Hedningarna

Hedningarna, шведскі (некаторы час фінскі) неа-фолькавы гурт, які ў сваёй музыцы спалучае элементы электроннага і рок-стылю з матывамі старых скандынаўскіх песень.

Hedningarna
Жанры народная музыка
Краіны
Адкуль Швецыя
Лэйблы Silence Records[d]
Склад
silence.se/hednin… (шведск.)

Гурт у музыцы горнецца да спеваў ёйк, традыцыйнай формы песень народу саамі.

Гісторыя

Халбус Тотэ Мэтсан, Андэрс Стэйк і Б'ёрн Толін сфармавалі гурт «Hedningarna» у 1987. Слова Hedning па-шведску азначае «паганец». Яны імкнуліся далей паглыбіцца ў старую нардычную культуру, у тым ліку выкарыстоўваючы старажытныя інструменты, ужо даўно забытыя шведскай фольк-сцэнай. Стэйк, прафесійны грэц на лютні, таксама пачаў вырабляць і новыя інструменты дзеля ўзбагачэння мелодый новымі гукамі.

У 1988 удзельнікі гурта Hedningarna напісалі і выканалі большую частку музыкі для тэатральнай пастаноўкі Den stora vreden (што значыць «Люты гнеў»), якая стала вельмі папулярнай і прыцягнула ўвагу да музыкі гурта. Першы альбом пад назвай Hedningarna быў выдадзены на студыі Alice Records у 1989. У 1991 пачала супрацоўнічаць з іншай студыяй, Silence Records. Яны пазнаёміліся з фінскімі спявачкамі Санай Куркі-Суоніё і Тэлай Паўласта. Альбом Kaksi! (па-фінску два) з’явіўся ў верасні 1992. У 1993 Hedningarna атрымала шведскую ўзнагароду Grammis за найлепшы фолькавы альбом года. Альбом Kaksi! вельмі актыўна раскупаўся (было прададзена каля 35 000 копій). Брытанскі ды-джэй Sasha запісаў рэмікс на песню Kruspolska гурта Hedningarna, які нават трапіў у верхнія радкі англійскага хіт-параду.

Трэці альбом Trä быў выдадзены ў верасні 1994. Часопіс Melody Maker напісаў з гэтай нагоды «гэта можа гучаць па-дзікунску, але здаецца, што гэта найважнейшыя гукі на свеце.» Hedningarna выступіла на фестывалі Roskilde Festival у прысутнасці 20 000 чалавек на другой па памеры сцэне фестывалю. У 1995 Hedningarna праезала з турам па Скандынавіі і далёкім замежжы. Зборнік найлепшых песень з альбомаў Trä і Kaksi! быў выдадзены ў ЗША. У 1995 іх альбомы ўжо прадаваліся ў Іспаніі, Галандыі, Бельгіі, Польшчы, Іайландзе, Вялікабрытаніі і ЗША.

Спявачкі Куркі-Суоніё і Паўласта засталіся дома, у Фінляндыі, падчас выступленняў і тураў у1996, з-за нараджэння дзяцей і патрэбы вучыцца. Паўласта вырашыла пакінуць гурт, і яе вакал быў заменены на вакал іншай спявачкі, Аніты Лехтолы, якая вучылася разам з Паўласта ў Хельсінкі. Мэтсан, Стэйк і Толін пачалі працаваць над новым альбомам Hippjokk. Рок-басіст Ульф Іварсан граў на новай бас-мандоры, створанай Мэтсанам. Фінскі саамі ёік-спявак Уім Саары і вядомы нарвежскі гітарыст Кнут Раерсруд удзельнічалі ў запісе гэтага альбома. Ёхан Лільемарк граў на дыджэрыду, інструменце, падобным на флейту, на якім ён вывучыўся граць у Аўстраліі, калі жыў сярод тубыльцаў. Hippjokk з’явіўся на ў музычных крамах у лютым 1997. Гурт зноў накіраваўся ў тур па свеце, спяваў у Іспаніі, Бельгіі. Ульф «Рокіс» Іварсан стаў сталым удзельнікам гурта. Андэрс Стэйк змяніў сваё імя на Андэрс Норудэ.

