Джасур Ільхамавіч Ісхакаў

Джахур (Жахур) Ільхомавіч Ісхакаў — узбекскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр і драматург.

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР (1986).

Джасур Ільхамавіч Ісхакаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1947(1947-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2021(2021-12-02) (74 гады)
Маці Хабіба Зіяханава
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінарэжысёр, акцёр, драматург
Узнагароды
IMDb ID 0411240

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1947 года ў Ташкенце. Бацькам Джасура быў філосаф і педагог Ільхом Ісхакаў, а маці, Хабіба Зіяханава, хоць і працавала ўсё жыццё ўрачом-стаматолагам, у вольны час актыўна займалася перакладамі. Між іншым, яна пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары  (руск.)» Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах  (руск.)» Д. Галсуорсі, многае з рускай мовы, таксама яна пісала ўласныя творы.

З дзяцінства Д. Ісхакаў займаўся кіно, здымаў аматарскія фільмы  (руск.), мультыплікацыю. Атрымліваў розныя прызы на кінафестывалях.

У маладзёжных выданнях апублікаваў шэраг апавяданняў і вершаў, займаўся карыкатурай.

Пасля заканчэння школы вучыўся на архітэктурным факультэце Ташкенцкага палітэхнічнага інстытута  (руск.), але неўзабаве перайшоў у Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага  (руск.) на факультэт рэжысуры.

Працаваў на студыі «Узбектэлефільм  (узб.)». З 1975 года працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Узбекфільм  (руск.)».

Працаваў у кіно рэдактарам, асістэнтам і другім рэжысёрам. Пасля службы ў войску быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве.

Па вяртанні ў Ташкент, ён адразу ж уключыўся ў актыўны кінапрацэс, працуючы над стварэннем дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў, якіх у агульнай складанасці ён адздымаў больш за трыццаць як дакументаліст, і адзінаццаць як аніматар. Вырашальную ролю ў яго станаўленні як сцэнарыста, а затым пастаноўшчыка мастацкіх стужак адыграла творчае збліжэнне з адным з самых бачных кінарэжысёраў Узбекістана Эльёрам Ішмухамедавым  (руск.) і выдатным сцэнарыстам Адэльшай Агішавым  (руск.).

Сям’я

Жанаты з Мастурай Ісхакавай, рэжысёрам радыё і журналістам. Маюць траіх дзяцей:

  • Сардор Джасуравіч Ісхакаў — акцёр і рэжысёр
  • Эльдор (Ільдор) Джасуравіч Ісхакаў — урач-гематолаг
  • Эльсевар Джасураўна Ісхакава — актрыса, мастак кіно

Творчасць

Па сцэнарыях Д. Ісхакава знята больш за трыццаць дакументальных і шэсць анімацыйных фільмаў, шэраг сюжэтаў для сатырычнага кіначасопіса.

Аўтар шэрагу тэатральных п’ес, апавяданняў і песень.

Фільмаграфія

Акцёр

  • 1989 — Шок

Рэжысёр

  • 2011 — Дзень ісціны
  • 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын
  • 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга
  • 2007 — Самаркандская папера
  • 2006 — Рустам Касымджанаў
  • 2005 — Актрыса
  • 2004 — Туган Рэджэметаў
  • 2003 — Аляксандр Файнберг
  • 2002 — Чатыры дні майстра
  • 2001 — Асад Ісматаў
  • 1999 — Рыштанскі цуд
  • 1999 — Салтанат зла
  • 1998 — Праклён залатога каня
  • 1992 — Застанься

Сцэнарыст

  • 2015 — Так трымаць, Камалідзін!
  • 2011 — Дзень ісціны
  • 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын
  • 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга
  • 2008 — Сусанбіль (анімацыйны)
  • 2007 — Самаркандская папера
  • 2006 — Рустам Касымджанаў
  • 2005 — Актрыса
  • 2004 — Туган Рэджэметаў
  • 2003 — Аляксандр Файнберг
  • 2002 — Чатыры дні майстра
  • 2001 — Асад Ісматаў
  • 1999 — Рыштанскі цуд
  • 1999 — Узлёт дазваляецца
  • 1998 — Праклён залатога каня
  • 1992 — Застанься
  • 1989 — Шок
  • 1985 — Бывай, зеляніна лета
  • 1982 — Чырвоны, жоўты, залаты (анімацыйны)
  • 1980 — У быстрыне шалёнай ракі
  • 1980 — Пра дожджык і новыя рожкі (анімацыйны)
  • 1978 — Ясныя крыніцы
  • 1978 — Жывая цэгла (анімацыйны)
  • 1977 — Цудоўны дыван (анімацыйны)

Літаратурная і тэатральная дзейнасць

Джасур Ісхакаў пісаў сюжэты для сатырычных кіначасопісаў «Наштар  (узб.)» і «Зумраша», у яго творчым актыве некалькі тэатральных п’ес, пастаўленых у тэатрах Ташкента: «Прадаецца на злом», «Мардзікор», «Пончыкі для Анжы», «Буталок», «Азбука для маленькіх пешаходаў».

