Шумен: горад у Балгарыі

Шу́мен (балг.: Шумен), Шумла (турэцк.: Šumla) — эканамічны, транспартны, турыстычны і культурны цэнтр Паўночна-Усходняй Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Шуменскай вобласці і абшчыны Шумен.

Знаходзіцца на двух берагах ракі Паройны, у 90 км на захад ад Варны. Насельніцтва горада — 89,7 тыс. жыхароў.

Горад
Шумен
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Шумен: Гісторыя, Дэмаграфія, Бягучы стан
Краіна
Вобласць
Абшчына
Шумен
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Калараўград
Плошча
  • 136,358 км²
Вышыня цэнтра
184 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
89,7 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 54
Паштовы індэкс
9700
Аўтамабільны код
H
Афіцыйны сайт
Шумен на карце Балгарыі
Шумен (Балгарыя)
Шумен
Шумен (Балгарыя)
Шумен
Шумен: Гісторыя, Дэмаграфія, Бягучы стан
Цэнтр горада
Шумен: Гісторыя, Дэмаграфія, Бягучы стан
Шуменская крэпасць

Гісторыя

Шумен — стары крапасны горад. Яго ўзнікненне і развіццё звязаны з яго крэпасцямі ва ўсходняй частцы Шуменскага плато. Вядомая Шуменская крэпасць будавалася 6 асноўных перыядаў: фракійскі, рымскі, ранневізантыйскі, перыяды Першага і Другога балгарскіх царстваў і асмана-турэцкі. Першае паселішча ў рэгіёне з’яўляецца каля XII стагоддзя да н.э.

Разам з Пліскай і Праславам, Шумен быў старабалгарскім умацаваннем з VII—X стагоддзяў, які развіўся ў феадальны горад з замкам і ўнутранай крэпасцю, з вялікай колькасцю цэркваў, майстэрняў (XII—XIV стагоддзя н.э.). Тут быў знойдзены надпіс цара Івана Шышмана (1371—1395 гг.), які сведчыць пра візіт цара ў Шумен.

Упершыню горад згадваецца як Сімеоніс у 1153 годзе арабскім падарожнікам аль-Ідрысі. У XII—XIV стагоддзях Шумен быў значным ваенным, адміністрацыйным і эканамічным цэнтрам, пераўзыходзячы нават старую балгарскую сталіцу Праслаў.

У 1388 годзе горад патрапіў пад турэцкую ўладу. У 1444 годзе Шуменская крэпасць была ўзята і разбурана крыжакамі пад камандаваннем польска-літоўскага караля Уладзіслава ІІІ, але горад працягваў сваё развіццё каля падножжа Шуменскага плато.

Падчас руска-турэцкіх войнаў XVIII-XIX стагоддзяў ён быў пераўтвораны ў добра ўмацаваны ваенны горад з вялікім гарнізонам.

Шумен лічыцца культурнай сталіцай балгарскага нацыянальнага адраджэння ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта было звязана з інтэнсіўным эканамічным ростам горада. Падчас турэцкага валадарства Шумен быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам Дунайскага вілаета. Купцы з Шумена мелі свае канторы ў Стамбуле, Бухарэсце, Вене і Лейпцыгу. Горад ператварыўся ў адзін з асноўных цэнтраў апрацоўкі медзі і медных пасудзін, скуры і скураных вырабаў, якія прадаваліся за мяжу.

У сярэдзіне XIX стагоддзя нямецкі маршал Мольтке ўдзельнічаў ва ўмацаванні Шуменскай крэпасці. Паводле яго слоў, яна стала непрыступнай, і туркі назвалі яе «Магілай няверных». Пяцідзесяцітысячны гарнізон практычна не прыняў ніякага ўдзелу ў час руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. Рускія вызваленчыя войскі ўвайшлі ў Шумен у ліпені 1878 года.

