Уладзімір Іосіфавіч Векслер

Уладзімір Іосіфавіч Векслер (19 лютага 1907, Жытомір, Валынская губерня, Расійская імперыя — 22 верасня 1966, Масква, СССР) — савецкі фізік-эксперыментатар, прафесар.

Заснавальнік паскаральнай тэхнікі ў СССР, стваральнік сінхрафазатрона АІЯД. Член-карэспандэнт АН СССР (1946), акадэмік АН СССР (1958), акадэмік-сакратар Аддзяленні ядзернай фізікі АН СССР (1963—1966). Лаўрэат Ленінскай прэміі і Сталінскай прэміі першай ступені.

Уладзімір Іосіфавіч Векслер
Уладзімір Іосіфавіч Векслер
Дата нараджэння 19 лютага (4 сакавіка) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1966(1966-09-22) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Q97317054?
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка элементарных часціц
Месца працы ФІАН (19361966), АІЯД
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1940)
Навуковае званне прафесар,
акадэмік АН СССР (1958)
Альма-матар Маскоўскі энергетычны інстытут (1931)
Навуковы кіраўнік Я. С. Уманскі
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Леніна  — 1951 Ордэн Леніна  — 1953 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1962
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Ленінская прэмія Сталінская прэмія — 1951
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Уладзімір Іосіфавіч Векслер
магіла на Новадзявочых могілках

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і інжынера-электрыка Іосіфа Векслера. Маці Рэгіна Уладзіславаўна пасля смерці мужа ў 1915 годзе выйшла замуж за санітарнага ўрача Н. М. Швейцэра. Падлеткам Векслер збег з дому (не зжыўся з айчымам), бадзяўся і ўрэшце быў накіраваны сваім біялагічным бацькам Д. П. Штэрэнбергам[крыніца?] у Дзіцячы гарадок імя III Інтэрнацыянала, які курыраваў асабіста наркам асветы А. В. Луначарскі.

Пасля заканчэння школы паступіў на паркаленабіўную фабрыку вучнем манцёра ў электрамеханічнай майстэрні. У 1927 годзе кіраўніцтвам фабрыкі быў накіраваны на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава.

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1931). З 1930 года працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, распрацоўваў метады рэгістрацыі рэнтгенаўскага выпраменьвання, абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1937 годзе паступіў у дактарантуру Фізічнага інстытута АН СССР (ФІАН), у 1940 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і працягваў працаваць у ФІАН, у тым ліку ў якасці намесніка дырэктара. Член УКП(б), партарг ФІАН.

У самым пачатку сваёй працы, працуючы на Эльбрусе і Паміры з касмічнымі прамянямі, Векслер адкрыў электронна-ядзерныя «ліўні».

У лютым — сакавіку 1944 года вынайшаў мікратрон і адкрыў прынцып аўтафазіроўкі, абгрунтаваўшы яго тэарэтычна (пры ўдзеле Я. Л. Фейнберга), а пасля пацвердзіўшы эксперыментальна. Паўтара года праз Эдвін Мак-Мілан нанова адкрыў прынцып аўтафазіроўкі. На аснове гэтага прынцыпу была створана цэлая серыя паскаральнікаў зараджаных часціц — фазатроны, сінхратроны, сінхрафазатроны.

Векслер неаднаразова высоўваўся на сушуканне Нобелеўскай прэміі, але так і не атрымаў яе.

У 1947 годзе пад кіраўніцтвам Векслера ў ФІАН быў пабудаваны першы савецкі сінхратрон.

У 1949 годзе Векслер удзельнічаў у падрыхтоўцы пуску першага савецкага пратоннага паскаральніка, які працаваў на прынцыпе аўтафазіроўкі ў Гідратэхнічнай лабараторыі (у 1956 годзе што ўвайшла ў склад Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у г. Дубна як Лабараторыя ядзерных праблем).

Першы дырэктар Лабараторыі высокіх энергій АІЯД і навуковы кіраўнік стварэння пратоннага паскаральніка на 10 ГэВ, пуск якога адбыўся ў 1957 годзе; на працягу трох з паловай гадоў дубненскі сінхрафазатрон заставаўся найбуйнейшым у свеце.

Сааўтар адкрыцця антысігма-мінус гіперона, зробленага на дубненскім сінхрафазатроне вялікім калектывам навуковых краін сацыялістычнай садружнасці ў 1960 годзе.

Усебакова вывучыў працэсы нараджэння дзіўных часціц, выкліканыя π-мезонамі.

