Эніа Марыконэ

Эніа Марыконэ (італ.: Ennio Morricone, 10 лістапада 1928, Рым — 6 ліпеня 2020, Рым) — італьянскі кампазітар, кінакампазітар, аранжоўнік і дырыжор.

У асноўным пісаў музыку для кіно і тэлебачання. Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай». Лаўрэат прэміі «Оскар» 2007 года за выдатныя заслугі ў кінематографе, васьміразовы лаўрэат нацыянальнай кінапрэміі Італіі «Давід ды Данатэла» за найлепшую музыку да фільма. Эніа стаў вядомым па ўсім свеце за стварэнне музыкі да спагеці-вестэрнаў, знятых Серджа Леонэ, уключаючы «За прыгаршчу долараў» (1964), «На некалькі долараў больш» (1965), «Добры, дрэнны, злы» (1966), «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (1968), «За прыгаршчу дынаміту» (1971) і «Мяне клічуць Ніхто» (1973).

Эніа Марыконэ
Ennio Morricone
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Эніа Марыконэ на Канскім кінафестывалі 2007 года.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 лістапада 1928(1928-11-10)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2020(2020-07-06)[…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Mario Morricone[d]
Жонка Maria Travia[d]
Дзеці Андрэа Марыконе[d] і Giovanni Morricone[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Goffredo Petrassi[d]
Прафесіі дырыжор, піяніст, кінакампазітар, аранжыроўшчык, кампазітар, трубач, музыкант, музычны прадзюсар
Інструменты фартэпіяна і труба
Жанры музыка да фільма[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
enniomorricone.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся у сям’і прафесійнага джазавага трубача Марыа Марыконэ і хатняй гаспадыні Ліберы Рыдольфі. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Калі Марыконэ споўнілася 9 гадоў, ён паступіў у кансерваторыю Святой Чэчыліі ў Рыме, дзе правучыўся ў агульнай складанасці 11 гадоў, атрымаўшы 3 дыпломы — па класе трубы ў 1946 годзе, па класе аркестра (фанфар) у 1952 годзе і па класе кампазіцыі ў 1953 годзе.

Калі Марыконэ споўнілася 16 гадоў, ён заняў месца другой трубы ў ансамблі Альберта Фламіні, у якім раней граў яго бацька. Разам з ансамблем Эніа падпрацоўваў, граючы ў начных клубах і гатэлях Рыма. А годам пазней Марыконэ уладкаваўся ў тэатр, дзе прапрацаваў адзін год музыкантам, а потым тры гады кампазітарам. У 1950 годзе ён пачаў аранжаваць песні папулярных кампазітараў для радыё. Апрацоўкай музыкі для радыё і канцэртаў ён займаўся да 1960 года, а ў 1960 годзе Марыконэ пачаў аранжаваць музыку для тэлешоў.

Пісаць музыку да фільмаў Марыконэ пачаў толькі ў 1961 годзе, калі яму было 33 гады. Ён пачаў з італьянскіх вестэрнаў, з жанру, з якім цяпер трывала асацыюецца яго імя. Шырокая вядомасць прыйшла да яго пасля працы над фільмамі яго былога аднакласніка, рэжысёра Серджа Леонэ.

З 1964 Марыконэ працаваў у гуказапісвальнай кампаніі «RCA», дзе аранжаваў сотні песень для такіх знакамітасцяў, як Джані Марандзі, Марыа Ланца, Міранда Марціна і іншых.

Праславіўся ў Еўропе, Марыконэ быў запрошаны для працы ў галівудскім кінематографе. У ЗША Марыконэ напісаў музыку для фільмаў такіх вядомых рэжысёраў, як Джон Бурмен, Вольфганг Петэрсен, Бары Левінсан, Тэрэнс Малік, Раман Паланскі, Олівер Стоўн, Браян Дэ Пальма, Майк Нікалс, Джон Карпентэр і іншых. Адметную музыку ўключаюць фільмы «Які выганяе д’ябла 2» (1977), «Дні жніва» (1978), «Нешта» (1982), «Недатыкальныя» (1987), «Ваенныя страты» (1988), «Багсі» (1991), «На лініі агню» (1993), «Выкрыццё» (1994), «Воўк» (1994), «Булварт» (1998) і «Місія на Марс» (2000).

Зноскі

  • Ennio Morricone // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.lefigaro.fr/musique/le-compositeur-ennio-morricone-fidele-collaborateur-de-sergio-leone-est-mort-20200706
  • https://www.lavanguardia.com/cultura/20200706/482146286629/ennio-morricone-muere-compositor-roma-91-anos.html
  • https://www.reuters.com/article/people-morricone/italian-composer-ennio-morricone-dies-report-idUSR1N2CT01N
  • Vale Ennio Morricone: a master composer with breathtaking musical range — 2020. Праверана 3 верасня 2022.
  • а б (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2020.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эніа Марыконэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    10 лістапада192820206 ліпеняІтальянская моваДобры, дрэнны, злыДырыжорКампазітарКіноОскарРымСерджа ЛеонэСпагеці-вестэрн

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Юрась СвіркаПа што ідзеш, воўча?ЯварГрамадскі набытакГродзенская вобласцьПастава на каленяхТочка BYЗямля пад белымі крыламіЭндрэ ДаманаўскіГеаграфічныя каардынатыЯндэксПестаФК МіланАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукКалядыБеларускі нацыянальны касцюмРасійская імперыяuknytРыгор БарадулінРымска-Каталіцкая ЦаркваСцяг ІрландыіХайбер-ПахтунхваПаўночная КаралінаЖалезаРаберту РывелінуФК Рубін КазаньЛодзьРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііАндрэй МакаёнакГанімед (спадарожнік)Злучаныя Штаты АмерыкіІван МележРазалінд Франклін.mcКуклічы (Свіслацкі раён)ВялікабрытаніяВыклічнікБаба-Яга120-я зенітна-ракетная брыгадаІсламская дзяржаваАўстра-ВенгрыяМікола ХведаровічСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Алесь АдамовічEdisonPtsТэрмінСяргей Яўгенавіч ПукстАда ЛаўлейсПлаваннеПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Франчэска V д’ЭстэГісторыя БеларусіБеларуская энцыклапедыяПрыметнікПадобнасць (геаметрыя)Алесь Уладзіміравіч РашчынскіМарына Вітальеўна ВасілеўскаяУільям Джэксан ГукерНіл ГілевічМонатэізмПінхас ПалонскіРодны склонДагавор аб космасеЯфім Якаўлевіч БеленькіЖак-Луі Давід.tgУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Дудка беларускаяIva SativaАркадзь КуляшоўБарацінскі раён🡆 More