Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі: савецкі партыйны дзеяч

Фе́лікс Эдму́ндавіч Дзяржынскі (руск.: Феликс Эдмундович Дзержинский, польск.: Feliks Dzierżyński; 30 жніўня (11 верасня) 1877 — 20 ліпеня 1926, Масква; Партыйныя мянушкі: Яцан, Якуб, Пераплётчык, Франак, Астраном, Юзаф, Даманскі) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду Дзяржынскіх.

Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
польск.: Feliks Dzierżyński
Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі: Маладыя гады, У Варшаве, Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер
Дата нараджэння 11 верасня 1877(1877-09-11)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1926(1926-07-20)[…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне непрактыкуючы каталік[d]
Бацька Эдмунд Іосіфавіч Дзяржынскі[d]
Маці Helena Dzierżyńska[d]
Жонка Sofia Dzerzhinskaya[d]
Дзеці Ян Феліксавіч Дзяржынскі[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі: Маладыя гады, У Варшаве, Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму ў Мінску

Член ЦК партыі (1917—1926). Член Аргбюро ЦК РКП(б) (1919—1920, 1921—1924), кандыдат у члены Аргбюро ЦК РКП(б) (1921, 1924—1926). Кандыдат у члены Палітбюро ЦК ВКП(б) (1924—1926). Галоўны рэдактар часопіса «Чырвоны тэрор».

Маладыя гады

Нарадзіўся ў сям’і шляхціча, настаўніка гімназіі ў маёнтку Дзяржынава Ашмянскага павета. Яшчэ хлопцам, гуляючы з стрэльбаю, Дзяржынскі выпадкова стрэліў сваю сястру Ванду, бацькі схавалі гэты факт, каб не ўскладніць сыну далейшае жыццё. У маладосці Дзяржынскі схіляўся да каталіцкага фанатызму, пэўны час хацеў стаць ксяндзом, але з 16 гадоў перакінуўся ў атэізм.

Фелікс Дзяржынскі навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з Юзафам Пілсудскім, дзе ўступіў у сацыял-дэмакратычную арганізацыю, і на Гедзімінавай гары ў Вільні прысягнуў на змаганне супраць манархіі. Ён сышоў з апошняга класа гімназіі ў красавіку 1896, каб прысвяціць сябе партыйнай працы. Увосень 1895 году Дзяржынскі ўступіў у Літоўскую Сацыял-Дэмакратычную Арганізацыю, вёў прапаганду сярод рамесных і фабрычных навучэнцаў. З сакавіка 1897 ён быў на падпольнай працы ў Коўна, дзе выдаў першы нумар газеты «Ковенский рабочий» і кіраваў страйкамі. У ліпені арыштаваны і ў 1898 г. высланы на 3 гады ў Вяцкую губернію (г. Нолінск, вёска Кайгародскае), адкуль збег у жніўні 1899 г.

У Варшаве

У 1900 г. Дзяржынскі ўдзельнічаў у працы першага З’езду Сацыял-Дэмакратаў Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). У лютым 1900 г. арыштаваны, і ў студзені 1902 г. сасланы на 5 год ва Усходнюю Сібір (Вілюйск), але ў чэрвені, на шляху да месца ссылкі, збег і ў жніўні эміграваў; на канферэнцыі СДКПіЛ у Берліне абраны сакратаром замежнага камітэту партыі. Дзяржынскі арганізаваў выданне газеты «Czerwony Sztandar» і транспарціроўку нелегальнай літаратуры з Кракаву ў Каралеўства Польскае. У ліпені 1903 Дзяржынскі быў дэлегатам 40-га З’езду СДКПіЛ, дзе быў абраны сябрам цэнтральнага праўлення. У 1904 г. памерла жонка Дзяржынскага Ю. Гольдман. З канца 1904 ён жыў у Варшаве; узначальваў дэманстрацыю на 1 мая ў 1905, працаваў у ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі. У ліпені 1905 г. зноў арыштаваны, у кастрычніку вызвалены па амністыі.

З 1906 года Дзяржынскі быў прадстаўніком СДПКПіЛ ў Цэнтральным Камітэце РСДРП, быў дэлегатам 4-га З’езда РСДРП.

З ліпеня па верасень 1906 г. знаходзіўся ў Пецярбургу, потым зноў у Варшаве, дзе ў снежні быў арыштаваны, у чэрвені 1907 года вызвалены пад заклад. У красавіку 1908 года Дзяржынскі зноў арыштаваны, у 1909 годзе двойчы прыгавораны Варшаўскім судом да пазбаўлення ўсіх правоў, маёмасці і пажыццёвай ссылцы ў Сібір (вёска Бельскае, потым Сухава і Тасеева, Енісейская губерня), у лістападзе Дзяржынскі збег і эміграваў.

У сакавіку 1910 года Дзяржынскі ў якасці сакратара і скарбніка галоўнае ўправы партыі вярнуўся ў Кракаў, дзе ў жніўні ажаніўся з С. С. Мушкат. Адзін з самых радыкальных ленінцаў, ён актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.