Пасля вызвалення Балгарыі ад Асманскай імперыі горад прыйшоў у заняпад з-за страты значэння на рынку рамеснікаў, перасялення туркаў з Шумена і з’яўлення параўнальна танных і высакаякасных заходніх тавараў.

Пасля падаўлення венгерскага і польскага вызваленчых паўстанняў правадыры нацыянальна-вызваленчых рухаў эмігравалі ў Асманскую імперыю і знаходзіліся каля года менавіта ў Шумене на чале з кіраўніком венгерскай рэвалюцыі Лаяшам Кошутам. Тут некаторыя польскія арыстакраты прынялі іслам. У Шумен еўрапейская арыстакратыя прыўнесла свае норавы, еўрапейскую моду і культуру.

Упершыню ў Балгарыі тут прагучалі полька і мазурка, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя венгерскі эмігрант Міхай Шафран сфарміраваў першы балгарскі сімфанічны аркестр. У яго склад увайшлі першы балгарскі кампазітар і драматург Добры Войнікаў і першы драматург і пісьменнік Васіл Друмеў — будучы мітрапаліт Тырнаўскі, які пазней скончыў Адэскую семінарыю. У Шумене адбылося і першае драматычнае прадстаўленне; быў заснаваны балгарскі культурны цэнтр, які меў бібліятэку і чытальную залу.


Дэмаграфія

Год Насельніцтва
1985 100 050
1992 93 390
2000 94 489
2005 86 774
2010 86 824

Бягучы стан

Цяпер Шумен — буйны прамысловы цэнтр. Прамысловасць ахоплівае чатыры асноўныя галіны: машынабудаванне, апрацоўку каляровых металаў, хімічную і харчовую прамысловасць.

У горадзе знаходзіцца піваварны завод «Шуменска піва», які належыць карпарацыі Carlsberg Group.

Таксама Шумен — вядомы вінаградарскі цэнтр. Але акрамя вінаграда, тут вырошчваюцца тэхнічныя і збожжавыя культуры, гародніна і садавіна.

Эканоміка

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Шумен ГісторыяШумен ДэмаграфіяШумен Бягучы станШумен ЭканомікаШумен ЛітаратураШумен СпасылкіШуменБалгарская моваВарнаТурэцкая моваШуменская вобласць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АленаГанаровыя грамадзяне ПолацкаБарыс Іванавіч СачанкаДзядыКастусь КаліноўскіРагнеда РагвалодаўнаРасіяМірскі замакЭлектронікаМы ідзём шырокімі паляміbyovqГедзімінДудка беларускаяГенадзь ТумашБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Казахстан28 красавікаПраспект Пераможцаў (Мінск)Кастрычніцкая рэвалюцыяДзеепрыслоўеУладзімір Аляксеевіч АрлоўКрывічыВіктар КазькоМінскі метрапалітэнBingXЗаходняя БеларусьЧарнаярскі раёнЛінейны карабельСправа «Армія з народам»Габелен векуПлошча Перамогі (Мінск)ПрыродаGoogle searchКобрынскі раёнПеракладПеснярыГаўрыіла (Глухава)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічСаюз беларускіх пісьменнікаўУкраінаЧыгуначны вакзалРаман Аляксандравіч СкірмунтПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ігар Хведаравіч СідарукПурпурны колерСхема БЧБАлесь БачылаМашэкаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаПалавы актВайнаМы, беларусыФрунзенскі раён (Мінск)МоваМастацкая літаратура (выдавецтва)Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаkrjscГеоргій МарчукАляксандр Аляксандравіч ВіхорЖукіўка (Канатопскі раён)Янка КупалаХрыстос прызямліўся ў ГародніЗайменнікОрдэн «Знак Пашаны»КалізейГродзенская вобласцьМарат Сяргеевіч МаркаўAv.byУННВПласт ГаліцынаФаціма Зайнулінаўна ГабітаваАндрэй Аляксандравіч Уцюрын🡆 More