Узімку 1998 гурт Hedningarna правёў у Карэліі (Расія), дзе музыкі шукалі натхнення і аўтэнтычнага матэрыялу дзеля запісу наступнага альбома, Karelia Visa («Віза ў Карэлію»). Улетку і ўвесну таго ж года альбом ужо быў запісаны. Гурт накіраваўся ў Іспанію з турам па краіне. Ульф Іварсан выйшаў са складу гурта адразу па заканчэнні запісаў. Мэтсан і Толін разам са скрыпачкай Олай Бэкстром запісалі музычны дыск для танцавальнай трупы Virvla. Дыск быў выдадзены на студыі Silence records у 1999. Сана Куркі-Суоніё ў тым самым годзе запісала сольны альбом, выдадзены ў Фінляндыі. Слухачы пачулі «Візу ў Карэлію» у 1999. Нястомны гурт зноў накіраваўся ў скандынаўскі тур, а пасля — у тур па ЗША.

Скрыпач Магнус Стынэрбом далучыўся да гурта. У 2000 Норудэ запісаў свой сольн альбом. У тым жа годзе ў склад гурта прыйшоў новы перкусіяніст Хрысціян Свенсан, замяніўшы аднаго з заснавальнікаў гурта, Б’ёрна Толіна. У 2003 быў выдадзены зборнік 1989-2003. За ўвесь час было прададзена каля 150 тыс. альбомаў Hedningarna. У 2003 усе спевакі пакінулі гурт, і ад таго часу ён зноў стаў выключна інструментальным.

Удзельнікі

Дзейныя

  • Халбус Тотэ Мэтсан
  • Андэрс Норудэ
  • Christian Svensson
  • Magnus Stinnerbom

Былыя

  • Б'ёрн Толін
  • Аніта Лехтола-Толін
  • Лііза Матвейнэн
  • Сана Куркі-Суоніё
  • Тэлу Паўласта (Віркала, Турка)
  • Ульф Іварсан

Дыскаграфія

Падобныя выканаўцы

  • Garmarna
  • Gjallarhorn
  • Hoven Droven
  • JPP
  • Sanna Kurki-Suonio
  • Loituma
  • Anders Norudde
  • Triakel
  • Värttinä
  • Väsen

Спасылкі

Tags:

Hedningarna ГісторыяHedningarna УдзельнікіHedningarna ДыскаграфіяHedningarna Падобныя выканаўцыHedningarna СпасылкіHedningarnaСкандынавіяФінляндыяШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мірскі замакБеларускі арабскі алфавітДыялекты беларускай мовыМіхась ЧаротБарань (Барысаўскі раён)ЛексікаУільям ШэкспірЗавеі, снежаньІван ЧыгрынаўРазбітае сэрца пацанаВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічДзеепрыслоўеЖук-геркулесСкорасць гукуФК Майнц 05Гарады БеларусіГалоўная старонкаТрасянкаСёмухаАзёры БеларусіРумыніяБеларусыУладзіслаў ВазаЗвязда (газета)Музычны альбомСлуцкі поясКарусь КаганецЛюблінФрэнсіс Скот ФіцджэральдАлесь ГарунКастусь ЦвіркаХаўер (цыклон)Старыя ДарогіХанс Крысціян АндэрсенЭдуард Анатолевіч ЛобаўРэзюмэВялікдзеньДзідаАртур ВольскіІгнат Яўхімавіч Грынявіцкі39Знак бядыРаксалана Андрэеўна ПідласаКаралеўства Італія (1861—1946)Мікалай Васільевіч СтасМефедронДругая сусветная вайнаКузьма ЧорныДзікае паляванне караля Стаха (опера)РучнікFedoraПАЗ-3205Дзікае паляванне караля СтахаАўстра-ВенгрыяАбу НувасФіджыАдам ЧартарыйскіРэпрадуктыўная сістэма чалавекаАўтамагістраль ВолгаДзядзькаваннеРамаданЮр’еў дзень (вясенні)\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cЦаляАфіныВалянцін Паўлавіч ТаўлайСеулФеадалізмРасіяСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьСаудаўская АравіяЛюдзі на балоце (раман)🡆 More