Фанетычная Транскрыпцыя Беларускай Мовы

Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы адлюстроўвае асаблівасці беларускага вуснага маўлення.

Яна ажыццяўляецца паводле спецыяльнай сістэмы запісу. Кожная літара ў транскрыпцыі абазначае толькі адзін гук (а не спалучэнне гукаў) і заключаецца ў квадратныя дужкі [ ].

Беларуская транскрыпцыя грунтуецца на базе літар беларускага алфавіта. Але паколькі ў беларускай мове гукаў больш, чым літар, то для абазначэння некаторых гукаў выкарыстоўваюцца асобныя літары з іншых графічных сістэм (лацінскай, грэчаскай), а таксама спецыяльныя дыякрытычныя значкі.

Асноўныя правілы

Гукі, якія абазначаюцца літарамі а, о, у, ы, і, э, у транскрыпцыі перадаюцца адпаведнымі знакамі [а], [о], [у], [ы], [і], [э].

Ётавыя галосныя е, ё, ю, я перадаюцца як [э], [о], [у], [а] з пазначэннем мяккасці папярэдняга зычнага.

Дыграфы дз і дж звычайна транскрыбіруюцца з дапамогай лацінскіх сімвалаў [z] і [ž] адпаведна, што ўказвае на іх злітнае вымаўленне.

Калі літара г абазначае фрыкатыўны гук, яна адлюстроўваецца ў транскрыпцыі знакам γ (ся[γ]óння), калі выбухны — знакам г ([г]ýзік).

Дыякрытычныя значкі паказваюць на наступыя асаблівасці гукаў:

  • (’) — абазначае мяккасць зычнага: [с’м’]ех, [б’]яроза, б[л’]іскавіца;
  • (:) — абазначае падаўжэнне зычнага: узбярэ[ж:]а, світа[н:]е, паме[ж:]а;
  • (́) — абазначае асноўны націск над галосным націскнога склада, заўсёды пазначаецца ў транскрыпцыі асобных слоў: [в’іхл’áц’], [в’íшн’а];
  • (̀) — абазначае пабочны націск у складаных словах: [мнòγастанóчны];
  • (‿) — абазначае адно фанетычнае слова: [у‿хáц’э], [на‿вýха], [γл’áн’‿жа].

Не выкарыстоўваюцца ў фанетычнай транскрыпцыі вялікая літара, знакі прыпынку і знак пераносу. Малыя паўзы у сярэдзіне фразы азначаюцца як [/], вялікія паўзы як [//].

Узор фанетычнай транскрыпцыі

Якраз у той дзень яшчэ з раніцы павіслаў паветры страшэнная парнасць. Зморанае бясконцай гарачынёй усё жывое быццам анямела і прынікла да зямлі. Падвечар на падымацца адна поўдні пачалі за другой папялістыя хмаркі. Яны выплывалі з за гарызонта, паволі рассцілаліся па небе, насцігалі адна другую, зліваліся і раслі ў вялікую чорную хмару.

[jакрас у той z'эн'I јашчэ з раніцы / пав'ісла ў пав'этры / страшэнаја парнасц || ус'о жывојэ быцам анжела / і прынікла да з'амл'і / падв'эчар на поўдні 1 пачалі падымаца адна за дру ой пап'ал'iстыја хмарк'і // 'аны выплывалі за јарызонта || паволі расц'ілал'ic'а па н'эб'э // нас'ці алі адна грууују | з'л'івал'с'а і раслі ў в'ал'ікују чорнују хмару]

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Фанетычная Транскрыпцыя Беларускай Мовы Асноўныя правілыФанетычная Транскрыпцыя Беларускай Мовы Гл. таксамаФанетычная Транскрыпцыя Беларускай Мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ніна Іосіфаўна МацяшЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларусьЧасопісСтары СветРадаслаў АстроўскіКастусь ЦвіркаАлесь ПісьмянкоўВадзім Анатольевіч БогушКараль ШыманоўскіСтралаУладзімір СцяпанМіхась ТурыянскіЧабор звычайныСуспензіяПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Hromadske.TVАлесь АдамовічOnliner.byГлебаБеларускія ручнікіАмонімБеларускі алфавітБалада1943МагаметСлонімМарына Вітальеўна ВасілеўскаяВадзім КабанчукМінскФразеалагізмКандрат КрапіваПадзелы Рэчы ПаспалітайПомнік Якубу Коласу (Мінск)Банк ДабрабытПатрыятызмСяргей Іванавіч ЗаконнікаўМаладосць (часопіс)Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіМонктанскі ўніверсітэтФелікс МендэльсонКарлтан-ПлейсАповесцьЭндагаміяПадбелПубліцыстыкаСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратГрэцкі арэхВісарыён Сцяпанавіч ГарбукНеарамантызмВялікабрытаніяСэрца на далоніПётр Міронавіч МашэраўДрыгавічыВікіпедыяБеларускі лацінскі алфавітУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАлесь АркушМарская міляКрупка (Пухавіцкі раён)ОршаСалігорскОрдэн ПагоніАнальны коракСцягВерас100 найвялікшых беларускіх песеньГазавая плітаУладзімір Віктаравіч СамсонаўУладар ПярсцёнкаўМікола ШабовічРуская моваАсвальда МарцінесСтупені параўнанняІван ПташнікаўЯн Чыквін🡆 More