Узрост Зямлі

Узрост Зямлі — час, які прайшоў з моманту ўтварэння Зямлі як самастойнай планеты.

Паводле сучасных навуковых дадзеных узрост Зямлі складае 4,54 мільярдаў гадоў (4,54×109 гадоў ±1%). Гэтыя дадзеныя грунтуюцца на радыеізатопнай даціроўцы не толькі зямных узораў, але і метэарытнага рэчыва. Яны былі атрыманы ў першую чаргу з дапамогай свінец-свінцовага метаду. Гэта лічба адпавядае ўзросту найстарэйшых зямных і месяцавых узораў.

Пасля навуковай рэвалюцыі і развіцця метадаў радыеізатопнай даціроўкі аказалася, што многія ўзоры мінералаў маюць узрост большы за мільярд гадоў. Найстарэйшыя са знойдзеных на гэты момант — дробныя крышталі цыркону з Джэк Хілз у Заходняй Аўстраліі — іх узрост не меншы чым 4404 мільёны гадоў. На аснове параўнання масы і свяцільнасці Сонца і іншых зорак была зроблена выснова, што Сонечная сістэма не можа быць нашмат старэйшая за гэтыя крышталі. Багатыя на кальцый і алюміній канкрэцыі, якія сустракаюцца ў метэарытах — самыя старыя вядомыя ўзоры, якія сфарміраваліся ў межах Сонечнай сістэмы: іх узрост роўны 4567 мільёнаў гадоў, што дае магчымасць высветліць узрост Сонечнай сістэмы і верхнюю мяжу ўзросту Зямлі. Існуе гіпотэза, што акрэцыя Зямлі пачалася неўзабаве пасля ўтварэння кальцый-алюмініевых канкрэцый і метэарытаў. Паколькі дакладны час акрэцыі Зямлі невядомы і розныя мадэлі даюць ад некалькіх мільёнаў да 100 мільёнаў гадоў, дакладны ўзрост Зямлі цяжка вызначыць. Акрамя таго, цяжка вызначыць абсалютна дакладны ўзрост найстарэйшых парод, якія выходзяць на паверхню Зямлі, бо яны складзены з мінералаў рознага ўзросту.

Зноскі

Літаратура

  • Хал Хеллман. Великие противостояния в науке. Десять самых захватывающих диспутов — Глава 6. Лорд Кельвин против геологов и биологов: Возраст Земли = Great Feuds in Science: Ten of the Liveliest Disputes Ever. — М.: «Диалектика», 2007. — С. 320. — ISBN 0-471-35066-4.

Tags:

ЗямляЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗозімуБукакэСамаліБасяГарбачэва (Вілейскі раён)Мы выйдзем шчыльнымі радаміРэжым ЛукашэнкіЯпоніяТадэвуш КасцюшкаУННВСлавенская моваЛюдовік XIМесны склонРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКапэльбрукеІнструкцыя па транслітарацыіРыжскі мірны дагавор (1921)Рада Беларускай Народнай РэспублікіБеларускі лацінскі алфавітАўстраліяПапараць-кветкаЖФК Універсітэт ВіцебскБілінгвізмДжодзі ФостэрСпіс беларускіх імёнУладзімір Ісакавіч ШолкОршаБелгазпрамбанкАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўКіеўская РусьЯн ПазнякЛесАркадзь КуляшоўТайландМікола ГусоўскіНігерыяФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіПаўночная вайна (1700—1721)Максім ТанкЯн ЧачотГісторыя КітаяАзіяцкі маршрут AH4ЛатвіяSega SaturnАзёры БеларусіСёмухаКароткая гісторыя БеларусіСяргей Васілевіч БесарабІранНародны АльбомАлена Віктараўна АтрашкевічЗлучаныя Штаты Амерыкі8Беларускі нацыяналізмКірыліцаМарсЧабор звычайныПалессеПорт29 сакавікаАфрыкаУкраінаІван НавуменкаМарыус Іванавіч ПетыпаБрагінПелеКарл X БурбонЧыкагаНародЭтанолПавел Антонавіч ШурмейВасіль Савіч Гарбацэвіч🡆 More