Фікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў

Фі́крэт Мешадзі́ Джамі́ль аглы́ Амі́раў (азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov, 22 лістапада 1922, г.

Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Сацыялістычнай працы (1982).

Фікрэт Аміраў
азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov
Фікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov
Дата нараджэння 22 лістапада 1922(1922-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1984(1984-02-20)[…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна ФСССРЗСцяг ЗСФСР ЗСФСРФікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў СССР
Бацька Мешадзі Джаміль Аміраслан аглы Аміраў[d]
Маці Дурдана Амірава[d]
Жонка Аіда Тагі кызы Амірава[d]
Дзеці Джаміль Фікрэт аглы Аміраў[d] і Севіль Фікрэт кызы Амірава[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія, сімфанічны мугам, балет, мюзікл і раманс
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1982
Ордэн Леніна  — 1959 Ордэн Леніна  — 1982 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1967 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1971
Народны артыст СССР— 1965
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Для твораў кампазітара характэрна актыўнае выкарыстанне азербайджанскіх народных мелодый і рытмаў, прынцыпаў мугама, імправізацыі, якія арганічна спалучаюцца з варыяцыйным і поліфанічным развіццём.

Біяграфія

Ф. М. Аміраў нарадзіўся ў сям’і музыканта і кампазітара Мешадзі Джаміля Аміраслан аглы Амірава.

Навучаўся ў Кіравабадскім музычным вучылішчы па класу тара, затым у Бакінскім музычным вучылішчы.

У 1939 годзе паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю, дзе вывучаў асновы азербайджанскай народнай музыкі ў кампазітара У. А. Гаджыбекава і кампазіцыю ў Б. І. Зейдмана[az].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, але быў дэмабілізаваны пасля ранення.

У 1942—1945 гадах працаваў у Кіравабадзе дырэктарам і мастацкім кіраўніком філармоніі, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча.

У 1945 годзе працягнуў навучанне ў кансерваторыі і праз тры гады закончыў яе, прадставіў у якасці дыпломнай працы оперу «Улдуз  (руск.)».

У 1946—1947 гадах — мастацкі кіраўнік Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. А. Магамаева, у 1956—1959 — дырэктар Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.

Быў сакратаром праўленняў Саюза кампазітараў Азербайджана (з 1956) і Саюза кампазітараў СССР (з 1975). Член-карэспандэнт АН Азербайджанскай ССР (1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 4—9-га скліканняў.

У памяць аб кампазітары яго імя прысвоена Азербайджанскаму дзяржаўнаму ансамблю песні і танца, філармоніі і парку ў г. Гянджа, вуліцам у Баку і інш., школе ў Сумгаіце. У Баку усталяваныя помнік і мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.

Творчасць

Аўтар першых нацыянальнай лірыка-псіхалагічнай оперы «Севіль  (руск.)» (1953) і сімфанічных мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары  (руск.)» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.

Сярод іншых твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі  (руск.)» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); музычныя камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); сімфонія «Нізамі» (1947); сімфанічныя і аркестровыя творы, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.

Фікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў 
«Тысяча і адна ноч» на сцэне БДАМТ.

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены балет «Тысяча і адна ноч» (2014, балетмайстар-пастаноўшчык — М. Р. Аліева, дырыжор-пастаноўшчык — Э. Р. Куліеў, дырыжоры — Ю. В. Галяс і М. М. Трэццякова, мастак-пастаноўшчык — І. Асланава, мастак — Л. А. Сідзельнікава).

Зноскі

  • Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • Fikret Amirov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фікрэт Мешадзі Джаміль аглы Аміраў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Фікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў БіяграфіяФікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў ТворчасцьФікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў ЛітаратураФікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў СпасылкіФікрэт Мешадзі Джаміль Аглы Аміраў19221949196519801982198420 лютага22 лістападаАзербайджанская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАзербайджанская моваАзербайджанцыГерой Сацыялістычнай працыГорадГянджаДзяржаўная прэмія СССРЗакаўказская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая РэспублікаКампазітарНародны артыст СССРПедагогікаСталінская прэмія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЁдБеларуская Народная РэспублікаМесны склонТэракт у «Крокус Сіці Холе»ГерманіяМножаннеТомас ЛубангаПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАнатоль Іванавіч НічкасаўДзеепрыслоўеФранцішак БагушэвічПагоня (гімн)ЧэрвеньЮпітэр (планета)Трыганаметрычныя функцыіМарфінВасіль ЗуёнакWorld Wide Web.neГрамадскі набытакАдамБрэд ПітНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыVolkswagen PassatПалессе21vek.byБясхвостыя земнаводныяМаксім ГарэцкіБеларуская літаратураМностваЛітаграфіяГаннаМарат Сяргеевіч МаркаўТомас МорКарл XIV ЮханЗлучаныя Штаты АмерыкіGoogle ChromeКарл X БурбонБорджыяУладзімір Пятровіч СаламахаІван НавуменкаНавуковы стыльЧырвоным па БелымІдзі і глядзіБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаКока-КолаБеларускія татарыМелатанінПаліваАсіміляцыя (мовазнаўства)Сяргей Шупа2024КалясянкаВыклічнікЛявон ВольскіПрастытуцыяЯндэкс.КартыЯўген Аляксандравіч ГлебаўБеларуска-літоўскія летапісыКаляндрыВялікдзеньНойІван Піліпавіч АкімачкінЯварМаксім Яўгенавіч КацУладзімір КараткевічІсакратРадаводСяргей Пятровіч ГурулёўСубарбітальны касмічны палётВялікае БушкаваКарл VII (кароль Францыі)🡆 More