Фаіз Мустафа аль-Сарадж (араб.
Фаіз Мустафа аль-Сарадж | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. فائز السراج ; | |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Абдала Абдурахман ат-Тані | ||||||
Пераемнік | Абдэль Хамід Мухамед Дбэйба | ||||||
Нараджэнне | 20 лютага 1960 (64 гады) | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, архітэктар | ||||||
Гады службы | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі.
У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання.
Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маі 2014 г. яму быў прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яго, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне.
Кандыдатура Фаіза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнага адзінства была прапанаваная кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі ў кастрычніку 2015 г. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскім горадзе Схірат бакі лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад.
19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаіза Сараджа прэм’ер-міністрам ўрада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакі.
Калі 4 красавіка 2019 года пачалася трыпалітанская аперацыя сіл фельдмаршала Хафтара, Ф. Сарадж часова збег у Туніс.
13 студзеня 2020 года ў Маскве павінна была прайсці сустрэча паміж Фаізам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл, Фаіз адмовіўся весці перамовы з апанентам.
16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі Башагу.
30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасаду.
15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фаіз Сарадж, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.