Хедзі Ламар

Хедзі Ламар (англ.: Hedy Lamarr, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер (ням.: Hedwig Eva Maria Kiesler); 9 лістапада 1914 — 19 студзеня 2000) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская актрыса кіно, а таксама вынаходніца.

Хедзі Ламар
англ.: Hedy Lamarr
Хедзі Ламар
Хедзі Ламар у фільме МГМ «Райскае цела», 1944
Дата нараджэння 9 лістапада 1914(1914-11-09)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2000(2000-01-19)[…] (85 гадоў)
Месца смерці Арланда, Фларыда, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Emil Kiesler[d]
Маці Gertrud Kiesler[d]
Муж Friedrich Mandl[d][…], Gene Markey[d][…], John Loder[d][…], Teddy Stauffer[d][…], W. Howard Lee[d] і Lewis J. Boies[d]
Дзеці James Loder[d], Anthony Loder[d] і Denise Loder-DeLuca[d]
Прафесія
Кар’ера 1930—1958
Узнагароды
IMDb ID 0001443
hedylamarr.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Асабістае жыццё і здымкі ў кіно

Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям'і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).

Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату.

Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў акторкі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі). Новы віток кар'еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.

За сваю кар'еру ў Галівудзе акторка згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з'яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).

Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.

У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild) і Cy Rice. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold) і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс.

Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.

Зноскі

  • Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 студзеня 2020.
  • Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 31 студзеня 2020.
  • Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 студзеня 2020.
  • Hedy Lamarr // Brockhaus Enzyklopädie
  • Find a Grave — 1996. Праверана 31 студзеня 2020.
  • а б Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
  • Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 31 студзеня 2020.
  • NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
  • а б в г Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 мая 2022.
  • The IndependentBritain: 1986. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
  • а б Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
  • а б в NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
  • а б WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 1 лютага 2020.
  • а б Ирина Марголина. Синий чулок. Сеанс (9 ноября 2014). Праверана 10 лістапада 2014.
  • Leo Guild в базе данных IMDb
  • Cy Rice в базе данных IMDb
  • «Hedy Lamarr Loses Suit to Halt Book», The New York Times, 27 September 1966, p. 74
  • Gene Ringgold в базе данных IMDb
  • «Lamarr Autobiography Prompts Plagiarism Suit», The New York Times, 7 February 1967, p. 18 (Article Preview)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Хедзі Ламар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Хедзі Ламар БіяграфіяХедзі Ламар ЛітаратураХедзі Ламар СпасылкіХедзі Ламар19 студзеня191420009 лістападаАктрысаАнглійская моваАўстрыйцыНямецкая мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Аперацыя «Баграціён»Нацыянальная бібліятэка БеларусіЛарыса ГеніюшТураўскае княстваОрдэн «Знак Пашаны»Жукіўка (Канатопскі раён)Юрка Голуб30 красавікаТэмнэКастусь ЖукА2020СалігорскМіхась БашлакоўЭўкарыётыМікіта Сяргеевіч Крыўцоў21vek.byПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Маскоўская вобласцьСаюз беларускіх пісьменнікаўНароўляБеларуская міфалогіяБеларуская Народная РэспублікаМарат Сяргеевіч МаркаўБеларускі народны фронт «Адраджэньне»ПрыродаНарысДзяржаўная прэмія БССРБеларуская ВікіпедыяРымскі форумСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАндрэй Паўлавіч ХудыкВаўкалакАлесь ПетрашкевічГамеланРыгор БарадулінМар’ян ДуксаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)МіндоўгПімен ПанчанкаХатыньДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуГенадзь Васільевіч КастырчанкаПурпурны колерЛірыкаРуская моваСяргей Аляксандравіч ПадсасонныІван ЧыгрынаўГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінВіцебскДом урада (Мінск)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтЧарнобыльская катастрофаСпіс вуліц МінскаШчасцеПінская шляхта (п’еса)МастурбацыяЗалаты КупідонМы ідзём шырокімі паляміNode.jsІван НавуменкаJava (мова праграмавання)Партызанскі праспект (Мінск)Рэкі і каналы БеларусіАляксандр II (імператар расійскі)Санкт-Пецярбургская біржаКнігаўкаВера Аляксандраўна Палякова-МакейГрыбыЗаходняя БеларусьБеларуская энцыклапедыяЛюдзі на балоце (фільм)🡆 More