Гукавы Бар’ер

У аэрадынаміцы пад гукавым бар'ерам звычайна разумеюць момант, калі лятальны апарат пераходзіць ад дагукавай да звышгукавай скорасці.

Тэрмін пачалі ўжываць падчас Другой сусветнай вайны, калі некаторыя лятальныя апараты пачалі сутыкацца з наступствамі сціскальнасці, сукупнасці некалькіх аэрадынамічных эфектаў.

Гукавы Бар’ер
Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар'ер. Белае воблака - сціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узнікаюць ад зніжэння ціску паветра вакол самалёта
Гукавы Бар’ер
Фатаграфія ўдарных хваль пры абцяканні мадэлі звышгукавым патокам у аэрадынамічнай трубе. (Аэрадынамічная лабараторыя NASA).
Гукавы Бар’ер
Распаўсюджванне ўдарнай хвалі, выкліканай звышгукавым самалётам. Жоўтая лінія — след ударнай хвалі на зямлі. Звонку конуса ўдарнай хвалі (а на зямлі — перад жоўтай лініяй) самалёт не чутны.

Пачынаючы з 1950-х гадоў, новыя лятальныя апараты праектуюць такім чынам, каб яны паспяхова пераадольвалі гукавы бар'ер.

Некаторыя звычайныя рэчы, такія як кончык бізуна, здольны рухацца ў паветры хутчэй за гук, гэта суправаджаецца характэрным трэскам. Агнястрэльная зброя, пачынаючы з 19-га стагоддзя, звычайна мае звышгукавую пачатковую хуткасць кулі.

Раннія праблемы

Канцы прапелера многіх ранніх самалётаў могуць дасягаць звышгукавай скорасці, утвараючы пры гэтым заўважны характэрны шум. Гэта з'ява непажаданая, таму што трансгукавая хуткасць руху паветра стварае ўдарныя хвалі і турбуленцыю. З-за гэтага прапелер церпіць рэзкае падзенне эфектыўнасці пры набліжэнні да скорасці гуку. Пры гэтым, неабходны для кампенсацыі зніжэння эфектыўнасці рост магутнасці патрабуе такі рухавік, вага якога павялічваецца хутчэй за "вынік" прапелера.

Аднак, прапелерныя самалёты былі здольныя дасягаць скорасці гуку, выконваючы піке. Гэта прывяло да шматлікіх аварый па розных прычынах. Сярод іх: імклівае павелічэнне ціску на кіравальныя паверхні, што прыводзіць да таго, што неабходныя для здзяйснення кіравання высілкі перавышаюць чалавечыя магчымасці. У адных самалётах крылы цярпелі ад нізкай жорсткасці на скручванне, і пры руху элеронаў праяўлялі схільнасць скручвацца такім чынам, каб супрацьдзейнічаць кіравальнаму ўздзеянню. Другія цярпелі ад небяспечнага ўзаемадзеяння плыні паветра паміж крыламі і хвастом у піке, што рабіла складаным выхад з яго. Дрыжанне з-за з'яўлення ўдарных хваль на скрыўленнях паверхняў было таксама агульнай праблемай.

Усе гэтыя эфекты, хаця і не звязаныя паміж сабой у большасці выпадкаў, прывялі да з'яўлення канцэпцыі "бар'ера", які робіць складаным рух лятальных апаратаў хутчэй за скорасць гуку.

Спасылкі

Tags:

АэрадынамікаДругая сусветная вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

У краіне райскай птушкіРадзімаСіднейскі оперны тэатрЦецярукСтаражытнабеларуская літаратураРымская імперыя1xbetЧарнобыльКамень МіцкевічаМінскІван Міхайлавіч ШаўрэйМастацкая літаратураIOSДзеяслоў (часопіс)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіЛучана ПавароціМікалай Мікалаевіч ЧарняўскіРыгор БарадулінКастусь ЖукАртур ВольскіРасіяКаштанЛітваВера Аляксандраўна Палякова-МакейТаронтаРусіфікацыя БеларусіКіберпартызаныРыжскі мірны дагавор (1921)Зязюля звычайнаяМэтаЛідаПошукавая аптымізацыяУ вайны не жаночы тварКрысціян БентэкеПрывакзальная плошча (Мінск)Пішчалаўскі замакВялікае Княства ЛітоўскаеСінтаксіс мовыХто смяецца апошнім (п’еса)ЯгайлаПаўлюк ТрусЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПастава на каленяхГеоргій Рыгоравіч Мандзалеўскі19 маяАлесь АсіпенкаПеніс чалавекаДавід ГільбертАляксандр Леанідавіч ВарламаўПлошчы МінскаАтлант БаранавічыДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Студзёнкі (Нясвіжскі раён)Беларусь перадусім!Старабеларуская моваАПрыкладная матэматыкаСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіПавецьТрыалізмПаскаДажынкіВялікая Айчынная вайнаАдам ГлобусМіхась СтральцоўПлошча Перамогі (Мінск)ГроднаДэцыметровыя хваліАндрыс ВілксПалац Незалежнасці (Мінск)Канфлікт у Судане (з 2023)Французская моваАлесь ЖукБела-чырвона-белы сцягВагінальны сексМікола Маляўка🡆 More