2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум

Канстытуцыйны рэферэндум у Харватыі прайшоў 1 снежня 2013 года для ўхвалення ўнясення папраўкі ў Канстытуцыю Харватыі, паводле якой шлюб павінен вызначацца як саюз паміж мужчынам і жанчынай, што, такім чынам, азначае фактычную забарону аднаполых шлюбаў.

Канстытуцыйны рэферэндум
Ці ўхваляеце Вы ўнясенне папраўкі ў Канстытуцыю РХ, паводле якой шлюб з'яўляецца пажыццёвым саюзам жанчыны і мужчыны?
харв.: Jeste li za to da se u Ustav RH unese odredba po kojoj je brak životna zajednica žene i muškarca?
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Так 946 433 66.28%
Не 481 534 33.72%
Сапраўдных галасоў 1 427 967 99.38%
Несапраўдных галасоў 8 868 0.62%
Усяго галасоў 1 436 835 100.00%
Яўка 37.9%
Электарат 3 791 000
Вынікі паводле акруг
2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум
     За     Супраць

За папраўку да Канстытуцыі выказалася 66 % выбаршчыкаў пры яўцы 38 %.

Кантэкст

Прапанова аб вынясенні пытання аб вызначэнні паняцця шлюбу на рэферэндум было ўнесена каталіцкай ініцыятыўнай групай «У імя сям'і» (харв.: U ime obitelji), якая сабрала больш за 700 тысяч подпісаў, неабходных для яго правядзення. Паводле слоў прадстаўнікоў руху «У імя сям'і», збор подпісаў для правядзення рэферэндуму быў распачаты пасля з'яўлення чутак пра намер улад узаконіць у краіне аднаполыя шлюбы.

8 лістапада 2013 года парламент Харватыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму: 104 з 151 дэпутата выказаліся за яго правядзенне, 13 чалавек выказаліся супраць і пяць парламентарыяў устрымаліся.

Кампанія

2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум 
Стэнды руху «У імя сям'і» ў Заграбе
2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум 
Плакат кампаніі за канстытуцыйную папраўку
2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум 
Плакат кампаніі супраць канстытуцыйнай папраўкі

Паводле слоў прэм'ер-міністра Харватыі Зорана Міланавіча, рэферэндум ставіць пад пагрозу права людзей на шчасце і выбар. Урад краіны, праваабарончыя арганізацыі і шэраг грамадскіх дзеячаў выказаліся супраць правядзення рэферэндуму і заклікалі людзей галасаваць супраць забароны аднаполых шлюбаў. Прэзідэнт краіны Іва Ёсіпавіч назваў рэферэндум непатрэбным і прагаласаваў «Не» на пытанне рэферэндуму.

Апазіцыйная партыя «Харвацкая дэмакратычная садружнасць» падтрымала ўвядзенне канстытуцыйнай папраўкі. Ініцыятыву таксама актыўна падтрымала Каталіцкая царква, да якой адносяцца амаль 90 % насельніцтва Харватыі.

Адна з найбольш папулярных харвацкіх газет Jutarnji list абвясціла, што будзе падтрымліваць кампанію супраць увядзення папраўкі.

Апытанні грамадскай думкі

Апытанне, праведзенае ў чэрвені 2013 года, выявіла, што 55,3 % жыхароў Харватыі выказваюцца на карысць увядзення папраўкі да Канстытуцыі, 31,1 % былі супраць.

Апытанне ў лістападзе 2013 года паказаў, што 54,3 % падтрымліваюць папраўку, 33,6 % выступаюць супраць пры 12,1 % вагаюцца. Пры гэтым за папраўку выступаюць 85,7 % прыхільнікаў ХДС і толькі 39,5 % прыхільнікаў СДП.

Апытанне перад рэферэндумам, праведзены дзяржаўным каналам HRT, паказаў, што 59 % выбаршчыкаў выказаліся за папраўку пры 31 % — супраць.

Правядзенне рэферэндуму

На рэферэндуме, які адбыўся 1 снежня 2013 года, жыхары краіны выказаліся за канстытуцыйную забарону аднаполых шлюбаў. Паводле вынікаў усенароднага галасавання 66 % харватаў падтрымалі ўвядзенне ў Канстытуцыю краіны вызначэння шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны. Пры гэтым яўка выбаршчыкаў склала ўсяго толькі 38 %.

Рэферэндум суправаджаўся маштабнымі мітынгамі і дэманстрацыямі як з боку ЛГБТ-актывістаў, так і з боку праціўнікаў аднаполых шлюбаў. Гэты рэферэндум стаў першым у гісторыі незалежнай Харватыі (пасля яе выхаду са складу Югаславіі ў 1991 годзе) рэферэндумам, ініцыяваным насельніцтвам краіны.

Гл. таксама

  • Прававы статус аднаполых саюзаў
  • Аднаполыя саюзы ў Харватыі
  • Прапанова 8

Зноскі

Спасылкі

Tags:

2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Кантэкст2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Кампанія2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Апытанні грамадскай думкі2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Правядзенне рэферэндуму2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Гл. таксама2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Зноскі2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум Спасылкі2013 Харвацкі Канстытуцыйны Рэферэндум1 снежня2013Аднаполы шлюбКанстытуцыя ХарватыіХарватыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускія татарыAgrale MarruáСяргей Пятровіч ГурулёўБаба-ЯгаМаксім ГарэцкіПапараць-кветкаДамінік РудніцкіГенры ФордПа што ідзеш, воўча?Міхась ЧаротМелатанінДзеепрыслоўеGoogle MapsУвасабленнеМоўная нормаToyota Motor CorporationГарады БеларусіРазалінд ФранклінЁдЛітаграфіяЭтнагенез беларусаўДзень ВоліЮНЕСКАЮгаславіяМарыя Віктараўна ВасілевічEdisonPtsБраўзерІван Піліпавіч АкімачкінЯзэп Юр’евіч ЛёсікЛавіса ШведскаяБізнес-анёлМіхась Стральцоў2024Кока-КолаНів КэмпбелСтаражытны светЯўстах Піевіч ТышкевічПампеіКуфарМесны склонДзеяслоўФК Рубін КазаньАбвал моста Лісіньша (2024)ЕўропійКарл XIV ЮханАзотПаўстанне 1830—1831 гадоў66-я цырымонія «Грэмі»ВікікрыніцыАляксандр Мікалаевіч СакураўСэм КлафлінЧыанджурЗборная Калумбіі па футболеЛінцРымская квадрыеналеМялецій СматрыцкіГамеланПагоня (гімн)Кацярына Ігараўна ГумянюкАнтон АўсянікГерб БеларусіАляксандр Валер’евіч ХаджаеўЛа-Хоя (Каліфорнія)2016ПралескаГай Юлій ЦэзарХайбер-ПахтунхваФранчэска V д’ЭстэБеларускі алфавітПалесцінаБеларусь🡆 More