Звычайны Попаўзень

Звычайны попаўзень (Sitta europaea) — невялікая птушка з сямейства попаўзеневых.

Звычайны попаўзень
Звычайны Попаўзень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sitta europaea Linnaeus, 1758

Падвіды
Гл. тэкст
Арэал

выява

Ахоўны статус
Звычайны Попаўзень
Сістэматыка
на Віківідах
Звычайны Попаўзень
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563018
NCBI  50251
EOL  1051081

Апісанне

Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22,5-27 см. Зверху шэра-блакітны, ніз крэмава-белы з іржавымі бакамі. Праз вока ідзе чорная паласа. Паўночна- і ўсходне-еўрапейскі падвіды з белым нізам цела. У маладых іржавага налёту на баках няма. Часта поўзае па ствалах дрэў уніз галавой або па ніжнім баку галін. Спеў гучны.

Пашырэнне

Арэал: ад Еўропы (акрамя поўначы) праз Азію да Сахаліна і Японіі, праз паўночны ўсход Кітая да Паўднёвай Азіі і Індыі; Малая Азія, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка. Насяляе спелыя лісцевыя лясы, а таксама бары і вялікія паркі з лісцевымі дрэвамі, групы дрэў сярод палёў. На поўначы часта хваёвыя лясы. Можа пасяляцца каля чалавечага жылля, узімку карыстаецца кармушкамі. У Альпах даходзіць да 2600 м, на Каўказе — да 1800 м, на Атласе — 1850 м. Звычайны від для Беларусі.

Месцы зімовак у межах гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогіі

У пошуках корму спрытна перасоўваецца па ствалах і галінах дрэў, часцяком уніз галавой ці нават дагары нагамі.

Гняздо ў дупле (часцей за ўсё натуральным або пасля дзятла), шпакоўнях, рэдка ў нары ў ярах або скальных шчылінах. Улётная адтуліна аблеплена глінай або глеем (часам з прымессю гною). Подсціл з няшчыльна ўкладзеных тонкіх кавалкаў сасновай кары з прымессю трэсак і сухога лісця, калі няма сасны — кара бярозы ці іншых лісцевых дрэў.

Яйкі (звычайна 6-9, часам 4-13) з рознымі канцамі, асіметрычныя, белыя з даволі вялікімі, светла-ржава-чырвонымі або чырвона-фіялетавымі плямамі, часта згушчанымі на шырэйшым канцы.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі

Tags:

Звычайны Попаўзень АпісаннеЗвычайны Попаўзень ПашырэннеЗвычайны Попаўзень Асаблівасці біялогііЗвычайны Попаўзень ЛітаратураЗвычайны Попаўзень СпасылкіЗвычайны ПопаўзеньПтушка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЛяхавічыЛітл-Рок1957ПадляшшаФутджобГербы гарадоў БеларусіБельскі паветУсэйн БолтГаспадарчыя заняткі беларусаўРаніца з ГуберняйБеларуская літаратураЯгайлаРыгор Канстанцінавіч Ігнаценка1200Капенгагенская фондавая біржаАлесь РазанаўГамеланІгар Хведаравіч СідарукЛямецУладзіслаў ГалубокТрасухаВыпадковая падзеяГісторыя БеларусіУладзімір Уладзіміравіч ПуцінSVGЕўропаГеоргій МарчукРэкі і каналы БеларусіПесня пра НёманВікіЕгіпецкі музей і збор папірусаўФранцыск СкарынаЯнка БрыльКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМужчынаЧасціны мовыСпаса-Праабражэнская царква (Заслаўе)ТалібанДзікае паляваннеЯўхім Фёдаравіч КарскіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаТамбоўМінскі метрапалітэнКузьма ЧорныUR-416ЖлобінСпіс памерлых у 2024 годзеКрупскі раёнГрупа савецкіх ваенных спецыялістаў у АнголеАнджэліна ДжаліДом урада (Мінск)Уладзімір (горад, Расія)Прамысловасць БеларусіРыжскі мірны дагавор (1921)Палавыя губыПаска6 кадраўСяброўстваБрэсцкая крэпасцьКанстанцін Ксавер’евіч РакасоўскіТамбораНёман1498Марат Сяргеевіч МаркаўДзень маціЖанчынаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Гамер1891Сяргей Валер’евіч Кавалёў2010🡆 More