Orrorin

Orrorin — вымерлы ў Афрыцы род вялікіх чалавекападобных малпаў.

Orrorin
Orrorin
Рэшткі orrorin tugenensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orrorin tugenensis Senut et al, 2001

Віды
Orrorin
Сістэматыка
на Віківідах
Orrorin
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  8824350
FW  83052

Апісанне

Адзіны від у родзе — Orrorin tugenensis або Praeanthropus tugenensis. Лічыцца адным з самых старажытных вядомых продкаў гамінін і, магчыма, сучасных людзей. Астанкі былі знойдзены ў Кеніі. Яны залягалі паміж двума пластамі вулканічнага попелу, дзякуючы якім датуюцца адносна дакладна: паміж 5,8 і 6,1 млн гадоў таму, у эпоху міяцэна .

Парэшткі Orrorin належалі, па меншай меры, пяці розным асобінам. Яны ўключаюць часткі сцегнавой косткі, форма якіх ўскосна паказвае на прамахаджэнне, а таксама косткі правай рукі, прыстасаванай для лазання па дрэвах, але непрыдатнай для брахіацыі, і некалькіх зубоў, якія належалі істотам з дыетай як у парантрапаў. Форма карэнных зубоў і іклоў характэрная для жывёл, якія харчуюцца садавіной і зрэдку — мясам. Па памерах Orrorin былі параўнальныя з сучаснымі шымпанзэ.

Астанкі былі знойдзеныя ў 2000 годзе Брыгітай Сенут і Марцінам Пікфардам з французскага Музея прыродазнаўства. Першаадкрывальнікі на падставе прыкмет прамахаджэння і па форме зубоў аднеслі Orrorin да гамінінаў. Акрамя таго, яны палічылі, што агульны продак людзей і малпаў жыў не менш як 7 млн гадоў таму.

Калі Orrorin сапраўды з’яўляецца прамым продкам людзей, то ардыпітэк і аўстралапітэкі аказваюцца тупіковай галіной эвалюцыі, бо Orrorin жыў да іх з’яўлення, а форма яго сцегнавой косткі істотна бліжэй да чалавечай, чым у Люсі. Пакуль гэтае пытанне застаецца дыскусійным.

Мяркуючы па рэштках жывёл і раслін той жа эпохі, orrorin жылі ў сухіх вечназялёных лясах, а не ў саване, як прадказвалі многія тэорыі эвалюцыі чалавека. Таму прамаходзячыя малпы, відаць, упершыню з’явіліся ў лясах, а не эвалюцыянавалі ад чатырохногіх, якія выйшлі на адкрытыя прасторы. Магчыма, прамахаджэнне было элементам адаптацыі да жыцця на дрэвах. Сучасныя арангутаны выкарыстоўваюць усе чатыры лапы для перамяшчэння толькі па тоўстым суччам, у той час як да больш тонкіх галінах альбо чапляюцца знізу, альбо ідуць па іх на задніх лапах, рыхтуючыся пярэднімі ўчапіцца за іншыя галіны вышэй або балансуючы для ўстойлівасці. Такая тактыка дазваляе ім наблізіцца да плёну, размешчаным далёка ад ствала, або скакаць з аднаго дрэва на другое. У адрозненне ад іх продкі сучасных шымпанзэ і гарыл спецыялізаваліся на лазанні па вертыкальных ствалах і ліянам, чым абумоўлена іх крываногая і касалапая хада на зямлі. Тым не менш, людзі атрымалі ў спадчыну шмат агульнага з гэтымі малпамі, уключаючы будову костак рук, узмоцненых для хадні з апорай на косткі пальцаў..

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Galik K., Senut B., Pickford M., Gommery D., Treil J., Kuperavage A.J. et Eckhardt R.B. External and internal morphology of the BAR 1002!00 Orrorin tugenensis femur // Science, 2004, V.305, pp. 1450–1453.
  • Richmond B.G. et Jungers W.L. Orrorin tugenensis femoral morphology and the evolution of hominin bipedalism // Science, 2008, V.319, № 5870, pp. 1662–1665.
  • Senut B., Pickford M., Gommery D., Mein P., Cheboi K. et Coppens Y. First hominid from the Miocene (Lukeino Formation, Kenya) // Comptes Rendus de l’Academie des Sciences, serie II, fascicule A — Sciences de la Terre et des planetes, 2001, V.332, № 2, pp. 137–144.
  • Pickford M. et Senut B. The geological and faunal context of Late Miocene hominid remains from Lukeino, Kenya // Comptes Rendus de l’Académie de Sciences, 2001, vol. 332, pp. 145–152.
  • Pickford M., Senut B., Gommery D. et Treil J. Bipedalism in Orrorin tugenensis revealed by its femora // C.R.Palevol, 2002, V.1, pp. 191–203.

Спасылкі

  • Senut, B. (2001). "First hominid from the Miocene (Lukeino Formation, Kenya)". Comptes Rendus de l'Académie de Sciences. 332 (2): 137–144. doi:10.1016/S1251-8050(01)01529-4. ;
  • Orrorin Tugenensis: Pushing back the hominin line
  • Martin Pickford answers a few questions about this month’s fast breaking paper in field of Geosciences
  • BBC News: First chimpanzee fossils found
  • Усё аб знаходках рэштак orrorin у Туген хілс

Tags:

Orrorin АпісаннеOrrorin Гл. таксамаOrrorin ЛітаратураOrrorin СпасылкіOrrorin

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літбел ССРЛюдовік VII МаладыВенгрыяПарыжБукакэ987ВолатБеларуская энцыклапедыяЛіс Мікіта (мультсерыял)МефедронГісторыя КітаяБабінавічы (Лёзненскі раён)ШвагерКанадаФіджыКатарKnowledge GraphКароткая гісторыя БеларусіКіпрРэпрадуктыўная сістэма чалавекаГарады-героіСацыял-дэмакратычная партыяЯнка МаўрКастрычнікБароўка (Лепельскі раён)Брэсцкая крэпасцьКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)29 красавікаNirvanaЛявон ВольскіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЛяхавіцкі стройНджаменаАндатраКубаГарнішФінляндыяАляксей ДудараўКарлес ПучдэмонВасінаЕва Вежнавец1845Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінАляксандр Васільевіч КалчакЯпоніяАнілінгусКостшынКарл X БурбонБеларуская літаратураПаўлінкаБеларускі нацыяналізмВялікдзень (народная традыцыя)Гісторыя БеларусіВялесБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныПубліцыстычны стыльМянтузСад знічак (тэлесерыял, 2018)РамаданБеларускі лацінскі алфавітПулкава (аэрапорт)СамараДзідаНавакольнае асяроддзеНапады на пасольства Лівіі ў МінскуБарыс Аляксеевіч КрэпакЯхвеБараўЗвязда (газета)Адам Міцкевіч🡆 More