Дзіцячы Фальклор

Дзіцячы фальклор — від вуснай народнай паэзіі, творчасць дзяцей і творы, складзеныя для іх дарослымі.

Найбольш старажытны від народнай вусна-паэтычнай творчасці, якая ўвабрала шматвяковы педагагічны і паэтычны вопыт народа. Тэрмін з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя.

Творы

Творы дзіцячага фальклору падзяляюць на 3 групы: паэзія даставання (калыханкі, забаўлянкі), гульнёвы фальклор (дзіцячыя гульні, лічылкі, згаворы), творы, не звязаныя з гульнямі (песенькі, дражнілкі, заклічкі, некаторыя загадкі і казкі, асабліва казкі пра жывёл).

Дзіцячаму фальклору ўласціва спалучэнне пазнавальна-выхаваўчай функцыі з мнеманічнай і эстэтычнай. Пазнавальна-выхаваўчы характар твору вызначае мастацкую форму, рытміку, вобразную сістэму і падбор моўных сродкаў. Для дзіцячага фальклору характэрна сінкрэтычнасць: элементы музыкі, танца, драмы (жэсты, міміка) спалучаюцца з музыкальнай паэтычнай мовай, багатай і простай арганізацыяй верша, што актыўна ўплывае на пачуцці і розум дзяцей. На змест і форму кожнай групы твораў таксама ўплываюць асаблівасці псіхалогіі і светаўспрымання дзяцей у залежнасці ад узросту (калыханкі і забаўлянкі саступаюць месца самастойным дзіцячым гульням і забавам). У наш час у дзіцячы побыт усё больш пранікаюць творы прафесійнага мастацтва для дзяцей, дзіцячай літаратуры.

Калыханкі

Калыха́нка — адзін з жанраў дзіцячай літаратуры; простая паводле зместу і выяўленчых сродкаў пяшчотная песенька, пад якую маці закалыхваюць сваіх дзяцей. Дзякуючы калыханцы дзіця хутчэй i лягчэй авалодвае роднай мовай, атрымлівае першыя ўяўленні пра навакольны свет, развівае пачуццё моўнага i музычнага рытму, знаёміцца з асновамі паэтычнай творчасці (рытм, рыфма, гукапіс).

Забаўлянкі

Забаўлянкі, пацешкі — кароткія вершаваныя прыгаворы або песенькі, якімі забаўляюць і суцяшаюць дзіця. Забаўлянкі ўзбуджаюць у дзіцяці эмоцыі, прывучаюць да першых самастойных рухаў, знаёмяць з навакольным светам. Умоўна падзяляюцца на звязаныя з рознымі гульнёвымі рухамі («Ладачкі») і на творы, якія пацяшаюць толькі гучаннем («Ходзіць бай па сцяне»). Як і ў калыханках, у іх яскрава выяўляецца імправізацыя. Часцей сустракаюцца дыялагічныя і апавядальныя забаўлянкі, насычаныя экспрэсіўна-эмацыйнай лексікай, рэфрэнамі, у іх шмат гукапераймальных і дзіцячых слоў, пры гэтым асноўная сэнсавая нагрузка прыпадае на дзеяслоўныя формы. Канкрэтнасць адлюстравання абумовіла вобразныя сродкі паэтычнай мовы: эпітэты па знешняй прыкмеце, гіпербалы, літоты і інш., сустракаюцца элементы алегорыі.

Дражнілкі

Дражнілкі — кароткія, найчасцей аднастрофныя вершаваныя творы сатырчнага характару. У іх жартам высмейваецца «супраціўнік», яго імя, знешні выгляд, рысы характару (часам скіраваны на птушак і звяроў). Маюць генетычную сувязь з даўняй традыцыяй мянушак, уласцівым фальклору народным гумарам. Дражнілкі выразна функцыянальныя, што вызначае іх сэнс і форму. Характэрныя іх кампаненты — рэчытатыўнае скандаванне, выразны рытм, яркая рыфма, шматразовае паўтарэнне. Дражнілкам уласцівы перавелічэнні, літота, насычанасць параўнаннямі, ужыванне дадаткаў-азначэнняў.

Зноскі

Літаратура

  • Гульні, забавы, ігрышчы / Уступ. арт., уклад. і камент. А. Ю. Лозкі. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 534 с. (БНТ / НАН РБ, ІМЭФ, Беларус. навук.-метад. цэнтр гульні і цацкі).
  • Г. А. Барташэвіч. Дзіцячы фальклор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Дзіцячы фальклор: зб. фальклор. матэрыялаў / рэд. кал. У. А. Васілевіч (навук. рэд.). — Мінск: БДПУ, 2006. — 359 с. (Серыя. Фальклор Беларусі. ХХ-ХХІ.)

Tags:

Дзіцячы Фальклор ТворыДзіцячы Фальклор КалыханкіДзіцячы Фальклор ЗабаўлянкіДзіцячы Фальклор ДражнілкіДзіцячы Фальклор ЗноскіДзіцячы Фальклор ЛітаратураДзіцячы Фальклор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі нацыяналізмPinterestБалгарыяНародМюнхен3СеулПраграмістXMPPПрасніцаІван ШамякінФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыБаранавічыКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ПалессеПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Знак бядыБеларуская фанетыкаУільям ШэкспірСнегКастусь ЦвіркаДжэймс КукВенера (планета)Дыялекты беларускай мовыБалты (дынастыя)КапыльКіншасаВесніцкТочка BYУладзімір КараткевічСвятлана Міхайлаўна ЛясовічБагданаўка (Лунінецкі раён)30 сакавікаСлава КораньУладзіслаў ВазаЧэмпіянат свету па снукерыМастацтва Старажытнага ЕгіптаКлаўдзія Герасімаўна ВасінаТарашкевіцаМікола Гусоўскі451991Барташы (Шчучынскі раён)ЛесСвіслацкая гімназіяРадаўніцаНджаменаГрунвальдская бітваАндрэй ПачобутНурагаЛічэбнікБудапештКрэолыГарэцкія чытанні1ФеадалізмКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаІнфарматыкаКалінінградГерманіяКатар1978Замкавая царква (Мінск)Аперацыя «Арго»Гуканне вясныМаксім ГарэцкіУладзімір Ісакавіч ШолкСлавенская мова2 красавікаБайнэтВалерый Станіслававіч Мянжынскі🡆 More