Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.
А. Белага — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1969 года на аснове Аддзела механікі палімераў.
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі | |
---|---|
руск.: Институт механики металлополимерных систем | |
| |
Абрэвіятура | ІММС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель, Цэнтральны раён, вул. Кірава, д. 32а |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў |
Намеснік па навуковай працы | Вікторыя Валер'еўна Падгорная |
Вучоны сакратар | Валерый Васільевіч Кончыц |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 чэрвеня 1969 |
Колькасць супрацоўнікаў | 116 (2021 г.) |
Асноўныя асобы | Мікалай Канстанцінавіч Мышкін |
Матчыная арганізацыя | Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве |
Папярэднік | Аддзел механікі палімераў АН БССР |
mpri.org.by |
На 2021 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляўся па 3 спецыяльнасцях: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 3) трэнне і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімерныя кампазіты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння, праводзіў механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнева, Швейцарыя), ажыццяўляў аналіз складу і фізіка-хімічнай будовы палімерных матэрыялаў. Сярод 116 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 6 дактароў і 24 кандыдаты навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канферэнцыю па палімерным матэрыялазнаўстве і трыбалогіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Трэнне і знос» (ISSN: 0202-4977) на англійскай і расійскай і «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» па-руску (ISSN: 2415-7260).
На 2021 год Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага ўключаў:
5 чэрвеня 1969 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 201 аб стварэнні Інстытута механікі металапалімерных сістэм (ІММС) на аснове Аддзела механікі палімераў, які існаваў з 1963 года. У Інстытуце стварылі палімерныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасць машын, зменшылі адмоўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Таксама распрацавалі спосабы кіравання ўласцівасцямі палімераў пры дапамозе ўздзеяння электрычнага і магнітнага палёў, іанізуючага выпраменьвання і фізіка-хімічнага мадыфікавання; вырабілі арыгінальнае абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі Уладзімір Белы і А. І. Свірыдзёнак. У 1970 годзе Уладзімір Белы атрымаў Ганаровы медаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне трыбалогіі ад Французскага таварыства інжынераў-механікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У. Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, Барыс Купчынаў, Валянцін Саўкін, Анатоль Свірыдзёнак, Сяргей Шчарбакоў і Віктар Старжынскі. У 1973 годзе ўзвялі 9-павярховы лабараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У. Белы, А. Свірыдзёнак, Марк Петракавец і В. Саўкін выдалі па-руску манаграфію «Трэнне і знос матэрыялаў на аснове палімераў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-англійску ў Лондане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў Павел Сысоеў.
У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-англійску і па-руску часопіс «Трэнне і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Савет па абароне кандыдацкіх дысертацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Уладзіміра Белага. З 1996 года сталі выдаваць па-руску часопіс «Матэрыялы. Тэхналогіі. Інструменты», які з 2015 года называецца «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: кіраванне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў з мэтай стварэння матэрыялаў для дэталяў і вузлоў машын, абсталявання і прылад; спосабы разліку дэталяў з палімерных кампазітаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі члены-карэспандэнты Б. І. Купчынаў і Ю. М. Плескачэўскі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.