Улындо

Улындо́ (кар.: 울릉도) — востраў у Японскім моры.

Уваходзіць у склад Рэспублікі Карэя. Тэрыторыя — 72,86 км². Насельніцтва (2013 г.) — 10 426 чал.

Улындо
кар. 울릉도
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча72,86 км²
Насельніцтва10 426 чал.
Шчыльнасць насельніцтва143,1 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Улындо (Паўднёвая Карэя)
Улындо
Улындо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода

Улындо 
Лес на гары Сунгбонг

Востраў Улындо месціцца ў 130 км на ўсход ад Карэйскага паўвострава. З’яўляецца паверхняй падводнага стратавулкана, які ўтварыўся ў кайназойскую эпоху. Узбярэжжа скалістае, месцамі ўзвышаецца да 90 м. На поўначы вылучаецца невялікая раўніна. Астатняя частка сушы пакрыта гарамі. Найвышэйшая гара Сунгбонг дасягае 984 м.

Клімат мяккі марскі з сярэднегадавой колькасцю ападкаў 1383 мм. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня +1,4 °C. У жніўні яна падвышаецца да +23,6 °C.

Улындо вядомы горнымі букавымі лясамі. Тут гняздуе каля 50 відаў птушак.

Гісторыя

На паўднёвым захадзе Улындо археолагамі знойдзены рэшткі паселішча бронзавага веку. Старажытныя насельнікі будавалі магільні ў форме дальменаў, ведалі выраб керамікі. У 512 г. востраў быў далучаны да дзяржавы Сіла. У XI ст. увайшоў у склад дзяржавы Каро.

У сярэднявеччы насельніцтва вострава цярпела ад нападаў кітайскіх і японскіх піратаў. У 1416 г. улады вырашылі перасяліць тубыльцаў на Карэйскі паўвостраў. Палітыка ўтрымання вострава без сталага насельніцтва працягвалася да канца XIX ст. У 1618 г. адбылася няўдалая спроба каланізацыі японцамі. У 1696 г. Такугава забаранілі сваім падданым ствараць на Улындо паселішчы.

У 1787 г. даследаваны французскай экспедыцыяй на чале з Ж. Ф. Лаперузам.

У 1884 г. востраў зноў быў населены карэйцамі. У 1938 г. на Улындо пачала працаваць метэаралагічная лабараторыя.

Эканоміка

Асноўнымі заняткамі жыхароў Улындо з’яўляюцца рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў. На востраве працуе аэрапорт Улын. Уздоўж узбярэжжа пабудавана вузкая дарога з аднабаковым рухам, што ўключае некалькі тунэляў даўжынёй да 460 м. Частку патрэб насельніцтва ў электрычнасці забяспечваюць ветраныя электрастанцыі.

Спасылкі

Tags:

Улындо Геаграфія і прыродаУлындо ГісторыяУлындо ЭканомікаУлындо СпасылкіУлындо2013ВостраўКарэйская моваПаўднёвая КарэяЯпонскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь ПісьмянкоўБеларускія народныя танцыПлошча Свабоды (Мінск)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Салідарныя з БеларуссюСтаражытнабеларуская літаратураПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеФерментыПётр Міронавіч МашэраўБрэсцкая вобласцьВіктар МарціновічУніверсітэт імя Дж. КрэндалаЭнцыклапедыяСтарабеларуская моваАліна КоўшыкУкраінаМарк ШагалАльгердНаша Ніва (1906)ПрыродаПолацкі езуіцкі калегіумТарашкевіца21vek.byСельская гаспадарка БеларусіМоваПлошча Перамогі (Мінск)КрыжакіЛінейны карабельДзікНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)АфарызмТураўскае княстваМіндоўгМаксім БагдановічСям’яКапялюшБеларускі ПЭН-цэнтрЮрась СвіркаУладзімір КараткевічЯнка ГеніюшБеларуская Рада КультурыДзве душыПрыназоўнікМікола МаляўкаМіланУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуПеніс чалавекаАўстраліяМарыя АнтуанетаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАлесь ТаболічСалігорскГасцінец (значэнні)Кастрычніцкая рэвалюцыяВаўкалакПолацкМесны склонЯна і яБеларуская вёскаМагілёўЮрый Уладзіміравіч Талубееў100 найвялікшых беларускіх песеньПеснярыА хто там ідзе?Premiere (часопіс)Сцяг БеларусіЧас UnixЛарыса ГеніюшПолымя (часопіс)ЛічэбнікУніверсітэт Святога ТомасаЕва ВежнавецМікола Мятліцкі🡆 More