Пасля нелегальнага вяртання ў студзені 1912 ў Варшаву Дзяржынскі быў у верасні зноў арыштаваны і ў красавіку 1914 г. прыгавораны да трох гадоў катаргі. Па новай судовай справе ў 1916 года прыгавораны яшчэ да 6 гадоў, знаходзіўся ў Бутырскай турме, адкуль 1 сакавіка 1917 быў вызвалены салдатамі-паўстанцамі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі

З сакавіка 1917 года Дзяржынскі быў членам бюро Маскоўскай групы СДКПіЛ і Маскоўскага камітэту РСДРП, сябра выканаўчага камітэта Маскоўскага Савета Рабочых Дэпутатаў. На Сёмай Усерасійскай Канферэнцыі РСДРП Дзяржынскі выступіў супраць права нацый на самастойнасць ад савецкай Расіі. У тым жа годзе ён быў абраны ў ЦК РСДРП.

16 кастрычніка 1917 года Дзяржынскі быў абраны ў Ваенна-Рэвалюцыйны Цэнтр, у складзе якога ён зрабіўся адным з асноўных кіраўнікоў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, арганізаваў захоп пецярбургскіх пошты і тэлеграфу.

7 снежня 1917 года Дзяржынскі прызначаны галавой Ваеннай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК), папярэдніка НКВД і КДБ.

З студзеня 1919 года Дзяржынскі быў сябрам камісіі ЦК РСДРП і Савету па абароне (разам з Сталіным), з сакавіка — народны камісар унутраных спраў. У маі-ліпені 1920 г. Дзяржынскі кіраваў падаўленнем антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне, кіраваў тылам Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонай Арміі. Калі ў той самы год бальшавікі спрабавалі захапіць Польшчу, Дзяржынскі ўвайшоў у склад Польскага Бюро ЦК РКП(б) і Часовага Рэвалюцыйнага Ваеннага Савету Польшчы.

З 1921 года Дзяржынскі займаў розныя пасады ў расійскім і савецкім урадах, у 1922-26 гг. быў старшынёй ДПУ пры НКУС РСФСР і АДПУ СССР. Удзельнічаў у барацьбе з апазіцыяй ўнутры камуністычнай партыі.

Памёр 20 ліпеня 1926 года ў Маскве.

Ушанаванне памяці

Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі: Маладыя гады, У Варшаве, Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 
Мемарыяльная дошка Феліксу Дзяржынскаму на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Імем Дзяржынскага названы шэраг геаграфічных аб’ектаў (населеныя пункты, праспекты, вуліцы), навучальныя ўстановы i iншыя арганізацыі. У Мінску імем Дзяржынскага названы праспект.

У філатэліі

Зноскі

  • Feliks Edmundovič Dzeržinskij // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • Дзержинский Феликс Эдмундович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • http://www.nndb.com/gov/019/000065821/
  • Дзержинский Феликс Эдмундович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • http://www.ed.ac.uk/schools-departments/history-classics-archaeology/about-us/staff-profiles?uun=ilaughla&search=5¶ms=&cw_xml=profile_tab5_academic.php
  • Encyclopædia Britannica
  • http://www.nndb.com/gov/940/000065745/
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі Маладыя гадыФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі У ВаршавеФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыіФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі Ушанаванне памяціФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі СпасылкіФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі11 верасня1877192620 ліпеняМаскваПольская моваРуская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мікола ГусоўскіБеларускі арабскі алфавітХатынская аповесцьІгар Хведаравіч СідарукПаэзіяМіжнародны дзень Маці-ЗямліНацыянальная акадэмія навук БеларусіСловазлучэннеСлова пра паход ІгараўМастацкая літаратура (выдавецтва)КалінаПалавы актПраспект Пераможцаў (Мінск)НатхненнеВацлаў ЛастоўскіУладзімір СпірыдовічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Аляксандр Мікалаевіч КазекаAP$ENTБеларускі лацінскі алфавітСказНарысАндрэй Паўлавіч ХудыкГісторыя беларускай мовыПаўстанне 1830—1831 гадоўВасіль ЦяпінскіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВіктар КарамазаўІван ЧыгрынаўВялікдзеньBingXУладзімір Георгіевіч МулявінАнка УпалаМікалай Канстанцінавіч ТалочкаНёманKufar.byAv.byАляксандр БардзініЦэнтральны сібірскі батанічны садПольшчаБлогСельская гаспадаркаНью-ЁркГарады БеларусіЙЧарвяга кольчатаяРыгор БарадулінФілалагічны факультэт БДУБелы буселДзеепрыслоўеЧасціца (часціна мовы)Сімяон ПолацкіПерсідскі заліўПВК «Вагнер»Беларускі алфавітЛеман АлтынчэкічАла Анатолеўна ШышкінаМядзведзі1519Гядзімінас КіркіласВікіАдрынаЯндэксЗвонкі велярны выбухны зычныБёрсенБеларуская дзіцячая літаратураЗмітрок БядуляЮн Сок ЁльЗлучаныя Штаты АмерыкіЯўген Аркадзевіч ТалкачоўВікісховішча🡆 More