Івонка Сурвіла: беларуская палітычная дзяячка (нар. 1936)

Івонка Сурвіла, у дзявоцтве Шыманец (нар.

11 красавіка 1936, Стоўбцы) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка ў эміграцыі, філолаг, мастачка, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла: Біяграфія, Прозвішча, Выбраная бібляграфія
Старшыня Рады БНР у выгнанні
з 1997 — па цяп. час
Папярэднік Язэп Сажыч
Нараджэнне 11 красавіка 1936(1936-04-11) (88 гадоў)
Імя пры нараджэнні польск.: Iwonka Szymaniec
Бацька Уладзімір Шыманец
Маці Эвеліна Шыманец
Муж Янка Сурвіла
Дзеці Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла
Адукацыя
Дзейнасць палітык, мастачка, філолаг, літаратуразнаўца, літаратар
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера літаратуразнаўства, жывапіс і палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Лізаветы II Ордэн Пагоні Медаль да стагоддзя БНР

Медаль Францыска Скарыны[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацька — Уладзімір Шыманец, родам з Засулля каля Стоўбцаў, міністр фінансаў БНР. Маці — Вольга Шыманец.

З 1944 года разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — у Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філалагічны факультэт Сарбоны (1959)

Разам з мужам Янкам Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову. У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады (англ.: Canadian Ethnocultural Council) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі» (англ.: Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus) і была яго кіраўніцай. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталяў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медыцынскага персаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей.

З 1997 года старшыня Рады БНР у выгнанні.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — Паўліна Сурвіла (1964—2020), этнамузыколаг і мастачка, другая дачка — Ганна Сурвіла.

Прозвішча

Дзявочае прозвішча Івонкі Сурвілы — Шыманец. У грамадскім і палітычным жыцці вядомая паводле мужавага прозвішча Сурвіла (піша "Сурвілла", так з падвоеным зычным пішуцца ў польскай традыцыі імёны старалітоўскага паходжання: Surwiłło, Montwiłł, Skirmuntt).

Прозвішча Сурвіла ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Sùr-vil'as. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы Sùrvilas, Survìlas, Survilà, Survylà. У Лідскім павеце ў XVI ст. зафіксаваны "Миколай Сурвило", прозвішча Сурвіла вядомае і ў наш час.

Ад таго ж імя і тапонімы ўздоўж літоўскай мяжы Сурвілішкі, Сурвілы, у гэтай жа паласе і Белевічы ля Смаргоні, адкуль Янка Сурвіла, муж Івонкі Сурвілы.

Выбраная бібляграфія

  • Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4

Зноскі

  • radabnr.org
  • Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 141.
  • Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 861.
  • М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1966. С. 262.
  • М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969. С. 399.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Івонка Сурвіла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Івонка Сурвіла БіяграфіяІвонка Сурвіла ПрозвішчаІвонка Сурвіла Выбраная бібляграфіяІвонка Сурвіла ЛітаратураІвонка Сурвіла СпасылкіІвонка Сурвіла11 красавіка1936Рада Беларускай Народнай РэспублікіСтоўбцы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сэквіл (Нью-Брансуік)Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)ПолацкКандрат КрапіваЯпонская моваПеракладСтаражытны РымМікола МаляўкаЯ размалюю для цябе небаVII Усебеларускі народны сходМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМонктанМінская ратушаРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўАлександрынскі тэатр2024ШвейцарыяПраспект Незалежнасці (Мінск)383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАГомельМарыя Магдалена РадзівілВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024ЛітваАркадзь КуляшоўРасліныАрлоўская вобласцьСексЗаходняя БеларусьАчэрэтынэСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБібліяЛюбоўЯндэксMuhriaБелы легіёнІгар Міхайлавіч ПракаповічПімен ПанчанкаФранцішак БагушэвічУльяна ЦвярскаяСцяг БеларусіЕва ВежнавецBingРыфмаGoogle searchПрымыканне (лінгвістыка)Не бойся!Беларусь у складзе Расійскай імперыіСекс без пранікненняПалеская вобласцьКалгасЭлектронікаГлобус БеларусіЧалавекХведар Хведаравіч ГурыновічБелы буселПятро ВасючэнкаВасіль ЦяпінскіЭякуляцыяВялікая Айчынная вайнаМайДругая сусветная вайнаПолацкі езуіцкі калегіумНазоўнікРаман Аляксандравіч СкірмунтКаталіцтва ў БеларусіСент-Стывен (Нью-Брансуік)Кастусь ЖукМіхась БельскіKufar.byВацлаў ЛастоўскіМікалай Фёдаравіч ЖлобаМіхась СтральцоўВасіль Аляксеевіч ЖуковічБалтыйскі домЗыбіцкая вуліцаПрыродаРадыевугляроднае датаванне🡆 More