Д. Ісхакаў піша апавяданні і эсэ, якія друкуюцца ў замежных і ўзбекскіх часопісах, газетах «Звезда Востока  (руск.)», «Хумо», «На досуге», «Даракчи  (узб.)» і іншых выданнях.

Узнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамсы (1986)
  • Прыз за фільм Рустам Касымджанаў на фестывалі спартыўных фільмаў
  • Спецпрыз за фільм «Паляванне для сапраўдных мужчын» кінафестывалю дэтэктыўных фільмаў у Маскве
  • Галоўны прыз за фільм Праклён залатога каня на кінафестывалі «Правопорядок и общество  (руск.)»
  • Спецыяльны прыз за фільм Застанься на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі
  • Прыз «Залаты грыфон» за фільм Застанься
  • Галоўны прыз за фільм Бывай, зеляніна лета на Усесаюзным кінафестывалі  (руск.) ў Алма-Аце
  • Прыз ФIПРЭСІ за фільм Бывай, зеляніна лета
  • Прыз «Залаты паўлін» за фільм Бывай, зеляніна лета ў Дэлі
  • 1-е месца Міжнароднага конкурса «Літаратурная Вена» ў 2011 годзе за апавяданне «Восьмы раўнд з Робертам Тэйларам»
  • Спецыяльны дыплом Асацыяцыі рускамоўных аўтараў у Аўстраліі і Новай Зеландыі

Зноскі

  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
  • Хабиба Зияханова (руск.)
  • Джасур Исхаков (руск.)
  • а б в Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
  • Джасур Исхаков: 25 лет без СССР вместили в себя грандиозно много Архівавана 18 лістапада 2017. (руск.)
  • Сардор Исхаков (руск.)
  • Эльдор Исхаков: «Легкие пути не для меня» (руск.)
  • Эльсевар Исхакова (руск.)
  • «День истины», ждем фильм (руск.)
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч Исхаков Жасур Архівавана 13 лістапада 2018. (руск.)
  • Джасур Исхаков (руск.)
  • Літаратура


    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джасур Ільхамавіч Ісхакаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джасур Ільхамавіч Ісхакаў БіяграфіяДжасур Ільхамавіч Ісхакаў Сям’яДжасур Ільхамавіч Ісхакаў ТворчасцьДжасур Ільхамавіч Ісхакаў УзнагародыДжасур Ільхамавіч Ісхакаў ЛітаратураДжасур Ільхамавіч ІсхакаўАкцёрДраматургКінарэжысёрСцэнарыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    МсціслаўФерзь з ЛукомляГвельфскі ўніверсітэтБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтNirvanaFedoraАдам ГлобусГерб БеларусіАдзёрМарк ШагалРадзівілаўскі летапісАксітацынДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Новасібірскі цыркБеларуская энцыклапедыяЗычныяПрымаўкаРэч ПаспалітаяАвантуры Пранціша ВырвічаТэатральная плошча (Масква)Руская літаратураNürnbergПраспект Незалежнасці (Мінск)Вянок (зборнік)Будынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіБеларуская міфалогіяНовы годАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)РымHromadske.TVReform.byСяргей Пятровіч СахараўАнатоль ВярцінскіПрыбужжа БрэстПубліцыстычны стыльВалерый Станіслававіч МянжынскіАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаІнтэрнэтБеларускі ПЭН-цэнтрМаксім БагдановічБу ВідэрбергАпурэБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАляксандр Станіслававіч СырскіПрыназоўнікГродзенская вобласць30 верасняТамборская моваУнутраны светВільнюсПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Партыя свабоды (Нідэрланды)НазоўнікПеракладчыкМінская ратушаСродкі вытворчасціАлесь ЖукЯн ЗбажынаПартызаныАдольф ГітлерУкраінаПаўлінкаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Янка СіпакоўПатрыятызмЭлітарная культураРучная стымуляцыя пенісаЗлучнікХто смяецца апошнім (п’еса)Мастацкі стыльАндрэй Валер’евіч ХадановічБеларуская АЭСМастацкая літаратура (выдавецтва)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтАфарызм🡆 More