Культура Эрлітоу (кіт.: 二里頭文化) — археалагічная культура бронзавага веку на поўначы Кітая ў рэчышчы Хуанхэ.
У кітайскай гістарыяграфіі атаесамляецца з дынастыяй Ся. Найбольш пашыраная перыядызацыя: 1900 да н.э. — 1500 да н.э. У 2007 г. была прапанавана перыядызацыя 1750 г. да н.э. — 1530 да н.э.
Эрлітоу Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Усходняя Азія | |||
Лакалізацыя | паўночны Кітай | |||
Датаванне | 1900 да н.э. — 1500 да н.э. | |||
Носьбіты | кітайцы | |||
Тып гаспадаркі | сельская гаспадарка | |||
Пераемнасць | ||||
| ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культура Эрлітоу атрымала сваю назву па найменню помніка, адкрытага ў 1959 г. у правінцыі Хэнань. У ім былі знойдзены рэшткі двух палацаў, жылы квартал, ганчарныя і бронзавыя майстэрні, печы і магільні. З самога пачатку раскопак помнік Эрлітоу атаесамляўся са сталіцай дынастыі Ся. У нашы дні прынята лічыць, што ён адносіцца да позняга перыяда Ся або адначасова да Ся і ранняй дынастыі Шан.
Храналогія развіцця культуры Эрлітоу распрацавана на аснове храналогіі помніка Эрлітоу. Прынята вылучаць некалькі перыядаў яго існавання:
Апошні перыяд супадае з пачаткам існавання культуры Эрліганг.
Галоўным заняткам насельніцтва была сельская гаспадарка. Вырошчвалі звычайнае проса, бабовыя, каля 1600 г. да н. э. сталі вырошчваць пшаніцу. Большасць жывёльных рэштак належаць свойскім каровам, свінням, авечкам. Косткі дзікіх аленяў трапляюцца значна радзей.
Для культуры Эрлітоу характэрны ўрбанізацыя і змена структуры паселішчаў у параўнанні з Луншань. Мяркуецца, што змены паказваюць на ўзнікненне цэнтралізаванага палітычнага і эканамічнага кантролю. Адзін вялікі гарадскі цэнтр дамінаваў над меншымі цэнтрамі і вёскамі ў вельмі шырокім рэгіёне. Стылі керамікі сталі болей аднастайнымі, што сведчыць пра ўзмацненне рамеснай спецыялізацыі і стандартызацыі вытворчасці.
Пра сацыяльнае распластаванне грамадства кажа тое, што ў дапаўненне да нефрыту, які з’яўляўся традыцыйным сродкам высокага сацыяльнага становішча з часоў неаліту, статуснымі сімваламі сталі вырабы з бронзы, пераважна зброя і рытуальныя пасудзіны. Вытворчасць бронзы базіравалася ў сталіцы. Яна магла стаць галіной, кантралюемай дзяржавай. У пахавальным інвентары з’явіліся такія прадметы раскошы, як ракавіны малюскаў з Індыйскага акіяну, бронзавыя падвескі, артэфакты з дэкарацыямі, болей характэрнымі для Сярэдняй Азіі, што дэманструе абмен на далёкія дыстанцыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эрлітоу (культура), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.