Зянон Ісаўр (Зінон, першапачатковае імя Тарасікадыса, каля 435—491) — візантыйскі імператар (474—475, 476—491).
У яго валадаранне была скасавана Заходняя Рымская імперыя (476—480), пасля чаго Візантыя засталася адзінай пераемніцай Рыма.
Зянон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ζήνων лац.: Flavius Zeno | |||||||
| |||||||
| |||||||
Сумесна з | Леў II (9 лютага 474 — 18 лістапада 474) | ||||||
Папярэднік | Леў II | ||||||
Пераемнік | Васіліск | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Васіліск | ||||||
Пераемнік | Анастасій I | ||||||
Нараджэнне | 425 | ||||||
Смерць | 9 красавіка 491 ці 491 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Львоў | ||||||
Жонка | Арыядна[d] | ||||||
Дзеці | Леў II | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | палітык, манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Родам са знатнай сям'і ў Ісаўрыі, у 468 ажаніўся з Арыяднай, дачкой імператара Льва I і змяніў сваё першапачатковае імя Тарасікадыса (грэч. Ταρασικοδίσσα у Кандзіда Ісаўра, варыянты — грэч. Ἀρικμήσιος, Κοδισσέος, Κοδισσεύς, Τρασκαλισσαῖος, Στρακωδίσσεος) на Зянон. Леў I жадаў супрацьпаставіць яго магутнаму вайскаводу Аспару, якому сам быў абавязаны прастолам. Зянон быў прызначаны патрыцыем, начальнікам імператарскай гвардыі і галоўным военачальнікам малаазіяцкага войска. Аспар склаў змову з мэтай забіць Зянона падчас Фракійскай вайны, але задума не ўдалася, і Зянон, вярнуўшыся ў сталіцу, абвінаваціў Аспара ў здрадзе і загадаў яго забіць, разам з яго сынам Ардавурыем, якому раней была абяцана Арыядна.
Непрыгожы, баязлівы і распусны Зянон выклікаў у Арыядны агіду, але тым не менш яна са славалюбства дапамагала яму ва ўсіх яго планах. У 474 годзе Леў I памёр, прызначыўшы спадчыннікам сына Зянона і Арыядны, Льва II. Зянону было даручана рэгенцтва, і, дзякуючы інтрыгам яго цешчы, Верыны, карона была ўскладзена і на яго. Малалетні Леў пражыў толькі некалькі месяцаў пасля смерці дзеда; у яго смерці падазравалі яго бацькоў, тым больш, што Зянон абвясціў сябе імператарам.
У той час як новы імператар аддаваўся оргіям, Верына склала план узвядзення на прастол свайго брата Васіліска, і Зянон у 475 годзе вымушаны быў бегчы з Канстанцінопаля ў Ісаўрыю, пры гэтым яго пераследвалі вайскаводы Васіліска. Рэшткі арміі Зянона пацярпелі паражэнне, і ён вымушаны быў хавацца ў адным з умацаваных месцаў Ісаўрыі, разам з Арыяднай.
Васіліск, атрымаўшы ўладу, паводзіў сябе яшчэ горш за Зянона, які часткова зброяй, а часткова інтрыгамі ў 477 годзе зноў дамогся прастола. Васіліск разам з членамі сваёй сям'і быў сасланы ў Фрыгію і там неўзабаве памёр. У Імперыю з усіх бакоў урываліся варвары, але частыя змовы і ўнутраныя разлады не давалі Зянону магчымасці звярнуць супраць іх зброю. Каб пазбавіцца ад остготаў, якія пасяліліся ў Мёзіі, ён дазволіў Тэадорыху заняць Італію і пазбавіць прастола Адаакра, следствам чаго стала заснаванне тут Остгоцкага каралеўства.
У 484 годзе ў Палесціне ўспыхнула паўстанне самарыцян, узначаленае Юстам, якое было падушана толькі ў 486 годзе.
Пасля смерці Зянона Арыядна аддала сваю руку Анастасію, каранаванаму ў 491 годзе. У царкоўнай гісторыі Зянон вядомы сваім указам «Энатыкон», выдадзеным у 482 годзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Флавій Зянон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.