Котка Індыя

І́ндыя (англ.: India, іншыя мянушкі: Ві́лі — англ.: Willie, Кі́ці — англ.: Kitty; 13 ліпеня 1990 — 4 студзеня 2009) — чорная котка, якая належала 43-му прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу малодшаму і першай лэдзі Лоры Буш.

Жыла ў сям’і прэзідэнта Буша амаль два дзесяцігоддзі.

Індыя
англ.: India
Котка Індыя
Іншыя імёны: Вілі, Кіці, Вілард
Від: Felis silvestris catus
Парода: Амерыканская караткашэрсная
Пол: самка
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1990(1990-07-13)
Месца нараджэння: ЗША
Дата смерці: 4 студзеня 2009(2009-01-04) (18 гадоў)
Месца смерці: Белы дом, Вашынгтон
Гаспадар: Лора Буш, Джордж Буш мал.

Сям’я Бушаў набыла Індыю, чорную амерыканскую караткашэрсную котку для двайнят Барбары і Джэны  (руск.) Буш, калі ім было па 9 гадоў. Калі сёстры адправіліся ў каледж, котка засталася з Лорай і Джорджам. Лора Буш казала, што Індыя — яе любімы хатні гадунец.

У Белым доме

У студзені 2001 года Індыя пераехала з тэхаскага губернатарскага асабняка ў Белы дом. Маладзейшага рудага шасціпальцага  (руск.) ката Эрні (англ.: Ernie), названага так у гонар Эрнэста Хэмінгуэя, Буш з сабой не ўзяў, адправіўшы яго ў Брэнтвуд сябрам сям’і, бо Эрні драпаў мэблю і Буш асцерагаўся за каштоўную абстаноўку Белага дома. Індыі ж кіпцюры былі выдалены. Параўноўваючы Эрні і Індыю, Буш казаў, што «у Эрні больш свабоднага духу», тым часам як Індыя — спакайнейшая котка.

У Індыі імя коткі шмат хто палічыў абразай. У 2001 годзе актывісты кіравальнай партыі БДП (Бхаратыя джаната парты) мітынгавалі побач з амерыканскім консульствам у Мумбаі з плакатам «Містар Прэзідэнт, не рабіце памылкі. Індыйцы — не коткі, індыйцы — ільвы», патрабуючы прыбраць котку з афіцыйнага сайта Белага дома. Актывісты нацыяналістычнай партыі Баджранг-Дал у знак пратэсту назвалі Джорджам Бушам шчанюка, правядучы для гэтага адмысловую цырымонію называння, і заклікалі іншых таксама зваць сабак Бушам. У Калькуце члены Федэрацыі студэнтаў Індыі  (англ.) мітынгавалі перад амерыканскім консульствам, дэманструючы белую котку з таблічкай «Буш». У ліпені 2004 года дэманстранты абвясцілі імя коткі абразай нацыі і ў знак пратэсту спалілі перад Керальскім заканадаўчым сходам пудзіла Буша. Консульства ЗША ў Мумбаі апраўдвалася тым, што імя «Індыя», дадзенае чорнай котцы, было ўтворана ад «індыйскага чарніла» (тушы).

Паводле дадзеных афіцыйнага сайта Белага дома, котка была названа не ў гонар краіны ці тушы, а ў гонар бейсбольнага гульца Рубена Сьера «Эль Індыя», у той час, калі ён гуляў у камандзе Тэхас Рэйнджэрс  (руск.), якая належала Бушу. Мянушка котцы была абрана дачкой Буша Барбарай. Апроч імя Індыя ў коткі была і мянушка Вілі. Прадстаўнік прэс-службы Лоры Буш на пытанне, навошта котцы трэба другое імя, адказвала што «Гэта Тэхас, тут ва ўсіх ёсць мянушкі. Губернатар усім дае мянушкі, нават сваёй котцы». Лора Буш тлумачыла, што котку клічуць Вілі, бо «імя „Індыя“ занадта складана паўтараць».

