Эканоміка Мексікі

Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці.

Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінай і новай сілай. Па агульным аб’ёме ВУП (каля 2,5 млрд паводле ППЗ у 2018) Мексіка сёння займае 11 месца ў свеце, пераўзыходзячы Канаду і не саступаючы Італіі. Многія аналітыкі лічаць, што ў сярэдзіне ХХІ стагоддзя Мексіка перамясціцца на 5-7 месца. ВУП на душу насельніцтва — адзін з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы (каля 20 000 долараў). Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗША. На ЗША прыходзіца каля 70 % мексіканскага экспарту і 55 % імпарту. У 1994 Мексіка першай з лацінаамерыканскіх краін была прынятая ў АЭСР, што робіць гонар яе гаспадарцы, нягледзячы на тое, што Мексіка па ключавых паказчыках — другая з канца ў АЭСР пасля Чылі. Каля 20 % насельніцтва краіны жыве за рысай беднасці.

Прамысловасць

Здабыўная

У здабыўной прамысловасці традыцыйна развітая здабыча каляровых металаў: срэбра, паліметалічных руд, сурмы, ртуці. Здабываюцца жалезная руда, сера, флюарыт (Мексіка — адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў плавікавага шпату). Па здабычы нафты ў 2016 годзе (2,2 млн барэляў у дзень) Мексіка займала 14 месца ў свеце.

Апрацоўчая

Эканоміка Мексікі 
ГеаТЭС Azufres III

Краіна валодае шматгаліновай прамысловасцю, якая грунтуецца на багатай сыравіннай базе і вялікіх рэзервах таннай працоўнай сілы. Аснову энергетыкі складаюць нафта і прыродны газ. Большая частка электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС. На прамысловай аснове дзейнічаюць геатэрмальныя і сонечныя станцыі.

У апрацоўчай прамысловасці найвялікшая роля машынабудавання, у структуры якога выдзяляюцца:

  • традыцыйнае аўтамабілебудаванне. Мексіка збірае аўтамабілі амерыканскіх, японскіх і еўрапейскіх марак для аб’ёмістага ўнутранага рынку і экспарту ў ЗША ды краіны Цэнтральнай Амерыкі. Па агульнай вытворчасці аўтамабіляў (4 млн у 2017) Мексіка займае сёмае месца ў свеце і пры захаванні тэмпаў росту ў 2018 мусіць абысці прызнанага лідара — Паўднёвую Карэю. Па вытворчасці грузавых аўтамабіляў Мексіка ўваходзіць у тройку сусветных лідараў.
Эканоміка Мексікі 
Мексіканская электроніка, Meebox,2011
  • інавацыйная электроніка. З пачатку нашага стагоддзя галіна электронікі дэманструе бурны рост. Мексіка займае шостае месца ў свеце па вытворчасці прадукцыі элетронікі і электратэхнікі: тут робяць планшэты, смартфоны, камп’ютары вядомых брэндаў. У 2011 годзе Мексіка экспартавала прадукцыі электронікі на 71 млрд долараў, што складала 30 % яе экспарту.

Буйныя нафтаперапрацоўчыя цэнтры сфарміраваліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва.Нафтаперапрацоўка развіта недастаткова: з’яўляючыся адным з найбуйнейшых сусветных экспарцёраў нафты, Мексіка імпартуе нафтапрадукты. Традыцыйна развітыя цэментная, лёгкая, харчовая прамысловасць.

Сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы пераважае раслінаводства — кукуруза, рыс, фасоля, пшаніца, памідоры (асноўныя прадукты харчавання); экспартнае значэнне маюць соя, бавоўнік, кава, трапічная садавіна (цытрусавыя, манга, ананасы, папайю). Жывёлагадоўля прадстаўлена ў асноўным развядзеннем буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку. Ва ўзбярэжных раёнах атрымала развіццё рыбалоўства. Развітыя лесанарыхтоўкі.

Транспарт

Асноўную ролю ў перавозках грузаў і пасажыраў адыгрывае аўтамабільны транспарт (паўночная і цэнтральная часткі краіны). Галоўныя чыгуначныя магістралі перасякаюць краіну з поўначы на поўдзень і злучаюць гарады Мексікі з ЗША. Мексіка знаходзіцца на скрыжаванні паветраных шляхоў з Паўночнага ў Паўднёвае паўшар’е. Густая сетка нафта- і газаправодаў злучае месцы здабычы з цэнтрамі перапрацоўкі і выкарыстання.

Зноскі

Літаратура

  • Геаграфія мацерыкоў і краін : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / А. А. Зыль [і інш.] ; пад рэд. П. С. Лопуха ; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — 230 с. : іл. ISBN 978-985-03-2206-7..


Tags:

Эканоміка Мексікі ПрамысловасцьЭканоміка Мексікі Сельская гаспадаркаЭканоміка Мексікі ТранспартЭканоміка Мексікі ЛітаратураЭканоміка МексікіІталіяАрганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіццяВУПКанадаМексікаНАФТАСусветны банкЧылі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Тураўскае княстваСтаражытнаруская моваРаманчуковэMacOSДзьмухавецНовы замак (Гродна)Мыкалаіўка (Канатопскі раён)Беларуская краёвая абаронаПомнік Якубу Коласу (Мінск)26 красавікаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКанстытуцыйная камісія (2021)ЗямляА хто там ідзе?Беларускі лацінскі алфавітУладзімір НякляеўБагачКалгасБеларуская фанетыкаЭль-НіньёПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінНавум Якаўлевіч ГальпяровічАлаіза ПашкевічТэорыя адноснасціДом урада (Мінск)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўГрунвальдская бітваАперацыя «Баграціён»БурыкыСалавёвэ (Ясынувацкі раён)УярПрыметнікВасіль Аляксеевіч ЖуковічАдвечным шляхамДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьУвасабленнеКастусь КаліноўскіБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньbyovqБібліяПалеская вобласцьЗмітрок БядуляБеларуская дыяспараМужыцкая праўдаПастава на каленяхБеларуская энцыклапедыяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Буры мядзведзьЭякуляцыяВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Міндэльскае зледзяненнеСэквіл (Нью-Брансуік)ПрыпяцьКрасная Гара (Краснагорскі раён)Плошча Свабоды (Мінск)Максім ГарэцкіМагіла льва (паэма)Іван НавуменкаВерлібрЯнка МаўрПаца-ВацаНароднікіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьРэч ПаспалітаяПлошча Незалежнасці (Мінск)МіндоўгПомнік літары «Ў»Плешчыцы (Пінскі раён)Дзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаТарашкевіцаЛабараторныя ўмовыСінонімыКісларод🡆 More