Фікрэ́т Амі́раў (па-азэрбайджанску: Fikret Amirov; 22 літапада 1922, Гянджа — 20 лютага 1984, Баку) — азэрбайджанскі кампазытар савецкага пэрыяду.
Аміраў вырас у атмасфэры азэрбайджанскай народнай музыкі. Ягоны бацька, Машадзі Джаміль Аміраў, быў вядомым сьпеваком мугамаў і кампазытарам, у тым ліку ў опэры «Сэйфальскі мюльк» 1915 году. У дзяцінстве і раньнім юнацтве Фікрэт пачаў складаць п’есы для фартэпіяна. Па заканчэньні Гянджынскага музычнага каледжу Аміраў паступіў у Азэрбайджанскую дзяржаўную кансэрваторыю, цяпер вядомую як Бакінская музычная акадэмія, дзе быў вучнем Барыса Зэйдмана і Ўзэіра Гаджыбэкава. У 1941 годзе падчас Другой сусьветнай вайны 19-гадовы Аміраў на той момант быў прызваны ў склад савецкага войска. Быў паранены пад Варонежам, шпіталізаваны і дэмабілізаваны з ваеннай службы, вярнуўшыся ў Баку, каб працягнуць навучаньне ў Азербайджанскай дзяржаўнай кансэрваторыі. На музыку Амірава моцна паўплывалі азэрбайджанскія народныя мэлёдыі. Ён стварыў новы жанр — сымфанічны мугам. Сымфанічныя мугамы Амірава былі заснаваныя на клясычных народных творах і выконваліся многімі вядомымі сымфанічнымі аркестрамі па ўсім сьвеце, напрыклад, Г’юстанскім сымфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Леапольда Стакоўскага.
Фікрэт Аміраў | |
па-азэрбайджанску: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 лютага 1984 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Жанры | опэра, сымфонія, сымфанічны мугам[d], балет, м’юзыкал і раманс[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Машадзі Джаміль Аміраў[d] |
Маці | Дурдана Амірава[d] |
Дзеці | Джаміль Аміраў[d] і Сэвіл Амірава[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фікрэт Аміраў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.