Эмануэль Шыканедэр (ням.: Emanuel Schikaneder, народжаны Johann Joseph Schikaneder — Іаган Іозеф Шыканедэр; 1 верасня 1751, Штраўбінг, Баварыя — 21 верасня 1812, горад Вена, Аўстрыйская імперыя) — нямецкі оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст.
Найбольш вядомы як лібрэтыст оперы «Чароўная флейта» В. А. Моцарта.
Эмануэль Шыканедэр | |
---|---|
Emanuel Schikaneder | |
імпрэсарыё, драматург, спявак, акцёр | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Joseph Schikaneder |
Род дзейнасці | оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, лібрэтыст |
Дата нараджэння | 1 верасня 1751 |
Месца нараджэння | Штраўбінг, Баварыя |
Дата смерці | 21 верасня 1812 (61 год) |
Месца смерці | Вена, Аўстрыйская імперыя |
Грамадзянства | |
Жонка | Eleonore Schikaneder[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыблізна ў 1773 годзе, Шыканедэ дэбютаваў у складзе тэатральнай трупы Мосера, якая ставіла, акрамя опер, фарсы і зінгшпілі. У 1777 годзе ён ажаніўся з актрысай гэтай трупы, Элеанорай Арт. У тым жа годзе ён удала сыграў Гамлета ў пастаноўцы ў Мюнхене. У 1778 годзе Шыканедэр стаў кіраўніком сваёй уласнай трупы. У 1780 годзе падчас гастроляў у Зальцбургу ён пазнаёміўся з Моцартам.
Пачынаючы з 1785 Шиканедер выступае ў Кернтнертор-тэатры ў Вене, працягваючы працаваць і ў Зальцбургу. У 1789 годзе трупа Шыканедэра ў Theater auf der Wieden, у прыгарадзе Вены. Пастаноўкі трупы, у тым ліку і опера Моцарта «Выкраданне з сераля», маюць вялікі поспех у публікі. Шыканедэр таксама ставіць шэраг опер на казачныя народныя сюжэты, часта выкарыстоўваючы для гэтага складаныя тэхнічныя рашэнні.
Кульмінацыяй серыі казачных опер стала «Чароўная флейта» з музыкай Моцарта. Лібрэта было напісана Шыканедэрам, які выкарыстаў разам з традыцыйным сюжэтам шэраг масонскіх знакаў. Сам Шыканедэр сыграў у прэм’ернай пастаноўцы Папагена.
Эмануэль Шыканедэр на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эмануэль Шыканедэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.