Векслер прапанаваў прынцып кагерэнтнага паскарэння часціц. У 1956—1957 гадах заклаў асновы калектыўных метадаў паскарэння часціц і быў адным з піянераў метаду іх паскарэння з дапамогай плазмы.

Стварыў сваю навуковую школу ў вобласці фізікі паскаральнікаў.

У гонар Уладзіміра Векслера Расійская акадэмія навук заснавала навуковую Прэмію імя У. І. Векслера (1994).

У. І. Векслер — аўтар двух навуковых адкрыццяў, якія ўключаны ў Дзяржаўны рэестр адкрыццяў СССР: «Аўтафазіроўка ў цыклічных рэзанансных паскаральніках.» пад № 10 з прыярытэтам ад 1944 г. і «Антысігма-мінус-гіперон.» пад № 59 з прыярытэтам ад 1960 г.

У гонар Векслера названы вуліцы ў Дубне, Жытоміры і ЦЭРНе (Спіс вуліц ЦЭРНа), завулак у Адэсе.

Узнагароды і прэміі

Уладзімір Іосіфавіч Векслер 
Марка Пошты Расіі з У. І. Векслерам

Сям’я

Першая жонка — Ніна Аляксандраўна Сідарава (1910—1961), гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук. Дачка — Кацярына Уладзіміраўна Сідарава (нар. 1932), біёлаг, доктар біялагічных навук.

Сын ад другога шлюбу — Міхаіл (нар. 1963).

Асноўныя працы

  • Векслер В., Грошев Л., Добротин Н. Экспериментальные методы ядерной физики. — М.-Л.: Издательство Академии наук СССР, 1940. — 324 с.
  • Векслер В., Грошев Л., Исаев Б. Ионизационные методы исследования излучений. — М.-Л.: Гос. изд-во техн.-теорет. лит., 1949. — 424 с.
  • Ускорители атомных частиц. М., 1956.
  • Вторичная эмиссия атомных частиц при бомбардировке металлов положительными ионами малых и средних энергий. — Ташкент: Фан, 1970. — 243 с.

Зноскі

  • Wladimir Jossifowitsch Weksler // Brockhaus Enzyklopädie
  • а б Векслер Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Навуковыя адкрыцці Расіі.
  • http://www1.jinr.ru/Books/veksler/76.pdf
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Іосіфавіч Векслер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Іосіфавіч Векслер БіяграфіяУладзімір Іосіфавіч Векслер Узнагароды і прэмііУладзімір Іосіфавіч Векслер Сям’яУладзімір Іосіфавіч Векслер Асноўныя працыУладзімір Іосіфавіч Векслер ЛітаратураУладзімір Іосіфавіч Векслер СпасылкіУладзімір Іосіфавіч Векслер190719461958196622 верасня4 сакавікаАН СССРАкадэмікВалынская губерняЖытомірЛенінская прэміяМаскваПаскаральнік зараджаных часціцРасійская імперыяСССРСталінская прэміяФізік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уільям ШэкспірКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўБілінгвізмГвінеяТунісРучнікСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Сымон БудныДзідаБерасцейская уніяIva SativaКантонскі дыялектBetfairЛашанцыСнегАндрэй МакаёнакФранцыск СкарынаМудранкаЧабор звычайныВуліца Дворышчы (Мінск)Насельніцтва БеларусіЛаосGemeinsame NormdateiКапюшонНігерыяУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіРыжскі мірны дагавор (1921)ЯхвеРэзюмэЕжы ГедройцВасіна69Жыве Беларусь!СлуцкБаза даныхІзраільПортРасійская акупацыя КрымаБерлінПаўсаній (географ)1918ПрыслоўеВаршаваДзеепрыслоўеБарані (Астравецкі раён)ВярбаЧэмпіянат свету па снукерыАндатраІарданіяЗлучаныя Штаты АмерыкіУладзімір Пятровіч БутрамееўАляксей Мікалаевіч СокалСанкт-ПецярбургЯлтаЛюдміла РублеўскаяПраграмістАхметаўПалац Сапегаў (Гродна)БутанАлесь РазанаўРональд РосВікісховішчаАнілінгусЭндру Джон УайлсМаша і МядзведзьПапараць-кветкаФрыдрых ЭнгельсДзеепрыметнікБарысаглебская царква (Гродна)Арлан-даўгахвостЛіса (рэперка)Трэцяя Устаўная граматаПенабскот🡆 More