«Чорны замак Альшанскі» — 2-х серыйная гістарычная драма, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 годзе паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча.
Рэжысёр Міхаіл Пташук. Мастак-пастаноўшчык Валерый Назараў.
Чорны замак Альшанскі | |
---|---|
Черный замок Ольшанский | |
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях | |
Аператар | Таццяна Логінава |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 127 хвіл. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1984 |
IMDb | ID 0452761 |
У ролях: Віктар Яўграфаў, Рыманта Крылавічутэ, Эдуард Марцэвіч, Леанід Маркаў, Генадзь Гарбук, Стасіс Петронайтыс, Юрый Кацін-Ярцаў, Ігар Васільеў, Віктар Лебедзеў, Міхаіл Мацвееў, Здзіслаў Стома, Ніна Розанцава, Пётр Юрчанкоў, Юрый Ступакоў, Аляксандр Рахленка, Іван Мацкевіч і інш.
1611 год. Магутны і найбагацейшы ў Беларусі род князёў Альшанскіх раптам падупадае. Скарбы роду апынаюцца замураванымі ў адной з вежаў радавога замка. Апошні з князёў Альшанскіх хавае завяшчанне пра месцазнаходжанне скарбу ў вокладку кнігі.
Гэта кніга, пройдучы праз стагоддзі, становіцца ўжо ў наш час цэнтрам ланцуга падзей… дзіўных, загадкавых і крывавых.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Чорны замак Альшанскі (фільм), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.