Якаў Пінхусавіч Громер

Якаў Пінхусавіч Громер (10 жніўня 1879, Брэст-Літоўск — 11 красавіка 1933, Мінск) — вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі.

Доктар філасофскіх навук (1912). Прафесар.

Якаў Пінхусавіч Громер
Дата нараджэння 10 жніўня 1879(1879-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1933(1933-04-11) (53 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера аналітычная матэматыка, рэлятывісцкая фізіка
Месца працы Берлінскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Гётынгенскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Давід Гільберт, Альберт Эйнштэйн

Біяграфія

Я. П. Громер нарадзіўся ў Брэст-Літоўску. Атрымаў рэлігійную адукацыю. Да 1905 года займаўся вывучэннем Талмуда. У 1905—1907 гг. працаваў у Бернскім і Марбургскім універсітэтах. У 1907—1913 гг. вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1914 годзе пад кіраўніцтва Д. Гілберта абараніў доктарскую дысертацыю. У 1915—1927 гг. працаваў у Берліне асістэнтам у Альберта Эйнштэйна, узначальваў кафедру матэматыкі ў Берлінскім універсітэце. З 1928 года па рэкамендацыі Эйнштэйна прыняты прафесарам педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адначасова з 1931 года вядучы навуковы супрацоўнік у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР.

Хварэў на акрамегалію. Памёр 11 красавіка 1933 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Я. П. Громеру належаць навуковыя працы ў галіне матэматыкі (алгебра, тэорыя трансцэндэнтных функцый), агульнай тэорыі адноснасці, рэлятывісцкай механікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). У час працы ў Берліне Я. П. Громер прымаў удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па фізіцы і матэматыцы для школ Палесціны, дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Якаў Пінхусавіч Громер БіяграфіяЯкаў Пінхусавіч Громер Навуковая дзейнасцьЯкаў Пінхусавіч Громер ЛітаратураЯкаў Пінхусавіч Громер СпасылкіЯкаў Пінхусавіч Громер10 жніўня11 красавіка18791933Брэст-ЛітоўскДоктар філасофскіх навукМінскПрафесарРэлятывісцкая фізіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Якуб КоласРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)РэзюмэБаявік (кінажанр)Міхаіл БачылаЦім СкарэнкаБараўПубліцыстычны стыльРуская моваПотэрЯн ПятроўскіГвінеяБаранавічыБабінавічы (Лёзненскі раён)JavaScriptНаша Ніва (1991)XMPPБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Білінгвізм27 сакавікаТ-44Вуліца Дворышчы (Мінск)СамоБеларусы РасііПрызнанне Галадамору генацыдам1969ГарнішКароткая гісторыя БеларусіНурагаМянтузМікола ГусоўскіКаласы пад сярпом тваімЯрдЛюдовік XIБароўка (Лепельскі раён)Песня пра зубраПаўстанне 1863—1864 гадоўБеларускі нацыянальны касцюмНазоўнікКалінінградБеларускі нацыяналізмАсіміляцыя (мовазнаўства)Гана30 сакавікаГісторыя беларускай мовыКічэрНікала Леанар Садзі КарноПарэчкіКрывічыТворны склонЧэхіяБарань (Барысаўскі раён)СакавікСанкт-ПецярбургКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаВера Аляксандраўна Палякова-МакейСкірмунтыКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўГеоргій МарчукДжон Рональд Руэл ТолкінГрэцыяЯн ПазнякРасійская акупацыя КрымаУННВШвагерПольская моваДарожныя знакі БеларусіЗавеі, снежань29 красавікаАмністыя (фільм)Вялікдзень (народная традыцыя)Старабеларуская моваІзяславічы ПолацкіяЛапландыяКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)6🡆 More