Хвядос Сяргеевіч Шынклер

Хвядос Сяргеевіч Шынклер (22 верасня 1903, Заслаўе, цяпер Мінскі раён — 25 кастрычніка 1942, фронт пад Сталінградам) — беларускі празаік, драматург і сцэнарыст.

Адзін з пачынальнікаў урбаністычнай тэмы ў беларускай літаратуры. Псеўданімы: Сяргееў; Шынклер Кв.; Явар; Явар Хв.; Явар Хвядос; Явар Я.

Хвядос Сяргеевіч Шынклер
Хвядос Сяргеевіч Шынклер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 верасня 1903(1903-09-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1942(1942-10-25) (39 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, сцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). З 1919 працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929—1931 — супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобл.

Дэбютаваў допісамі ў газеты ў 1922. Першае апавяданне надрукаваў у 1928. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».

Напісаў п'есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю. Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.

Зноскі

Літаратура

Хвядос Сяргеевіч Шынклер 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

1903194222 верасня25 кастрычнікаВалгаградДраматургЗаслаўеМінскі раёнПрозаСцэнарыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

УННВПыласосУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУГалоўная старонкаРыгор БарадулінПацукіКіраўнікі МінскаКупалінка (песня)Альфрэд Ізідор РомерМарская міляЛотацьЧасціны мовыБеларуская Народная РэспублікаІван ШамякінГарантала (правінцыя)Ян ЧачотКазімір Вікенцьевіч КамейшаМінская вобласцьПапараць-кветкаВульваПраспект Пераможцаў (Мінск)КупаллеГрамадскі набытакПрыслоўеПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Курган СяброўстваСюй ХауцзэРыфмаВадзянікБіялагічная зброяЯўген Мікалаевіч ВорсінАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Магіла льва (паэма)Прастрэл шыракалістыВянок (зборнік)Пятро ВасючэнкаАркадзь Сцяпанавіч ЛялейФерэнц ЛістБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіБеларусыСкланеннеУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Дзве душыVII Усебеларускі народны сходПінскПаскаБеларуская ВікіпедыяЭль-НіньёКангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіМолат (гурт)Зубр у Беларусі20221xbetКрайнія пункты БеларусіПолацкНасельніцтва БеларусіНідэрландская моваЗеляночыГарады БеларусіКорнуал (Антарыа)ЗдароўеТочка BYЧарнобыльскі шляхАтамная арбітальГотфрыд ЛейбніцСправа «0 праміле»Вань (прозвішча)Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Канстытуцыйная камісія (2021)МаладзечнаМіхась СтральцоўГеаграфія БеларусіВыручкаМагілёў🡆 More