Валерый Анатольевіч Малашка

Валерый Анатольевіч Малашка (нар.

30 лістапада 1966, Гродна) — міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).

Валерый Малашка
міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[d]
15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017
Папярэднік Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна
Пераемнік Ірына Анатольеўна Касцевіч
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019
Папярэднік Васіль Іванавіч Жарко
Пераемнік Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
Нараджэнне 30 лістапада 1966(1966-11-30) (57 гадоў)
Маці Эмілія Аляксандраўна Малашка[d]
Дзеці Антон Валер’евіч Малашка
Адукацыя
Дзейнасць урач, міністр, медыцынскі адміністратар, педыятр, анестэзіёлаг, рэаніматолаг, галоўны ўрач
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).

З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.

З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды

Зноскі

  • Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 19 жніўня 2018.
  • Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.08.2019.
  • Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Валерый Анатольевіч Малашка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Валерый Анатольевіч Малашка БіяграфіяВалерый Анатольевіч Малашка УзнагародыВалерый Анатольевіч Малашка СпасылкіВалерый Анатольевіч Малашка196630 лістападаГродна

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ФК МіланМянушкаЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваНайбольшы агульны дзельнікМіхась ЧаротРэпрэсіі ў БССРБоска НтагандаСымон-музыкаАральны сексАлесь АдамовічМязень (горад)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіКасцёл Святога Духа (Мінск)Казуля еўрапейская.mcToyota Motor CorporationНапады на пасольства Лівіі ў МінскуГеркуланумСёмы сынЮпітэр (планета)Максім ГарэцкіБеларуская ВікіпедыяНараджэнне Хрыстова ва УкраінеВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь.tgМоўная нормаРасіяІосіф ФлавійВікіманіяПалавыя губыКліматСмарт-кантрактГеоргій МарчукБеларусыЛеў XIIIАнальны сексЧэхіяСловазлучэннеСяргей ШупаПрыметнікКалясянкаУладзімір СцяпанБела-чырвона-белы сцягЎНарвалАкупацыя Ірака (2003—2011)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСлоўнікСяргей Пятровіч ГурулёўВітаўтЯўрэіГарнастаевічыМустафа IАндрэй МакаёнакСповедзь2023ГамеланКацярына Ігараўна ГумянюкМесны склонГерманіяРаберту РывелінуНойСласцёны (Дрыбінскі раён)Вольга Яўгенаўна КарачКарла ТальявініПрэмія імя Карласа ШэрманаАўстра-ВенгрыяГенрых II ВалуаЛюбоўБеларуска-літоўскія летапісыПімен ПанчанкаУільям Джэксан ГукерФеафан Спаведнік🡆 More