Абарыгены Астравоў Праліва Торэса

Абарыгены астравоў праліва Торэса — карэннае насельніцтва астравоў у праліве Торэса папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання.

У Канстытуцыі Аўстраліі вызначаюцца як самастойны народ. Жывуць таксама ў іншых рэгіёнах Аўстраліі. Агульная колькасць — 48,8 тыс. чал.

Абарыгены астравоў праліва Торэса
Абарыгены Астравоў Праліва Торэса
Жыхары вострава Мюрэй, фота 1911 г.
Агульная колькасць 48800
Рэгіёны пражывання Аўстралія
Мова мерыям-мір, калаў-лагаў-я, юміплатак
Рэлігія хрысціянства, татэмизм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы папуасы, абарыгены Аўстраліі

Гісторыя

Праліў Торэса канчаткова сфарміраваўся толькі ў 5 — 4 тысячагоддзях да н. э., таму некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў здаўна населены людзьмі. Аднак археалагічныя дадзеныя сведчаць, што насельніцтва на астравах з’явілася толькі каля 3000 гадоў таму. Гэта былі выхадцы з суседніх Новай Гвінеі і паўвострава Кейп-Ёрк. Жыхары астравоў размаўлялі на мовах папуаскага і абарыгеннага аўстралійскага паходжання. Аднак выразнай моўнай мяжы не было, паколькі жыхары розных астравоў аднолькава валодалі некалькімі мовамі. У XIX — XX стст. сфарміравалася крэольская мова.

У мінулым астравіцяне не лічылі сябе адзіным народам, хаця мелі некаторае падабенства ў культуры. Тым не менш, у Канстытуцыі Аўстраліі яны вызначаны як адзіны народ. На іх распаўсюджваюцца правы карэннага насельніцтва.

У нашы дні большасць абарыгенаў астравоў праліву Торэса (каля 40 тыс. чал.) жывуць на Аўстралійскім кантыненце.

Мовы абарыгенаў астравоў праліва Торэс

  • Мерыям-мір (Meriam Mir) мае папуаскае паходжанне, блізкая да моў жыхароў паўднёвай часткі Новай Гвінеі. Распаўсюджана на ўсходняй групе астравоў. Падзяляецца на некалькі дыялектаў.
  • Калаў-лагаў-я (Kalaw Lagaw Ya), блізкая да моў абарыгенаў Паўночнай, Цэнтральнай і Заходняй Аўстраліі. Распаўсюджана на паўднёвых, цэнтральных і паўночных астравах. Падзяляецца на некалькі дыялектаў.
  • Юміплатак (Yumiplatok) — крэольская мова на аснове дзвюх традыцыйных моў і англійскай мовы. У нашы дні мае найбольшае распаўсюджанне на астравах праліва Торэса.

Традыцыі

Абарыгены Астравоў Праліва Торэса 
Маска з астравоў праліва Торэса

Культура абарыгенаў астравоў праліва Торэса вельмі стракатая і адрозніваецца ад вострава да вострава. Але для ўсіх астравіцян характэрны наяўнасць ручнога земляробства, будаўніцтва марскіх лодак і плаванне на далёкія адлегласці. Абарыгены вялі традыцыйны гандаль з жыхарамі Новай Гвінеі, займаліся рыбалоўствам. У наш час ахвотна наймаюцца на працу на аўстралійскія рыбалоўныя і гандлёвыя судны.

Абарыгены астравоў праліва Торэса славутыя сваім багатым спеўным і музычным мастацтвам. Вядомыя як добрыя рэзчыкі па дрэву, вытворцы рытуальных масак, барабанаў, упрыгожанняў. У вуснай творчасці пераважаюць апавяданні пра продкаў і культурных герояў.

Хрысціянства пачало распаўсюджвацца з канца XVIII ст. і ў наш час з’яўляецца асноўнай рэлігіяй абарыгенаў. Захаваліся толькі рэшткі традыцыйных вераванняў і культаў, у прыватнасці магічныя рытуалы, звязаныя з прадказаннем будучыні і навядзеннем псуты, даволі складаныя абрады пахавання і адкрыцця магільні. Апошні абрад урачыста святкуецца. Абарыгены верылі, што пасля смерці душа нябожчыка накіроўваецца на востраў мёртвых, які знаходзіцца далёка на захадзе.

Спасылкі

Tags:

Абарыгены Астравоў Праліва Торэса ГісторыяАбарыгены Астравоў Праліва Торэса Мовы абарыгенаў астравоў праліва ТорэсАбарыгены Астравоў Праліва Торэса ТрадыцыіАбарыгены Астравоў Праліва Торэса СпасылкіАбарыгены Астравоў Праліва ТорэсаАбарыгены АўстралііАўстраліяКанстытуцыя АўстралііПапуасыПраліў Торэса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

100 найвялікшых беларускіх песеньСвятлоПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Янка ГеніюшПраспект Ракасоўскага (Мінск)iwde3Часціны мовыЭнцыклапедыяБеларуская ВікіпедыяАлесь РазанаўКрыж Ефрасінні ПолацкайЯгайлаАлесь ПетрашкевічПрыпяцьВіцебская вобласцьКіеўПадарожжа з ЖыгамонтамПаўднёвая АмерыкаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкАтрыйСымон БудныСяброўстваУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАрлоўская вобласцьОрдэн Дружбы народаў (СССР)Прыродны газПраспект Пераможцаў (Мінск)Юраўскі карагодMacOSСанкт-Пецярбург25 красавікаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўM8L8THЕфрасіння ПолацкаяЯн БаршчэўскіЧайка (значэнні)Карная аперацыя «Bamberg»Premiere (часопіс)Плошчы МінскаРаман Аляксандравіч СкірмунтСпіс вуліц ГроднаРагнеда РагвалодаўнаБурыкыСтары ЗапаветСасык (Кундук)Адам МіцкевічДзеепрыметнікФаціма Зайнулінаўна ГабітаваВітаўтСексАртур ВольскіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЗыбіцкая вуліцаNürnbergБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМастурбацыяФранцыяДудка беларускаяGoogleМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ГедзімінМар’ян ДуксаСказНацыянальная бібліятэка ФранцыіЯна і яНацыянальны характарКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Беларускі лацінскі алфавітБеларуская моваМёрыМужыцкая праўда🡆 More