Ссср 10-Я Армія

10-я армія — аператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

10-я армія
Ссср 10-Я АрміяЭмблема УС
Гады існавання верасень 193923 красавіка 1944
Краіна Ссср 10-Я Армія СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Удзел у

Польскі паход РСЧА, Вялікая Айчынная вайна

Камандзіры
Вядомыя камандзіры К. Дз. Голубеў
М. Р. Яфрэмаў
П. І. Голікаў

Скарочанае найменне — 10 А.

Першае фарміраванне

Сфарміраваная ў 1939 годзе ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе. У верасні 1939 года ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА.

Ссср 10-Я Армія 
Акружэнне савецкіх войскаў Заходняга фронту ў Беластоцкім выступе, 2227 чэрвеня 1941 года

Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.

З пачаткам вайны з Германіяй ўдзельнічала ў франтавым контрудары у раёне Гродна і ў абарончых баях у Беларусі на беластоцкім накірунку. Да канца чэрвеня нямецкія войскі групы армій «Цэнтр» атачылі 3-ю, 4-ю і 10-ю арміі ў Беластоцка-Мінскім «катле». У выніку ўсе злучэнні і часці 10-й арміі былі разгромленыя. 30 чэрвеня пры спробе перасекчы шашы Баранавічы-Мінск упраўленне арміі было знішчана, рэшткі войскаў, якія выйшлі з акружэння, былі звернутыя на даўкамплектаванне 4-й арміі.

Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёр К. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.

Склад арміі на 22.06.1941

  • Упраўленне
  • 1-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў, Беласток)
    • 2-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Д. Грышын, Асавец)
    • 8-я стралковая дывізія (палкоўнік М. І. Фамін, Ставіскі)
  • 5-ы стралковы корпус (генерал-маёр А. В. Гарнаў, Бельск)
    • 13-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. З. Навумаў, Замбраў)
    • 86-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Зашыбалаў, Цехановец)
  • 6-ы механізаваны корпус (генерал-маёр М. Г. Хацкілевіч, Беласток)
    • 4-я танкавая дывізія (генерал-маёр А. Г. Пататурчаў, Беласток)
    • 7-я танкавая дывізія (генерал-маёр С. В. Барзілаў, Хорашч)
    • 29-я матарызаваная дывізія імя Фінляндскага пралетарыяту (генерал-маёр І. П. Бікжанаў, перадыслацыравалася з Слоніма ў Беласток)
    • 4-ы матацыклетны полк
    • 185-ы асобны батальён сувязі
    • 41-ы асобны мотаінжынерны батальён
  • 13-ы механізаваны корпус (генерал-маёр П. М. Ахлюсцін, Бельск)
    • 25-я танкавая дывізія (палкоўнік М. М. Нікіфараў, Лапы)
    • 31-я танкавая дывізія (палкоўнік С. А. Каліховіч, Боцькі)
    • 208-я мотарызаваная дывізія (палкоўнік У. І. Нічыпаровіч, Гайнаўка)
  • 6-ы казачы кавалерыйскі корпус імя І. В. Сталіна (генерал-маёр І. С. Нікіцін , Ломжа)
    • 6-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр М. П. Канстанцінаў, Ломжа)
    • 36-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр Я. С. Зыбін, Ваўкавыск)
  • 113-я стралковая дывізія (генерал-маёр Х. М. Алавердаў, Семятычы)
  • 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў, Баранавічы)
  • 64-ы Замбраўскі УР (цяпер Замбраў, Польшча, камендант — палкоўнік М. А. Берднікаў, начальнік штаба — палкоўнік М. В. Шытаў)
  • 66-ы Асавецкі УР (камендант — палкоўнік С. М. Дролін)
  • 6-я процітанкавая артылерыйская брыгада
  • 124-ы гаўбічны полк РГК
  • 375-ы гаўбічны полк РГК
  • 311-ы гарматны артылерыйскі полк РГК
  • 10-ы інжынерны полк
  • шэраг асобных часцей
  • 9-я змешаная авіядывізія (камандзір — генерал-маёр C. А. Чарных). Базавалася на аэрадромах Беласток, Сябурчын, Высока-Мазавецке, Далубова, Тарнава. Штаб дывізіі размяшчаўся ў Беластоку. У склад дывізіі ўваходзілі:
    • 41-ы зап (Сябурчын)
    • 124-ы зап
    • 126-ы зап (базаваўся на аэрадроме Далубова (цяпер Dołubowo, Польшча) у 22 км ад мяжы)
    • 129-ы зап (базаваўся на аэрадроме Тарнова (цяпер Tarnowo-Goski, паблізу г. Беластоку, Польшча) у 12 км ад мяжы)

Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.

Камандаванне

  • Камандуючы арміяй — генерал-маёр Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў
  • Начальнік штаба — генерал-маёр Пётр Іванавіч Ляпін
  • Член Ваеннага савета — брыгадны камісар Дзмітрый Георгіевіч Дуброўскі

Другое фарміраванне

Утворана 1 кастрычніка 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 верасня 1941 г., на паўднёва-заходнім накірунку (на Паўднёвым фронце) з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК.

З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.

