Анколе

Анколе, або Нкорэ (на мове нколе Nkore) — манархічная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала з 1447 г.

да 1967 г.

Гістарычная дзяржава
Анколе
Nkore
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Анколе
1447 — 1967

Сталіца Мбарара
Рэлігія мясцовыя культы, хрысціянства
Насельніцтва 400000 чал. (1902 г.)
Форма кіравання Манархія

Гісторыя

Згодна вусным паднням дзяржава Анколе была заснавана прыкладна ў XV ст. правадыром Рухіндам з рода Бахінда, які адносіў сябе да народа бахіма. Лічылася, што Рухінда паходзіў з імперыі Кітара або нават ад звышнатуральнай істоты, і толькі яго нашчадкі маглі займаць пасаду манархаў-амугабэ. У XVI воіны Анколе захапілі шэраг суседніх дзяржаў. Іх жыхары склалі буйную групу насельніцтва баіру, падначаленую бахіма. На працягу некалькіх стагоддзяў Анколе знаходзілася ў залежным стане ад больш магутнай дзяржавы Буньёра. Саслабленне Буньёра ў XIX ст. дазволіла ім пашырыць межы, аднак к канцу стагоддзя эканоміка і сацыяльны лад былі вельмі саслаблены эпізаотыяй.

У 1901 г. у выніку асобнага пагаднення Анколе была далучана да брытанскага пратэктарата Уганда. Фармальна Анколе захоўвала ўнутранае самакіраванне і манархічны лад кіравання. У рэчаіснасці, развіццё рынкавых адносін і адукацыі прывяло да саслаблення бахінда. Выхадцы з Анколе ўдзельнічалі ў стварэнні незалежнай дзяржавы Уганды.

У 1967 г. дзяржава Анколе была канчаткова ліквідавана і далучана да Уганды ў якасці 10 асобных акруг. У 1971 г. амугабэ Гасёнга II адмовіўся ад супрацоўніцтва з рэжымам Ідзі Аміна і ўзнаўлення манархіі. Тым не меней, яго сын Джон Патрык Барыг'е абвясціў сябе ў 1993 г. новым манархам Нтарэ VI і выступіў за ўзнаўленне Анколе як аўтаноміі ў складзе Уганды. Яго прапанова была адпрэчана прэзідэнтам Ёверы Мусевені.

Унутраны лад

Анколе 
Рэканструкцыя троннага месца «каралевы» Анколе

Анколе з'яўлялася манархічнай дзяржавай на чале вярхоўнага правадыра з тытулам амугабэ. Усе амугабэ паходзілі з роду Бахінда, прычым былі прамымі нашчадкамі першага амугабэ Рухінды. Манарх лічыўся ўладальнікам усіх земляў і кароў — асноўнага сімвала багацця. У рэчаіснасці, буйная рагатая жывёла знаходзілася ў карыстанні родаў бахіма. Яны складалі прывілігіраваны пласт насельніцтва, які займаўся адгоннай жывёлагадоўляй, займалі дзяржаўныя пасады і служылі ў войску.

У выніку экспансіі Анколе падпарадкавала шэраг суседніх дзяржаў. Іх жыхары былі пераважна банту. Яны былі пераўтвораны ў большы па колькасці, але ніжэйшы па статусу пласт насельніцтва баіру. Першыя еўрапейскія даследчыкі рэгіёна Вялікіх азёр параўновалі іх з рабамі або ілотамі. Баіру займаліся земляробствам, рамёствамі, трымалі дробную свойскую жывёлу, аднак не кароў. Паміж бахіма і баіру існаваў абмен прадуктамі працы, яны размаўлялі на адной мове нколе і спавядалі агульную рэлігію. Тым не меней, шлюбы паміж імі былі забаронены.

Да прыняцця хрысціянства ўлада амугабэ мела тэакратычны характар і была неабмежаванай. У кіраванні манарху дапамагалі дарадцы. Дзяржава была падзелена паміж буйнымі родавымі арганізацыямі бахіма і баіру. Старэйшыны родаў бахіма фарміравалі раду, якая нерэгулярна склікалася для прыняцця найбольш важных рашэнняў.

Ваенная справа

У Анколе мелася сталая армія, што складалася з асобных ваенных фарміраванняў амутвэ. Служба ў іх лічылася абавязкам бахіма. Баіру забаранялася нават валодаць зброяй. Толькі ў канцы XIX ст. саслабленне родаў бахіма вымусіла іх прыцягваць да службы на паўднёвых межах баіру і перасяленцаў-тутсі.

Уся тэрыторыя Анколе падзялялася на ваенныя акругі мукуру вэк'янга на чале ваенных правадыроў. Фармальна яны прызначаліся амугабэ, але ў рэчаіснасці ўлада перадавалася па спадчыне. Правадыры безумоўна падпарадкоўваліся амугабэ, хаця мелі шырокія паўнамоцтвы і часам самі абвяшчалі вайну супраць суседзей. Падчас буйных ваенных кампаній манарх прызначаў адзінага ваеннага правадыра. Межы ваенных акруг не супадалі з межамі родавых тэрыторый.

Ваенныя дзеянні ўяўлялі сабою пераважна хуткія ваенныя рэйды супраць суседніх дзяржаў з мэтай захапіць кароў або рытуальныя прадметы ў якасці трафеяў. Анколе пакутвала ад нападаў Буньёра, пазней — кіга і баньяруанда. Да канца XIX ст. войны атрымалі абарончы характар.

Спасылкі

Tags:

Анколе ГісторыяАнколе Унутраны ладАнколе Ваенная справаАнколе СпасылкіАнколе14471967ДзяржаваМанархіяНколеЦэнтральная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Святлана Аляксандраўна АлексіевічВярбаСінтаксіс мовыВасіль Аляксеевіч ЖуковічАркаУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуВасіль ЗуёнакАндаракМіндэльскае зледзяненнеВікіМоўны пурызмАлесь АдамовічПаца-ВацаРучная стымуляцыя пенісаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкПрыназоўнікНафтаБеларускі лацінскі алфавітGoogle searchУладзімір Васільевіч ГніламёдаўКалядыМіхась ПазнякоўКамянецкая вежаАфіцыйна-дзелавы стыльЗямля пад белымі крыламіДзень ПерамогіЯкуб КоласПошукавая аптымізацыяМаксім ГарэцкіЯнка МаўрКірыла ТураўскіНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Віктар Францавіч КучынскіРышард КапусцінскіАнатоль ВярцінскіВялікая Айчынная вайнаЯн ВермерЛірыкаАлесь Жук28 красавікаГарбузАнімэДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Тэорыя адноснасціГерб Беларускай Народнай РэспублікіСібусава ЭіціSandvineРуская моваРаслінаводстваІранПолымя (часопіс)РаманчуковэНазоўны склонЗянон Станіслававіч ПазнякКарфагенБеларуская ВікіпедыяНіл ГілевічГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Сэквіл (Нью-Брансуік)Беларуская Народная РэспублікаФрэдэрыктанскі ўніверсітэтКобрынПрамысловасцьЧасціны мовыВерлібрБелы буселКандрат КрапіваСправа «Армія з народам»Буры мядзведзьКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяЦягнікПрымыканне (лінгвістыка)Уладзімір Сцяпан🡆 More