Котка Індыя 
Барні  (руск.), міс Бізлі  (руск.) і Індыя ў Дзень Святога Валянціна у 2007 годзе.

Нягледзячы на тое, што Індыя жыла ў Белым доме ў прэзідэнцкай сям’і, яна ўвесь час знаходзілася ў цені больш вядомых шатландскіх тэр’ераў  (руск.) Барні і міс Бізлі. Хоць Індыя пад імем Вілі і здымалася ў некаторых фільмах з сабакам Барні, але іграла ў іх толькі другарадныя ролі. Падчас прэзідэнцтва Буша сабакі атрымвалі значна больш увагі прэсы. Лора Буш казала, што котка жыве на верхнім паверсе, таму прэса і бачыць яе рэдка. Прадстаўнікі прэс-службы Белага дома тлумачылі параўнальна малую колькасць фатаграфій Індыі тым, што яе вельмі складана злавіць для фатаграфавання, «амаль гэтак жа складана, як Лох-нэскую пачвару  (руск.)», і тым, што яна замкнута і не любіць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.

Смерць

Котка Індыя 
Барбара і Лора Буш развітваюцца з коткай, адпраўляючыся ў Панаму пад канец лістапада 2008 года.

Сям’я Буша мела намер пакінуць Белы дом разам з жывёламі ў студзені 2009 года, але Індыя, не паспеўшы пераехаць, ціха памерла ў Белым доме 4 студзеня 2009 года ва ўзросце 18 гадоў. У заяве да прэсы прэс-сакратар Лоры Буш Салі Мак-Донау адзначыла, што сям’я была глыбока засмучана смерцю коткі. У прэс-рэлізе было сказана, што «Індыя была любым сямейнікам Бушаў на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў. Яе будзе вельмі бракаваць». Неўзабаве пасля смерці коткі ў Белы дом заехаў Барак Абама і ўсе згадкі пра Індыю ў біяграфіі Буша на афіцыйным сайце Белага дома прыбралі.

Гл. таксама

  • Барні (сабака)
  • Міс Бізлі (сабака)

Зноскі

Каментарыі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Індыя (котка), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Котка Індыя У Белым домеКотка Індыя СмерцьКотка Індыя Гл. таксамаКотка Індыя СпасылкіКотка Індыя13 ліпеня199020094 студзеняАнглійская моваДжордж Уокер БушЛора Уэлч БушПрэзідэнт ЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КрымСтройБеларускі лацінскі алфавітКастусь КаліноўскіМужыцкая праўдаБерасцянкаАдам МіцкевічМікола МятліцкіБеларусьСпіс птушак БеларусіМар’ян ДуксаВера Аляксандраўна Палякова-МакейГенрых Вацлававіч ДалідовічЯўфімій (архіепіскап полацкі)Васіль БыкаўГрузіяКасцёл Святога Сымона і Святой АленыСто адзін далмацінФранцішак БагушэвічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтВасіль ЗуёнакСвірыдаўскія азёрыСялянскія батальёныВярбаChiranthodendronЦыпрыян БазылікГеоргій Канстанцінавіч ЖукаўСлонімРыгор БарадулінБела-чырвона-белы сцягЯнка БрыльІўрытМіністэрства замежных спраў Расійскай ФедэрацыіЖураўліны крыкПлошча Якуба КоласаКыргызстанПершага маяЛуўрКнігаўкаXbox Series X and Series SКолеры HTMLВільнюсА хто там ідзе?ЗабалоццеМайлуу-СууЕўрапейскі СаюзМесны склонВікіЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996СакавікМінская вобласцьКасцёл Святога Яна Хрысціцеля (Мікалаеўшчына)Міхась СтральцоўХойвікШышкінаПатрыятызм1xbetЛюдміла РублеўскаяЦыбуля мядзведжаяКрывічыКалядыГульня тронаў (раман)Сонечнае зацьменнеДудка беларускаяЭмілія ПлятэрGoogleЖавальная гумкаСіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці🡆 More