Фрыдрых Вільгельм Мурнаў

Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 1888 — 11 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму.

Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
ням.: Friedrich Wilhelm Murnau
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
Дата нараджэння 28 снежня 1888(1888-12-28)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1931(1931-03-11)[…] (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр
Кірунак фільм жахаў і драма
IMDb ID 0003638
filmmuseum-berlin.de/fwm…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула[en]». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно[en]. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек[en]» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст[en]» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» (1927), «Чатыры д’яблы[en]» (1928) і «Гарадская дзяўчына[en]» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў.

У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці[en], аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў.

З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.

Фільмаграфія

  • 1919 — «Хлопчык у блакітным[en]» / Der Knabe in Blau (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
  • 1920 — «Сатана[en]» / Satanas (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
  • 1920 — «Гарбун і танцорка[en]» / Der Bucklige und die Tänzerin (страчаны фільм)
  • 1920 — «Галава Януса[en]» / Der Januskopf (страчаны фільм)
  • 1920 — «Вечар — ноч — раніца[en]» / Abend — Nacht — Morgen (страчаны фільм)
  • 1921 — «Туга[en]» / Sehnsucht (страчаны фільм)
  • 1921 — «Шлях у ноч[en]» / Der Gang in die Nacht
  • 1921 — «Замак Фогелёд[en]» / Schloß Vogeloed
  • 1922 — «Марыца па прозвішчы Мадонна кантрабандыстаў[en]» / Marizza, genannt die Schmugglermadonna (страчаны фільм, захаваўся фрагмент)
  • 1922 — «Палаючая ралля[en]» / Der brennende Acker
  • 1922 — «Насферату: Сімфонія жаху» / Nosferatu — Eine Symphonie des Grauens
  • 1922 — «Прывід[en]» / Phantom
  • 1923 — «Выгнанне[en]» / Die Austreibung (страчаны фільм)
  • 1924 — «Фінансы вялікага герцага[en]» / Die Finanzen des Großherzogs
  • 1924 — «Апошні чалавек[en]» / Der letzte Mann
  • 1926 — «Тарцюф[en]» / Herr Tartüff
  • 1926 — «Фаўст[en]» / Faust
  • 1927 — «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» / Sunrise: A Song of Two Humans
  • 1928 — «Чатыры д’яблы[en]» / Four Devils (страчаны фільм)
  • 1930 — «Гарадская дзяўчына[en]» / City Girl
  • 1931 — «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» / Tabu

Зноскі

  • а б Friedrich Wilhelm Murnau // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  • Votes for Sunrise A Song of Two Humans (1927) | BFI(недаступная спасылка). www.bfi.org.uk. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2022. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  • F.W. MURNAU KILLED IN COAST AUTO CRASH; Movie Director Planned to Go Home to Germany After Making South Seas Film.WON FAME WITH JANNINGS He Used Polynesian Natives forFinal Picture After Colorful Successes Here and in Europe.. The New York Times (12 сакавіка 1931). Праверана 13 чэрвеня 2022.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фрыдрых Вільгельм Мурнаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    11 сакавіка1888193128 снежняen:German Expressionism (cinema)ГерманіяКінарэжысёрНямецкая моваНямое кіно

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ДудуткіЖукіўка (Канатопскі раён)ЛітваБеларуская вёскаМечыслаў ПароўскіПраспект Пераможцаў (Мінск)Сент-Стывен (Нью-Брансуік)Новы замак (Гродна)Алесь ЖукКузьма ЧорныЯн ТысевічСтарабеларуская моваДзітваБелая РусьMicrosoft OfficeАндрэй Аляксандравіч УцюрынГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінAv.byПершы падзел Рэчы ПаспалітайДзікае паляванне караля СтахаАляксандр Аляксандравіч ВіхорКіеўская Русьh8kpjІгар Хведаравіч СідарукЯкуб КоласПершая сусветная вайнаПлошча Якуба КоласаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічАлександрынскі тэатрФрэдэрыктанскі ўніверсітэтГерб Беларускай Народнай РэспублікіWayback MachineАртур ВольскіРамантызмПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)1992ДзеепрыслоўеЯгайлаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньУ краіне райскай птушкіАперацыйная сістэмаЯн ВермерАўстраліяАндрэй Валер’евіч ХадановічДзяржаўная прэмія БССРРымскі форумПолацкае княстваКунілінгусФрунзенскі раён (Мінск)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіАлесь СавіцкіПарыж (Беларусь)КубракавэБрэсцкая вобласцьПаўднёвая АмерыкаЧасціны мовыАлесь ТаболічДзеепрыметнікРэпартажДом урада (Мінск)Зыбіцкая вуліцаГлебаТураўскае княстваАлесь ПетрашкевічФранцішак БагушэвічВіктар КазькоМарат Сяргеевіч МаркаўУкраінаJava (мова праграмавання)КапялюшНавум Якаўлевіч ГальпяровічЛюдзі на балоце (раман)Прыродны газКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьПрывакзальная плошча (Мінск)🡆 More