімі і польскімі вайскоўцамі ад бальшавікоў, беларускія змагары ўварваліся ў гатэль, каб арыштаваць савецкага камісара Карла Ландара, а таксама чыноўнікаў мінскага штаба ЧК і Чырвонай арміі. Бальшавікі былі вымушаныя ўцякаць ад беларусаў праз тыльны выхад і хутка з’ехаць з горада. Здабыццё гатэлю было адным з галоўных дасягненняў беларусаў у беларуска-польскай антыбальшавіцкай акцыі.

Будынак быў разбураны летам 1944 года падчас другой сусветнай вайны ў выніку савецкага наступу на горад.

21 стагоддзе. Аднаўленне

15 красавіка 2004 года была прынятае рашэнне наконт аднаўлення гасцініцы «Еўропа». На рэканструкцыю гасцініцы і ператварэнне яе ў пяцізоркавы гатэль адводзілася два гады. Першых наведвальнікаў гасцініца прыняла ў 2007 годзе.

Нумарны фонд гасцініцы сёння ўключае 67 розных па катэгорыях нумароў.

У гатэлі «Еўропа» ёсць рэстаран, бар, аздараўленчы комплекс з басейнам, саўнай і фітнес-цэнтрам, дзве канферэнц-залы ўмяшчальнасцю на 70 і 25 чалавек, і падземны паркінг.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Атэль, Мінск Еўропа ГісторыяАтэль, Мінск Еўропа 21 стагоддзе. АднаўленнеАтэль, Мінск Еўропа СпасылкіАтэль, Мінск ЕўропаІнтэрнацыянальная вуліца (Мінск)ГатэльМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Маладосць (часопіс)Саюз пісьменнікаў СССРЛеанід Дранько-МайсюкПрыродны газAP$ENTФутурызмУННВЦацкаЯнка КупалаЯгайлаУладзімір Мінавіч МазгоТомас ДжэферсанЛітваКаланіялізмПадляшшаПлошча Якуба КоласаБрэсцкая крэпасцьПалесцінцыАрлоўка (Кыргызстан)28 красавікаВінцэнт Дунін-МарцінкевічЯндэкс.КартыПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)ЭпітэтЗайменнікАндрэй ПачобутПінскі раёнЗваночакТры чарапахі (песня)Хасэ Фернандэс дэ Вілья-АбрыльСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)ПарнаграфіяХатыньЯвар (значэнні)Давыд-ГарадокПалац Незалежнасці (Мінск)Лявон Цімафеевіч БаразнаУніверсітэт імя Дж. КапіланаCreative CommonsАпладненнеБайтДжэйсан ДэнаерФранцузская моваАляксандр Леанідавіч ВарламаўКлаўдзіа МантэвердзіВялікае Княства ЛітоўскаеСінільная кіслатаРамантызмПраспект Незалежнасці (Мінск)ФаксMetro-Goldwyn-MayerВікісховішчаЯкасць жыццяІван НавуменкаПалессе30 красавікаМіхась ПазнякоўЦецярукУ краіне райскай птушкіSorbus torminalisБукакэВольга Славаміраўна БондараваУніверсітэт Фрэйзерскай даліныГродна-93-ГрДУТаронтаЯн ЧачотАдміністрацыйны падзел БеларусіБеларускі арабскі алфавітЛьвоўСям’яЮрась Свірка🡆 More