Bluetooth

Bluetooth ці блютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца як сіні зуб, названы ў гонар Харальда I Сінязубага) — вытворчая спецыфікацыя бесправадных персанальных сетак (англ.: Wireless personal area network, WPAN).

Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі як персанальныя камп’ютары (настольныя, кішэнныя, ноўтбукі), мабільныя тэлефоны, прынтары, лічбавыя фотаапараты, мышкі, клавіятуры, джойсцікі, навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.

Bluetooth
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны[крыніца?]
Створаны ў: 1994 г. г.
Прызначэнне пратаколу: Бесправадная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I)
Спецыфікацыя: IEEE 802.15.1
Распрацоўшчык: Bluetooth SIG

Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адна ад аднае (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.

Назва і лагатып

Слова Bluetooth — пераклад на англійскую мову дацкага слова «Blåtand» («Сінязубы»). Гэтую мянушку меў кароль Харальд I, які кіраваў у X стагоддзі Даніяй ды часткай Нарвегіі, і аб’яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Маецца на ўвазе, што Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, аб’ядноўвае іх у адзіны ўніверсальны стандарт. Хоць «blå» у сучасных скандынаўскіх мовах азначае «сіні», у часы вікінгаў яно таксама магло азначаць «чорнага колеру». Такім чынам, гістарычна правільна было б перакласці дацкае Harald Blåtand хутчэй як Harald Blacktooth, чым як Harald Bluetooth.

Лагатып Bluetooth з’яўляецца спалучэннем двух нардычных («скандынаўскіх») рун «хаглаз»  Bluetooth  (Hagall) — адпаведнік лацінскай H і «беркана»  Bluetooth  (Berkanan) — лацінская B. Лагатып падобны на больш стары лагатып для Beauknit Textiles, падраздзялення карпарацыі Beauknit. У ім ужываюцца зліццё адлюстраванай K і В для «Beauknit», ён шырэйшы і мае закругленыя вуглы, але ўвогуле ён такі ж.

Гісторыя стварэння і развіцця

Спецыфікацыя Bluetooth была распрацавана групай Bluetooth Special Interest Group (Bluetooth SIG), што была заснавана ў 1998 годзе. У яе ўвайшлі кампаніі Ericsson, IBM, Intel, Toshiba ды Nokia. У далейшым Bluetooth SIG ды IEEE дасягнулі пагаднення, на аснове якога спецыфікацыя Bluetooth стала часткай стандарту IEEE 802.15.1 (дата апублікавання — 14 чэрвеня 2002 года). Работы па стварэнні Bluetooth кампанія Ericsson Mobile Communication пачала ў 1994 годзе. Першапачаткова гэта тэхналогія была прыстасавана пад патрэбы сістэмы FLYWAY у функцыянальным інтэрфейсе паміж падарожнікамі і сістэмай.

Клас Максімальная магутнасць, мВт Максімальная магутнасць, дБм Радыус дзейнасці, м
1 100 20 100
2 2,5 4 10
3 1 0 1

Кампанія AIRcable стварыла Bluetooth-адаптар Host XR з радыусам дзейнасці каля 30 км.

Гл. таксама

  • IEEE 802.15.4
  • Стэк Bluetooth
  • Блюджэкінг
  • UWB

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Bluetooth Назва і лагатыпBluetooth Гісторыя стварэння і развіццяBluetooth Гл. таксамаBluetooth СпасылкіBluetoothАнглійская моваГеймпадКамп’ютарКамп’ютарная клавіятураЛічбавы фотаапаратМабільны тэлефонМіжнародны фанетычны алфавітНавушнікіНоўтбукПрынтарХаральд I Сінязубы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ШаленстваВасіль ВіткаГольмійАнтон АўсянікЗолтан ЛаціновічІнданезіяБеларуская літаратура1695Agrale MarruáТаежная зонаСкандыйБародкіСяргей Пятровіч ГурулёўГрамадскі набытакБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеСунічная палянаГалоўная старонкаКарл VII (кароль Францыі)Борыс ДжонсанПрыметнікДавід Бен-ГурыёнНапады на пасольства Лівіі ў МінскуНавелаГеркуланумБеларускія народныя казкіБеларусыБеларуская міфалогіяСяргей Яўгенавіч ПукстЭндрэ ДаманаўскіФэнтэзіУННВЧабор звычайныАсташынПадляшскія мучанікіПолацкае княстваДудуткіАляксандр I (імператар расійскі)Спіс вуліц МінскаАкноДзеепрыслоўеМагнус ХенрыксенСалах аль-Мухтар2023RammsteinРодны склонСупрацьстаянне ў Ігл-ПасСан-Паола-фуоры-ле-МураЖазефіна БагарнэКаўнасЦнатлівасцьНасякомыяЧыгуначны вакзалРобін УільямсКыргызстанТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаСяргей Іванавіч ГрахоўскіГеаграфічныя каардынатыБела-чырвона-белы сцягРасліныАляксандр Мікалаевіч СакураўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯкуб КоласТрыестРыгор АстапеняПрэмія імя Карласа ШэрманаСласцёны (Дрыбінскі раён)Этнагенез беларусаўІван МележБэці ЛавэтДжэрдан ШакірыТрыясавы перыядЮгаславіяFlipping Bangers🡆 More