Уладзімір Паўлавіч Рэйслер

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (11 лютага 1856 — 1930) — дваранін, правадзейны стацкі саветнік (1904), начальнік Палескай чыгункі (1901).

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер
Род дзейнасці інжынер шляхоў зносін
Дата нараджэння 11 лютага 1856(1856-02-11)
Дата смерці 1930(1930)
Грамадзянства
Бацька Павел Іванавіч Рэйслер
Маці Юлія Самуілаўна Рэйслер
Жонка Юлія Сцяпанаўна Рэйслер
Дзеці Вольга, Юлія, Барыс, Георгій, Марыя, Глеб, Аляксандр, Людміла
Месца працы Палескія чыгункі

Біяграфія

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям’і надворнага саветніка Паўла Іванавіча Рэйслера і Юліі Самуілаўны Рэйслер. Паводле ўспамінаў яго ўнука, Міхаіла Германа: «Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (можа, некалі і „фон Рэйслер“) быў родам з дробнага служылага остзейскага дваранства, якое, здаецца, яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя натуралізавалася ў Пецярбургу».

У 1881 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут. У 1883 годзе паступіў на службу і быў узведзены ў першы класны чын[ru]. 10 жніўня 1901 года Уладзімір Паўлавіч Рэйслер заступіў на пасаду начальніка Палескіх чыгунак. У 1904 годзе быў узведзены ў чын правадзейнага стацкага саветніка.

У гады вайны Уладзімір Паўлавіч Рэйслер служыў начальнікам Маскоўска-Курскай, Ніжагародскай і Мурамскай чыгунак, затым быў прызначаны памочнікам начальніка Упраўлення чыгунак, а ў сакавіку 1917 года — намеснікам начальніка гэтага Упраўлення. У верасні 1917 года ён стаў начальнікам адміністрацыйнага ўпраўлення чыгунак і членам Савета міністра шляхоў зносін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, ужо ў снежні 1917 года, загадам наркама Елізарава[ru] ён быў вызвалены ад пасады «за нежаданне несці службовыя абавязкі і ўступіць у зносіны са службовымі асобамі, якія прызначаюцца Саветам Народных Камісараў, што пазбаўляе магчымасці наладзіць правільную працу ў наркамаце». Аднак з прыходам у наркамат Фелікса Дзяржынскага ў 1921 годзе на працу зноў былі вернуты прафесіяналы з «былых», у тым ліку і Уладзімір Паўлавіч, які быў прызначаны начальнікам Петраградскай акругі шляхоў зносін.

Памёр Уладзімір Паўлавіч Рэйслер у 1930 годзе.

Асабістае жыццё

У 1882 годзе ажаніўся з Юліяй Сцяпанаўнай (1866—1941). У іх было васьмёра дзяцей: Вольга (нар. 1884), Юлія (нар. 1886), Барыс (нар. 1887), Георгій (нар. 1889), Марыя (нар. 1892), Глеб (нар. 1895), Аляксандр (нар. 1896), Людміла (нар. 1904).

Юлія Сцяпанаўна разам з дочкамі Вольгай, Юліяй і Марыяй загінулі ў блакаду, Глеб загінуў на вайне, Георгій памёр у 1965 годзе ў Нью-Ёрку.

Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер быў інжынерам і пісьменнікам, удзельнічаў у літаратурным кружку «Бадлераўская акадэмія» і быў расстраляны ў 1937 годзе.

Людміла Уладзіміраўна Рэйслер з 1930 па 1936 год была жонкай савецкага пісьменніка, драматурга і кінасцэнарыста Юрыя Германа[ru]. У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Міхаіл, які пазней стаў вядомым мастацтвазнаўцам і літаратарам.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер БіяграфіяУладзімір Паўлавіч Рэйслер Асабістае жыццёУладзімір Паўлавіч Рэйслер ЗноскіУладзімір Паўлавіч Рэйслер ЛітаратураУладзімір Паўлавіч Рэйслер11 лютага18561930ДваранстваПалескія чыгункіПравадзейны стацкі саветнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Каскадныя табліцы стыляўСвабодныя матэрыялыРэч ПаспалітаяА хто там ідзе?Палітыка ГрэцыіСцяг БеларусіЛідскі замакПаца-ВацаАндрэй ГорватMahindra MarksmanБеларуская літаратураАлесь ЖукІван ПташнікаўДзеепрыметнікArcyria ferrugineaЁркскі ўніверсітэт (Канада)Расійская імперыяПрыназоўнікДзмітрый Вячаслававіч КальцоўДэтэктыўСвятлана Аляксандраўна АлексіевічВейшнорыяМастурбацыяСімвалы БеларусіЗлыя лікіГенадзь Бураўкін9 маяАляксей ДудараўПаўночна-Антарыйскі медыцынскі ўніверсітэтФранцішка Уршуля РадзівілІгар Хведаравіч СідарукПалессеДзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьІнструкцыя па транслітарацыіЯзэп Юр’евіч ЛёсікОўк-РыджДжон Форд (рэжысёр)Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныМіраслаў ШайбакАндрэа ШушняраТаіса Мікалаеўна БондарЧабор звычайныКалабарацыянізм у Вялікай Айчыннай вайнеБеларускі арабскі алфавітПомнік франтавому сабакуRedditВяндзежХатыньPoecilotheria metallicaЯўхім Фёдаравіч КарскіNot AloneЗмітрок Змітравіч МарозаўБеларусыЗалацістая шчуркаНюшаТындэйлскі ўніверсітэтЗмітрок БядуляVGA (раздым)Вясёлка (часопіс)Беларуская вёскаBrinkФерзь з ЛукомляКастусь ЖукЛексіка🡆 More