Камандаванне

  • Камандуючы арміяй — генерал-лейтэнант Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў (верасень — кастрычнік 1941 г.)
  • Начальнік штаба — генерал-маёр Іван Іванавіч Іваноў (верасень — кастрычнік 1941 г.)
  • Член Ваеннага савета — карпусны камісар Цімафей Лявонцьевіч Нікалаеў (кастрычнік 1941 г.)
  • Камандуючы ВПС арміі — палкоўнік Віктар Яфімавіч Несцерцаў (кастрычнік — лістапад 1941 г.)

Трэцяе фарміраванне

Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.

23 красавіка 1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.

Склад

  • Упраўленне
  • 322-я стралковая дывізія
  • 323-я стралковая дывізія
  • 324-я стралковая дывізія
  • 325-я стралковая дывізія
  • 326-я стралковая дывізія
  • 328-я стралковая дывізія
  • 330-я стралковая дывізія
  • 57-я кавалерыйская дывізія
  • 75-я кавалерыйская дывізія
  • ВПС 10-й арміі
  • артылерыйскія, інжынерныя і іншыя часці

ВПС 10-й арміі складаліся з авіяцыйных часцей:

Перыяд Найменне
01.02.42 — 28.02.1942 20-ы знішчальны авіяцыйны полк
25.01.1942 — 10.02.1942 32-гі знішчальны авіяцыйны полк
25.01.1942 — 30.03.1942 66-ы знішчальны авіяцыйны полк
02.12.1941 — 25.01.1942 706-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк
07.01.1942 — 22.05.1942 681-ы блізкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк
25.01.1942 — 30.03.1942 685-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк
09.05.1942 — 01.03.1943 880-ы змешаны авіяцыйны полк
28.02.1942 — 28.05.1942 359-я асобная авіяцыйная эскадрылля

Камандуючыя

Першага фарміравання

  • Аляксандр Нічыпаравіч Чэрнікаў (З 1939 года па 26.07.1940 года), генерал-маёр
  • Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў (03.1941 — 5.07.1941), генерал-маёр, армія расфармаваная

Другога фарміравання

Трэцяга фарміравання

  • Піліп Іванавіч Голікаў (01.11.1941 — 01.02.1942), генерал-лейтэнант
  • Ссср 10-Я Армія  Васіль Сцяпанавіч Папоў (02.02.1942 — 04.1944), генерал-маёр, з чэрвеня 1942 генерал-лейтэнант.
  • Васілій Дзмітрыевіч Кручонкін (04.1944 —), генерал-лейтэнант

Заўвагі

Літаратура

  • Десятая армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 157—158. — (Советская военная энциклопедия).
  • Михеенков, Сергей. Тайна безымянной высоты. 10-я армия в Московской и Курской битвах. От Серебряных Прудов до Рославля. 1941-1943. — М.: Центрполиграф, 2014. — 318 с. — (Забытые армии. Забытые командармы). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-05443-2..

Спасылкі

Tags:

Ссср 10-Я Армія Першае фарміраваннеСсср 10-Я Армія Другое фарміраваннеСсср 10-Я Армія Трэцяе фарміраваннеСсср 10-Я Армія КамандуючыяСсср 10-Я Армія ЗаўвагіСсср 10-Я Армія ЛітаратураСсср 10-Я Армія СпасылкіСсср 10-Я АрміяАб’яднанне (ваенная справа)Вялікая Айчынная вайнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУзброеныя Сілы СССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны СакрамэнтаўГрэцыяКарлес ПучдэмонНародны пісьменнік БеларусіПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Зыслаў востраўАстравецІдэяАлесь СавіцкіКамень МіцкевічаРамантызмЮзаф ЭльснерАлена Валер’еўна БраваСіднейскі оперны тэатрЧалпон-АтаІнструкцыя па транслітарацыіУсходняя ЕўропаМікалай Мікалаевіч ЧарняўскіПол БэранСлуцкЛявон Цімафеевіч БаразнаАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваУладзімір Пятровіч БутрамееўПадляшшаХайкуПрыслоўеВісарыён Рыгоравіч БялінскіБагуслаў РадзівілГомельская вобласцьУладзімір Уладзіміравіч СаулічРыгор АстапеняКампазіцыя (літаратуразнаўства)Праспект Пераможцаў (Мінск)Фолюш (Гродна)Спакойнага шчасця не зычу нікомуБоб ХоскінсЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіСяргей Якаўлевіч АземшаСінільная кіслатаДругая сусветная вайнаПраспект Незалежнасці (Мінск)Канфлікт у Судане (з 2023)Зязюля звычайнаяПраспект Жукава (Мінск)Пошукавая аптымізацыяТаль (механізм)Манумент Перамогі (Мінск)IRCПарнаграфіяНатуралізм (жывапіс)Кастусь КаліноўскіУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАтлант БаранавічыДранікіПаўлінкаБанк ДабрабытВікіАгульнанацыянальнае тэлебачаннеЗмітрок АстапенкаНавуковы стыльДва плюс дваЛеанід Дранько-МайсюкНігерыяШаўкоўніцаКіберпартызаныМіхась ПазнякоўЯн Павел IБрэсцкая вобласцьЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіПыласосГомельСтаражытнабеларуская літаратура🡆 More