Ізраіль Майсеевіч Гельфанд: савецкі і амерыканскі матэматык

Ізраіль Майсеевіч Гельфанд (20 жніўня 1913, Окны, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня — 5 кастрычніка 2009, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі) — адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя, біёлаг, педагог і арганізатар матэматычнай адукацыі (да 1989 года — у Савецкім Саюзе, пасля 1989 года — у Злучаных Штатах).

Ізраіль Майсеевіч Гельфанд
руск.: Израиль Моисеевич Гельфанд
Ізраіль Майсеевіч Гельфанд: савецкі і амерыканскі матэматык
Дата нараджэння 20 жніўня (2 верасня) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 2009(2009-10-05)[…] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Гельфанд[d] і Сяргей Гельфанд[d]
Род дзейнасці матэматык, біёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, алгебра, тапалогія, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d], тэорыя імавернасцей, лікавы аналіз, матэматыка, біялогія, педагогіка, тэорыя груп і тэорыя прадстаўленняў
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1940)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Калмагораў
Вядомыя вучні Давід Каждан[d], Максім Канцэвіч, Яўген Дынкін[d], Ілья Пяцецкі-Шапіра, Георгій Адэльсон-Вольскі[d], Фелікс Бярэзін[d], Іосіф Бернштэйн[d], Аляксей Гвішыяні[d], Андрэй Зялевінскі[d], Аляксандр Кірылаў[d], Віктар Лідскі[d], Альберт Малчанаў[d], Уладзімір Рэтах[d], Эндрэ Семерэдзі, Якаў Хургін[d], Міхаіл Цэтлін[d], Георгій Шылаў[d], Эмануіл Шноль[d] і Юлій Шрэйдэр[d]
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Сайт israelmgelfand.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 800 навуковых артыкулаў і каля 30 манаграфій; заснавальнік буйной навуковай школы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ) (1941—1990), Ратгерскага ўніверсітэта (1990—2009). Прэзідэнт Маскоўскага матэматычнага таварыства (ММА) у 1966—1970 гадах, правадзейны член Акадэміі навук СССР (1984; з 1991 — Расійскай акадэміі навук).

Асноўныя працы Гельфанда адносяцца да функцыянальнага аналізу, алгебры і тапалогіі. Адзін са стваральнікаў тэорыі нарміраваных кольцаў (банахавых алгебр), якая паслужыла адпраўным пунктам створанай ім (сумесна з М. А. Наймаркам) тэорыі кольцаў з інвалюцыяй і тэорыі бясконцамерных унітарных прадстаўленняў груп Лі, якая мае істотнае значэнне для тэарэтычнай фізікі. Нараўне з гэтым аўтар фундаментальных вынікаў у галіне тэорыі абагульненых функцый, займаўся дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі, тэорыяй тапалагічных лінейных прастор, зваротнымі задачамі спектральнага аналізу, квантавай механікай, дынамічнымі сістэмамі, тэорыяй імавернасцей, набліжанымі і лікавымі метадамі і іншымі галінамі матэматыкі. Аўтар шматлікіх прац па нейрафізіялогіі валявых рухаў, клетачнай міграцыі ў тканкавых культурах, пратэёміцы (класіфікацыі троеснай структуры бялкоў) і алгарытмізацыі клінічнай працы ўрачоў.

Гельфанд вядомы таксама і тым, што здолеў стаць найбуйнейшым вучоным шляхам самаадукацыі, не маючы закончанай сярэдняй адукацыі і не прайшоўшы курс навучання ва ўніверсітэце.

Зноскі

  • http://www.chicagotribune.com/news/chi-obit-gelfand-11oct11,0,5748695.story
  • MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  • Find a Grave — 1996.
  • а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ізраіль Майсеевіч Гельфанд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    20095 кастрычнікаНью-Брансуік (Нью-Джэрсі)ОкныХерсонская губерня

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Старыя ДарогіКарлес ПучдэмонСвятлана Валер'еўна Фаменка398Іван ЧыгрынаўМіхась Стральцоў1 красавікаТочка BYЗавеі, снежаньБарысаглебская царква (Гродна)Дэвід КроненбергНаталля Уцелеўна АрынбасараваАляксей Мікалаевіч СокалНазоўнікЯгайлаБеларускі арабскі алфавітАрлан-даўгахвостЕжы ГедройцАнатоль ВярцінскіМастацкі стыльВасіль Савіч ГарбацэвічЭстэр ЛедэцкаяУругвайАперацыя «Арго»Адам Міцкевіч191817 лютагаОта НебельВальціцыСамараСлуцкАрменіяУрад Беларускай Народнай РэспублікіМарокаЛексікаРуская ВікіпедыяАльгерд АбуховічКатарНародІнфарматыкаМарыя АнтуанетаАлесь ГарунВіктар МарціновічЖук-аленьШвагерЯлтаКастусь КаліноўскіМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтМаксім БагдановічСлоўнік «Мультитран»Моўная інтэрферэнцыяКарл X БурбонСымон БудныБеларусьЯнка СіпакоўДзень беларускага пісьменстваЭякуляцыя на чалавекаНашвілВацлаў ЛастоўскіРэзюмэБарташы (Шчучынскі раён)Людміла РублеўскаяПрыметнікРаксалана Андрэеўна ПідласаТайландАўтамагістраль ВолгаЛех Валенса1969Gemeinsame NormdateiПавел Антонавіч ШурмейПарэчкіРаман Аляксандравіч СкірмунтБарані (Астравецкі раён)🡆 More