Гары Потэр І Таемная Зала

«Гары Потэр і Таемная зала» (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) — другі раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг.

Раман апавядае пра другі год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс». Неўзабаве па прыездзе ў школу на сценах яе калідораў пачынаюць з’яўляцца дзіўныя надпісы, што «таемная зала» адчынена, а «спадчыннік Слізэрына» мае намер забіць усіх навучэнцаў, якія не з’яўляюцца выхадцамі з сямей чыстакроўных чараўнікоў. За гэтымі пагрозамі пачынаюцца напады, пасля якіх вучні «камянеюць». На працягу ўсяго года, Гары і яго сябры Рон Уізлі і Герміёна Грэйнджэр расследуюць гэтыя напады.

Гары Потэр і Таемная зала
Harry Potter and the Chamber of Secrets
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 2 ліпеня 1998
Дата першай публікацыі 2 ліпеня 1998 (Вялікабрытанія)
Выдавецтва
Цыкл Гары Потэр
Ілюстратар Cliff Wright[d]
Папярэдні Гары Потэр і філасофскі камень
Наступны Гары Потэр і вязень Азкабана
Персанажы Гары Потэр, Лорд Валдэморт, Джыні Уізлі[d], Герміёна Грэйнджэр, Рон Уізлі, Dobby[d], Гілдэрой Локхарт[d], Драка Малфой, Рубеус Хагрыд і Альбус Дамблдор

Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 2 ліпеня 1998 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 2 чэрвеня 1999 года выдавецтвам «Scholastic Inc». Нягледзячы на тое, што для Роўлінг было цяжка скончыць апавяданне, яна атрымала высокую ацэнку і ўзнагароды ад крытыкаў, юных чытачоў і кніжнай індустрыі, хоць некаторыя крытыкі палічылі, што гісторыя занадта страшная для дзяцей малодшага ўзросту. Як і іншыя кнігі серыі, «Гары Потэр і Таемная зала» прычыніўся да рэлігійных дэбатаў: некаторыя рэлігійныя аўтарытэты асудзілі выкарыстанне магічных тэм у рамане.

Некаторыя крытыкі адзначылі, што ў рамане асабліва раскрываецца тэма асобы, і што ў ім адлюстраваны пытанні расізму праз адрозненне сярод чараўнікоў з чыстакроўных сямей і чараўнікоў, бацькі якіх з’яўляюцца нечараўнікамі (магламі). Некаторыя крытыкі лічаць, што дзённік у кнізе з’яўляецца папярэджаннем супраць некрытычнага прыняцця інфармацыі з крыніц, праўдзівасць якіх нельга праверыць. Улада паказваецца карыслівай і некампетэнтнай. Апроч таго, кніга мае шмат агульнага з шостым раманам серыі — «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».

Экранізацыя рамана, якая выйшла ў 2002 годзе, стала трэцім фільмам, які перавысіў суму 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у міжнародным пракаце, а таксама атрымала спрыяльныя водгукі. Відэагульні па матывах рамана «Гары Потэр і Таемная зала» былі выпушчаныя для некалькіх платформаў і атрымалі ў асноўным станоўчыя водгукі.

Беларускія пераклады

Кнігу «Гары Потэр і Таемная зала» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выйшаў 10 кастрычніка 2020 года ў выдавецтве «Янушкевіч».

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Англійская моваГары ПотэрГерміёна ГрэйнджэрДжаан РоўлінгРон УізліСерыя раманаў «Гары Потэр»СлізэрынХогвартс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літоўская хронікаСласцёны (Дрыбінскі раён)Дыяна (прынцэса Уэльская)Смяротнае пакараннеСакавікСекс без пранікненняВікіпедыяЗямля пад белымі крыламіМіхась ТурыянскіЯнка БрыльНавамыргарадскі раёнСунічная палянаГалілеа ГалілейКарл VII (кароль Францыі)Разбітае сэрца пацанаЯзэп Юр’евіч ЛёсікДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойПастава на каленяхСердар (горад)AMZ DzikЧырвоным па БелымРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаУкраінаПінхас ПалонскіЧарадзейныя казкіСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэПубліцыстычны стыльНа ростаняхДэвід Лойд ДжорджГрэчаская моваToyota Motor CorporationПапараць-кветкаМішэль АбамаБабынінскі раёнПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Порцік АктавііЭталонная мадэль OSIСан-Луіс-АбіспаМукаБоска НтагандаБеларуска-літоўскія летапісыАдольф Гітлер УунонаКіраўнікі МінскаВалянцін Паўлавіч ТаўлайІван Іванавіч НасовічМустафа IДыялекты беларускай мовыПалавы актТэхасНазоўнікПершая Аўстрыйская РэспублікаАкупацыя Ірака (2003—2011)Зборная Калумбіі па футболеПавел Аляксандравіч ХарланчукЭякуляцыяМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічМалавіКарыбут АльгердавічШтучны інтэлектСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьПалесцінаo09ukПаўстанне 1863—1864 гадоўПімен ПанчанкаІван Піліпавіч АкімачкінJSONУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Дудка беларускаяБорыс ДжонсанРыгор БарадулінДаўятГіпатаніяКаўнасВітаўтМіхась Зарэцкі🡆 More